Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
шпіяна́ж
(ням. Spionage)
збіранне, выкраданне ці выведванне дзяржаўных і ваенных тайн з мэтай перадачы іх іншай дзяржаве.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ЛАХА́МА,
у шумерскай міфалогіі дэманы воднай стыхіі, створаныя богам мудрасці Энкі ў падземным акіяне Абзу. Паводле міфа «Энкі і сусветны парадак», іх было 50. У пашыраным міфе пра выкраданне багіняй Інанай схаваных у глыбіні Абзу таемных сіл, што кіруюць светам (т. зв. ме), Энкі пасылае за ёй у пагоню пяць Л.
польская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Праф. (1946). Вучылася ў Кракаўскай кансерваторыі (1911—13). У 1918—60 выступала ў краінах Еўропы і Амерыкі. Сярод партый: Графіня («Графіня» С.Манюшкі), Лючыя («Лючыя ды Ламермур» Г.Даніцэці), Разіна («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Мімі («Багема» Дж.Пучыні), Канстанца («Выкраданне з Сераля» В.А.Моцарта). Выканаўца камернай музыкі, тонкі інтэрпрэтатар песень К.Шыманоўскага, М.Равеля і інш.Дзярж. прэмія Польшчы 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСА́НДРА,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі прарочыца, дачка траянскага цара Прыяма і Гекубы. Атрымала прароцкі дар ад Апалона, які дамагаўся яе кахання, але, адвергнуты ёю, зрабіў так, што яе прароцтвам перасталі верыць. Траянцы не паверылі словам К. пра тое, што выкраданнеПарысам спартанскай царыцы Алены прывядзе г. Трою да пагібелі, што нельга ўводзіць у горад драўлянага каня і інш. Пасля падзення Троі К. трапіла да Агамемнана і разам з ім з рэўнасці была забіта яго жонкай Клітэмнестрай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЛАЧЫ́НСТВЫ СУ́ПРАЦЬ УЛА́СНАСЦІ,
злачынствы, накіраваныя супраць уласнасці ўсіх форм; выяўляюцца ў пасяганні на маёмасць уласніка. Паводле КК Рэспублікі Беларусь да З.с.у. адносяцца: раскраданне маёмасці шляхам крадзяжу, рабавання, разбою, махлярства, прысвойвання і растраты, завалодання маёмасцю шляхам злоўжывання службовым становішчам; прычыненне маёмаснай шкоды шляхам падману ці злоўжывання даверам, парушэнне правіл карыстання энергіяй або газам у быце, вымаганне маёмасці, прысваенне знойдзенай маёмасці; наўмыснае або неасцярожнае знішчэнне ці пашкоджанне маёмасці (у т. л. падпал, вынікам якога сталі чалавечыя ахвяры, вял. страты, знішчэнне або значнае пашкоджанне лясных масіваў); нядобрасумленныя адносіны да аховы маёмасці, вынікам чаго з’явіліся яе раскраданне, пашкоджанне або знішчэнне ў буйных памерах. Пакаранне за такія злачынствы залежыць ад памераў матэрыяльнай шкоды, прычыненай уласніку, і шэрагу інш. акалічнасцей, якія адносяцца да асобы злачынцы (паўторнасць учыненага злачынства, папярэдняя змова групы асоб, насілле над пацярпелым, ранейшыя судзімасці за падобныя злачынствы і да т.п.). Напр., выкраданне маёмасці ў асабліва буйных памерах цягне за сабой пазбаўленне волі на тэрмін ад 10 да 15 гадоў; доўгатэрміновае пазбаўленне волі прадугледжана заканадаўствам пры наяўнасці вышэйадзначаных акалічнасцей; дробнае выкраданне маёмасці прадпрыемства, установы, арг-цыі, учыненае ўпершыню, падлягае адм. адказнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСТАГРЫ́З (Алег Данілавіч) (н. 11.8.1960, г. Кабулеты, Грузія),
бел. жывапісец і графік, прадстаўнік Віцебскай школы акварэлі. Скончыў Віцебскі пед.ін-т (1986). З 1989 выкладае ў Віцебскім ун-це. Яго творам, пераважна на фалькл., міфалагічныя, легендарна-казачныя і анімалістычныя сюжэты, уласцівы філас., часам рамант. скіраванасць, эксперыменты з колерам і фактурай: карціны «Крык пеўня», «Птушка райская Сірын», «Усходняя казка» (усе 1994), «Старая легенда», «Балада», «Час быка», «Шахерызада» (усе 1995), «Выкраданне Еўропы» (1996); афорты «Подых навальніцы» (1993), «Славянская казка» (1995) і інш.