укла́дывать несов.

1. (класть) кла́сці;

укла́дывать больно́го в посте́ль кла́сці хво́рага ў пасце́ль;

2. (класть спать) кла́сці, уклада́ць, укла́дваць (спаць);

мать укла́дывала дете́й спать ма́ці кла́ла (уклада́ла, укла́двала) дзяце́й спаць;

3. (располагать в определённом порядке) уклада́ць, укла́дваць; (складывать) склада́ць, скла́дваць;

укла́дывать ре́льсы уклада́ць (укла́дваць) рэ́йкі;

укла́дывать до́ски штабеля́ми склада́ць (скла́дваць) до́шкі штабяля́мі;

укла́дывать ве́щи в чемода́н склада́ць (скла́дваць) рэ́чы ў чамада́н;

4. (умещать) укла́дваць;

укла́дывать статью́ в один лист укла́дваць арты́кул у адзі́н а́ркуш;

5. (обкладывать) абклада́ць, абкла́дваць; (выкладывать) выклада́ць, выкла́дваць; (вымащивать — ещё) вымо́шчваць;

укла́дывать бордю́ры клумб ка́мешками абклада́ць (абкла́дваць) бардзю́ры клу́мбаў каме́ньчыкамі;

укла́дывать двор ка́мнем выклада́ць (выкла́дваць, вымо́шчваць) двор каме́ннем;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

układać

незак.

1. укладваць, раскладваць; складаць;

układać do snu — класці (укладваць) спаць;

układać plany — строіць планы;

układać sobie włosy — укладваць валасы; рабіць укладку;

2. выкладваць; класці;

układać glazurę w łazience — класці плітку ў ваннай;

3. кампанаваць;

4. складаць, планаваць;

układać jadłopis — складаць меню;

5. дрэсіраваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

lay3 [leɪ] v. (laid)

1. кла́сці, пакла́сці (асцярожна, акуратна);

lay the basis/foundation(s) заклада́ць асно́вы;

2. lay the table накрыва́ць (на) стол;

3. не́сціся; не́сці/кла́сці я́йкі (пра птушак); адклада́ць/кла́сці я́йцы (пра насякомых, паўзуноў, млекакормячых)

lay the blame on усклада́ць віну́ (на каго-н.)

lay aside [ˌleɪəˈsaɪd] phr. v.

1. адкла́сці, адста́віць убок

2. захава́ць на бу́дучае

lay down [ˌleɪˈdaʊn] phr. v.

1. пакла́сці; скла́сці (зброю, інструменты і да т.п.)

2. закла́сці (фундамент будынка)

3. устана́ўліваць, вызнача́ць (правілы і да т.п.)

lay off [ˌleɪˈɒf] phr. v. infml

1. звальня́ць (звыч. часова)

2. спыні́ць рабі́ць або́ ўжыва́ць што-н.;

He should lay off alcohol before it’s too late. Пакуль не позна, яму трэба кінуць піць.

lay out [ˌleɪˈaʊt] phr. v.

1. выкла́дваць; раскла́дваць;

He laid out the map. Ён разгарнуў карту.

2. планава́ць, праектава́ць

3. infml тра́ціць гро́шы

4. infml павалі́ць, збіць з ног

lay up [ˌleɪˈʌp] phr. v. (with) быць прыкава́ным да ло́жка (з-за хваробы);

He was laid up with a broken leg. Ён быў прыкаваны да ложка з-за зламанай нагі.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)