2.(предметы упряжи)ву́праж, -жы ж.; збру́я, -ру́і ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
збру́я, ‑і, ж.
Прадметы і прыналежнасць для запрагання або сядлання коней і другіх цяглавых жывёл; вупраж. Мікалай Буткавец — вядомы ў акрузе майстар па рамонту збруі — суткамі не разгінацся над хамутамі і набадрамі.Курто.Брыгадзір назіраў збоку. Калі коні былі запрэжаны, ён праверыў, Ці добра ляжыць збруя.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
harness1[ˈhɑ:nɪs]n.
1. збру́я, ву́праж
2. рамяні́ бяспе́кі (у машыне)
♦
be in harness быць заня́тым штодзённай пра́цай, цягну́ць ля́мку;
be in harness (with smb.)BrE працава́ць ра́зам з (кім-н.), це́сна супрацо́ўнічаць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Ры́мар ’майстар, які вырабляе вупраж’ (ТСБМ, ТС; ваўк., смарг., лід., Сл. ПЗБ; ЛА, Сцяшк. Мат.), рымарня ’рымарская майстэрня’ (ТСБМ), рымарства ’рамяство рымара’ (ТСБМ), ст.-бел.рымаръ, римаръ, римарь, ремарь (1502). З польск.rymarz ’тс’, якое з ням.Riemer ’рымар’ (< ням.Riemen ’рамень’) (Брукнер, 472).