рэдакцы́йна-выдаве́цкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. рэдакцы́йна-выдаве́цкі рэдакцы́йна-выдаве́цкая рэдакцы́йна-выдаве́цкае рэдакцы́йна-выдаве́цкія
Р. рэдакцы́йна-выдаве́цкага рэдакцы́йна-выдаве́цкай
рэдакцы́йна-выдаве́цкае
рэдакцы́йна-выдаве́цкага рэдакцы́йна-выдаве́цкіх
Д. рэдакцы́йна-выдаве́цкаму рэдакцы́йна-выдаве́цкай рэдакцы́йна-выдаве́цкаму рэдакцы́йна-выдаве́цкім
В. рэдакцы́йна-выдаве́цкі (неадуш.)
рэдакцы́йна-выдаве́цкага (адуш.)
рэдакцы́йна-выдаве́цкую рэдакцы́йна-выдаве́цкае рэдакцы́йна-выдаве́цкія (неадуш.)
рэдакцы́йна-выдаве́цкіх (адуш.)
Т. рэдакцы́йна-выдаве́цкім рэдакцы́йна-выдаве́цкай
рэдакцы́йна-выдаве́цкаю
рэдакцы́йна-выдаве́цкім рэдакцы́йна-выдаве́цкімі
М. рэдакцы́йна-выдаве́цкім рэдакцы́йна-выдаве́цкай рэдакцы́йна-выдаве́цкім рэдакцы́йна-выдаве́цкіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ДРУК,

у шырокім значэнні — уся друкаваная прадукцыя, у больш вузкім — перыядычныя выданні, пераважна газеты і часопісы. Як адзін са сродкаў масавай інфармацыі і прапаганды адыгрывае значную ролю ў развіцці асветы і культуры, фарміраванні светапогляду, пашырэнні навук. ведаў і інш. Гл. Выдавецкая справа, Газета, Кніга, Часопіс, Кнігадрукаванне, Перыядычны друк, Заходнебеларускі друк, Друк акупацыйны, Друк падпольны.

т. 6, с. 219

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІ́НСКІ ПРАЕ́КТНА-КАНСТРУ́КТАРСКІ ТЭХНАЛАГІ́ЧНЫ ІНСТЫТУ́Т Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь.

Засн. ў 1969 у Мінску. З 1996 дзярж. прадпрыемства. Асн. кірункі дзейнасці: распрацоўка і ўкараненне новых тэхналогій, выраб абсталявання, інструменту і сродкаў кантролю ў галіне вытв-сці зубчастых колаў і шліцавых злучэнняў, вытв-сць на іх аснове вузлоў і вырабаў спец. і агульнатэхн. прызначэння; знешнеэканам., камерцыйная, пасрэдніцкая, рэдакцыйна-выдавецкая дзейнасць.

В.​М.​Зданевіч.

т. 10, с. 449

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕРШАДРУКАВА́НЫЯ КНІ́ГІ,

старадрукаваныя кнігі, умоўная назва кніг, выпушчаных у пэўнай краіне на працягу пэўнага перыяду пасля ўзнікнення кнігадрукавання. Найчасцей гэта кнігі, выдадзеныя ў першай друкарні краіны. У Еўропе з’явіліся ў 1440-я г., на Беларусі — у 1-й чвэрці 16 ст. Першыя кнігі, друкаваныя наборнымі літарамі ў перыяд ад 1440 да 1500 уключна, наз. інкунабуламі, а выданні 1-й пал. 16 ст.палеатыпамі. Гл. таксама ў арт. Выдавецкая справа.

т. 12, с. 307

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

друк

(польск. druk, ад ням. Druck)

1) друкаванне кніг; выдавецкая справа (напр. органы друку);

2) знешні выгляд друкаванага тэксту (напр. уборысты сукупнасць друкаваных твораў (напр. перыядычны д.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

«КРЫНІ́ЦА»,

бел. выдавецкая суполка, што існавала ў 1946—48 у лагеры для перамешчаных асоб у г. Мігельсдорф (Германія). Узначальвалі А.​Марговіч і А.​Бута. Выдавала чытанкі для вучняў пачатковых класаў М.​Міцкевіча, падручнікі А.​Верасеня («Паэтычная стылістыка»), М.​Кунцэвіча («Лацінская мова»), творы Я.​Купалы («Магіла льва»), М.​Сяднёва («На край святла»), А.​Кавалеўскага («Шапка-няўглядка»), зборнікі апавяданняў («Толькі сон»), а таксама «Скаўцкія гульні», «Скаўцкі спадарожнік», «Рэгулямін скаўцкіх спраўнасьцяў», часопісы «Напагатове», «У вырай» і інш.

