КЛЕ́ЦКІНА Б.А. ВЫДАВЕ́ЦТВА,
прыватнае выдавецтва ў Вільні ў 1913—37. Засн. Б.А.Клецкіным. Выдавала л-ру на бел., польск. і яўр. мовах. У 1921—31 існаваў бел. аддзел, які меў сваю эмблему з выявай сейбіта; выдадзена 30 арыгінальных і перакладных кніг. Упершыню выдадзена аповесць Я.Коласа «У палескай глушы» (1923), перавыдадзены яго кнігі «У глыбі Палесся», «Казкі жыцця» і інш., паэт. зб-кі «Шляхам жыцця» Я.Купалы, «Вянок» М.Багдановіча, «Бярозка» Ядвігіна Ш. У перакладзе на бел. мову выйшлі кнігі «Тарас Бульба» М.Гогаля, «Для дзяцей» (выбранае) Л.Талстога, «Алеся» А.Купрына, «Сляпы музыка» У.Караленкі, «Прынц і жабрак» М.Твена, «Ірландскія народныя казкі» С.Макмануса. Сярод выданняў — кнігі зах.-бел. літаратараў Я.Нарцызава (Я.Драздовіча), Б.Друцкага-Падбярэскага, Я.Пачопкі, бел. падручнікі па гісторыі л-ры М.Гарэцкага, геаграфіі А.Смоліча, матэматыцы С.Рака-Міхайлоўскага, Р.Астроўскага, А.Гурскага, чытанкі Л.Гарэцкай, А.Смоліч, «Падручны беларуска-польскі слоўнік» Друцкага-Падбярэскага, «Расказы аб вялікіх падзеях розных часоў і народаў» М.Рубакіна і інш.
А.С.Ліс.
т. 8, с. 334
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫДАВЕ́ЦТВА ТАВАРЫ́СТВА БЕЛАРУ́СКАЙ ШКО́ЛЫ.
Існавала ў Вільні з 1921 да сярэдзіны 1930-х г. Засн. Таварыствам беларускай школы для выдання навуч.-пед. л-ры. Яму папярэднічала выд-ва Бел. школьнай рады. На пач. дзейнасці выпусціла падручнікі-чытанкі Л.Гарэцкай «Родны край» для 2—4-га класаў, «Праграмы для паступлення ў беларускія гімназіі», Я.Станкевіча «Паўкулі па-беларуску» і інш. З уздымам вызв. барацьбы працоўных Зах. Беларусі і звязаным з ім культ. рухам выд-ва пачало выпускаць драм. творы для самадзейнай сцэны гурткоў т-ва. У 1927—28 выдадзены вадэвіль «Модны шляхцюк» К.Каганца, п’есы М.Крапіўніцкага «Пашыліся ў дурні» і «Па рэвізіі», аднаактоўка Маладога Дзядка (С.Новіка-Пеюна) «Ёлка Дзеда Мароза» і інш. Рэпрэсіі ўрада Польшчы супраць легальных формаў нац.-вызв. руху працоўных Зах. Беларусі прымусілі выд-ва спыніць сваю дзейнасць.
А.С.Ліс.
т. 4, с. 305
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Друкарня выдавецтва «Навука і тэхніка» імя Ф. Скарыны (Мінск) 9/551; 12/312
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
кнігавыдаве́цтва, -а, мн. -ы, -аў, н.
Кніжнае выдавецтва.
|| прым. кнігавыдаве́цкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
тэхрэ́д, -а, мн. -ы, -аў, м.
Скарачэнне: тэхнічны рэдактар, работнік выдавецтва, які займаецца паліграфічным афармленнем выдання.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
изда́тельство выдаве́цтва, -ва ср.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Дзяржвы́д м. (Дзяржа́ўнае выдаве́цтва) Госизда́т (Госуда́рственное изда́тельство)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
карэ́ктар, -а, мн. -ы, -аў, м.
Работнік выдавецтва, газеты або друкарні, які чытае і правіць карэктуру.
|| прым. карэ́ктарскі, -ая, -ае.
Нарада карэктарскай (наз.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
выдаве́цкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да выдавецтва, выдаўца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
publishing [ˈpʌblɪʃɪŋ] n. выдаве́цкая спра́ва; выда́нне;
a publishing house выдаве́цтва
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)