вы́кінуць, -ну, -неш, -не; -кінь; -нуты; зак.

1. каго-што. Кідаючы, выдаліць, пазбавіцца ад чаго-н. непатрэбнага, лішняга.

В. ілюстрацыю.

В. грошы на вецер (перан.). В. прагульшчыка з завода (перан.).

2. перан., што. Абвясціць, аб’явіць (разм.).

В. лозунг.

3. перан., што. Пусціць, накіраваць.

В. тавар на рынак (пусціць у продаж; разм.).

4. што. Падняць, вывесіць.

В. сцяг.

5. што. У спартыўных практыкаваннях: выставіць, высунуць рэзкім рухам.

В. руку ўперад.

6. што. Учыніць, устроіць (разм.).

В. жарт. В. штуку.

|| незак. выкіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і выкі́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. вы́кід, -у, М -дзе, м. (да 5 знач.).

|| прым. выкідны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

wash

[wɑ:ʃ]

1.

v.t.

1) мыць, абмыва́ць

to wash clothes — мыць бялі́зну

to wash one’s face — памы́ць твар

to wash dishes — памы́ць по́суд

2) замыва́ць, адмыва́ць

to wash a spot out — адмы́ць пля́му

3) мыць бялі́зну

4) бялі́ць

5) прамыва́ць (напр. залатано́сны пясо́к)

6) вымыва́ць, выно́сіць

The sea washed the body ashore — Мо́ра вы́несла це́ла на бе́раг

2.

v.i.

1) мы́цца

2) мы́цца, адмыва́цца

This cloth washes well — Гэ́тая ткані́на до́бра мы́ецца

3) плёскаць, плёскацца

The waves washed upon the rocks — Хва́лі плёскаліся аб ска́лы

4) Figur. вытры́мваць кры́тыку

This argument won’t wash — Гэ́ты аргумэ́нт не вытры́мвае кры́тыкі

3.

n.

1) мыцьцё n.

2) бялі́зна f.

to hang out the wash to dry — вы́весіць бялізну со́хнуць

3) плёскат вады́

4) за́вадзь f.; мо́кры по́плаў

5) паласка́ньне n.

mouth wash — паласка́ньне для ро́та

6) памы́і pl. only.

7) бурда́, баланда́ f.э́дкі нясма́чны суп)

8) то́нкае пакрыцьцё

9) залатано́сны пясо́к

10) кільва́тэр -а m.

- wash ashore

- wash away

- wash down

- wash out

- wash up

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

вы́кінуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.

1. Кінуць вон, пазбавіцца ад чаго‑н. непатрэбнага, лішняга. Выкінуць недакуркі з попельніцы. □ [Крушынскі] непрыкметна для Івана Мацвеевіча выкінуў з каляскі мяккі пакунак. Бядуля. // перан. Выключыць, апусціць. Выкінуць раздзел з кнігі. // Разм. Звольніць з работы, пасады. Выкінуць прагульшчыка з завода.

2. Выдаліць сілаю, выштурхнуць; выгнаць. У маі захопнікаў выкінулі з Крыма. Мележ. І зноў, як і першы раз, выбух выкінуў на паверхню процьму рыбы. Асіпенка. / у безас. ужыв. [Дзед Тарас:] — Ну, Грышка, залазь у машыну. І, глядзі, трымайся добра, каб не выкінула на выбоінах! Паслядовіч. Відаць, хваля выкінула .. [рыбку] у час прыбою. Якімовіч.

3. Выставіць, высунуць рэзкім рухам. Выкінуць руку ўперад. // Узняўшы, вывесіць. Выкінуць сцяг.

4. Выпусціць, вылучыць што‑н., вывергнуць. З-за небасхілу сонца выкінула першыя праменні, разагнаўшы цьмянасць неба. Дуброўскі. Сухое ламачча, палітае бензінам, выкінула высока ў неба вогненныя языкі. Новікаў. // Пусціць парасткі, лісты і пад. Здаецца, кінь у раллю зярняты, і яны тут жа на вачах, выкінуць з сябе імклівыя стрэлы лістоў. Шахавец. Быў май. Дрэвы апрануліся ўжо ў маладую клейкую лістоту, і стогадовы каштан ля тэрасы выкінуў да неба тысячы белых конусаў-свечак. Караткевіч.

5. Выслаць наперад ці ў які‑н. бок. [Генерал-маёр:] — Цяпер прыйдзецца вам [начальніку штаба] самому ўзначаліць абарону. Выкіньце наперад каменданцкі ўзвод. Гурскі.

6. Разм. Пусціць у продаж. [Кукарэка:] — Мы ўжо на рынак спрабуем выкінуць гэту сыравіну. Грамовіч.

7. перан. Разм. Зрасходаваць, дарэмна патраціць. Трэба ж выкінуць столькі грошай!

8. Разм. Учыніць што‑н. нечаканае, незвычайнае. Выкінуць жарт. Выкінуць штуку.

•••

Выкінуць дурасць з галавы — абразуміцца, адумацца, паразумнець.

Выкінуць з галавы (сэрца, памяці) — забыць, перастаць думаць пра што‑н., спадзявацца на каго‑, што‑н. Так яно, мусіць, і было, але нельга ж выкінуць з памяці мінулае. Арабей.

Выкінуць за борт — адкінуць што‑н. або вырачыся каго‑н. як непатрэбнага.

Выкінуць каленца (калена) — а) зрабіць нечаканую фігуру ў танцы; б) учыніць што‑н. неспадзяванае, нечаканае. [Мароз:] — Чалавек — гэта, брат, пацёмкі: ты яму верыш, а ён табе такое каленца выкіне, што і галавы не дабярэш. Лобан.

Выкінуць коніка — сказаць або зрабіць што‑н. нечаканае, недарэчнае. — Натурай, натурай, дык яна [Вольга] выкіне табе коніка, схопішся пасля за галаву, — пакрыўдзілася на мужа Вольга Усцінаўна. Шамякін.

Выкінуць лозунг — заклікаць да чаго‑н., абвясціць што‑н.

Выкінуць (грошы) на вецер — марна зрасходаваць, патраціць што‑н.

Выкінуць на вока — напомніць, сказаць што‑н. непрыемнае. Ну, й надаедная ж кабета: Вось так і выкіне на вока. Колас.

Выкінуць на вуліцу каго — а) выселіць з жылога памяшкання; б) звольніць з работы, пазбавіць сродкаў існавання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)