А.​С.​Ляднёва.

т. 8, с. 516

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АФІ́ША (франц. affiche),

від рэкламы, паведамлення пра спектакль, канцэрт, лекцыю, кінафільм ці інш. культ.-масавае, відовішчнае, спарт. мерапрыемства. Размнажаюць паліграф. або трафарэтным спосабам. Можа быць шрыфтавая, маляваная, з выкарыстаннем фатаграфіі.

Як выдавецкая, відовішчна-тэатр. і гандл. аб’ява вядома ў Еўропе з 16 ст. Масавае пашырэнне атрымала ў 19 ст. На Беларусі пашырана з сярэдзіны 19 ст. Друкаваная афіша папярэднічала пастаноўцы першай бел. оперы «Ідылія» С.​Манюшкі (1852). У галіне афішы працуюць бел. плакатысты У.​Васюк, У.​Жук, У.​Крукоўскі, І.​Радунскі, В.​Смаляк, М.​Стома, І.​Уладычык і інш.

т. 2, с. 135

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕЛАРУ́СКАЕ ГРАМА́ДСКА-КУЛЬТУ́РНАЕ ТАВАРЫ́СТВА (БГКТ) у Польшчы, грамадская арг-цыя, якая праводзіць культ.-асв. работу сярод бел. насельніцтва Польшчы. Засн. ў 1956. Гал. праўленне ў Беластоку; з 1957 там вядзе радыёперадачы на бел. мове. Асн. віды дзейнасці — літ., асв., культ., выдавецкая, навук., лектарская. Садзейнічала стварэнню кафедры бел. філалогіі ў Варшаўскім ун-це. Пры БГКТ працуюць літ.-маст. аб’яднанне «Белавежа», 35 калектываў маст. самадзейнасці, клубы, бібліятэкі. Выдае «Беларускі каляндар» (штогод), газ. «Ніва», рэпертуарныя зборнікі. Арганізоўвае культ.-маст. фестывалі, святы, з 1989 — адпачынак моладзі на Беларусі.

В.​А.​Трыгубовіч.

т. 2, с. 395

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІНСТЫТУ́Т БЕЛАРУСАВЕ́ДЫ ў Ляймене,

навукова-даследчая і выдавецкая ўстанова бел. эміграцыі ў Германіі. Дзейнічаў у 1982—93 у г. Ляймен. Заснавальнік і кіраўнік (да 1990) Ю.Жывіца. Выдаваў час. «Весткі» (кн. 1—8, 1986—93), дзе друкаваліся творы эмігранцкіх бел. пісьменнікаў, літаратараў з Польшчы і Беларусі (В.​Ермаловіч, А.​Каўка, А.​Мірановіч, І.​Іваноў, А.​Бембель, М.​Гайдук і інш.). Выдаваў кнігі па гісторыі, этнаграфіі і культуры Беларусі: «Гістарычная фаналогія беларускай мовы» (1977, на англ. мове), зб-кі «Подляскі весьнянкі» (1982), «Народныя песні з Падляшша» (т. 1—2, 1983—84); «Недапетая песня» Х.​Ільяшэвіча (2-е выд. 1987), «Роднае слова» Бембеля (1988) і інш.

А.​С.​Ляднёва.

т. 7, с. 265

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЫДАВЕ́ЦТВА,

прадпрыемства (дзяржаўнае, грамадскае, кааператыўнае ці прыватнае), што ажыццяўляе падрыхтоўку і выпуск (выданне) кніг, газет, часопісаў, нот, плакатаў і інш. відаў друкаванай прадукцыі. На Беларусі працуюць (1996) 1273 выдавецтвы, прадпрыемствы і арг-цыі з правам выдавецкай дзейнасці. Сярод іх 13 дзярж. выдавецтваў (бланкавыдавецтва «Белбланкавыд», «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, «Беларускі Дом друку», «Беларусь», «Вышэйшая школа», «Мастацкая літаратура», «Міжвыдавецкі фотацэнтр», «Навука і тэхніка», «Народная асвета», «Полымя», «Універсітэцкае», «Ураджай», «Юнацтва»), 603 пры прадпрыемствах і арг-цыях з калект. формай уласнасці, 114 пры прыватных прадпрыемствах і арг-цыях, 56 пры грамадскіх арг-цыях, 27 пры НДІ, 26 пры навуч. установах, 20 пры рэліг. арг-цыях і інш. Пра выдавецтвы, якія дзейнічалі на Беларусі, гл. ў арт. Выдавецкая справа.

т. 4, с. 305

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)