фрукто́за

(ад лац. fructus = плод)

арганічнае злучэнне класа монацукрыдаў, вуглявод, які маецца ў пладах, мёдзе; выкарыстоўваецца ў харчовай прамысловасці і медыцыне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

цэлабіёза

[ад цэлю(лоза) + гр. bios = жыццё]

вуглявод з групы дыцукрыдаў, які змяшчаецца ў соку некаторых дрэў; з’яўляецца асноўнай структурнай адзінкай цэлюлозы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

інулі́н

(ад лац. mula = дзівасіл)

арганічнае злучэнне, складаны вуглявод расліннага паходжання з групы поліцукрыдаў, выкарыстоўваецца для атрымання фруктозы, як заменнік крухмалу і цукру пры цукровым дыябеце.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

нуклеаты́ды

(ад лац. nucleus = ядро)

арганічныя злучэнні, у склад якіх уваходзяць вуглявод, рэштка фосфарнай кіслаты і вытворныя пурыну або пірамідыну; выконваюць важную ролю ў абмене рэчываў у раслінных і жывёльных арганізмах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

крухма́л

(польск. krochmał, ад с.-в.-ням. kraft-mël, kracht-mël)

1) вуглявод, які ўтвараецца ў зялёных частках раслін і адкладваецца ў клубнях, насенні, лісці;

2) белы парашок, які атрымліваецца з некаторых раслін; прымяняецца ў харчовай, хімічнай і тэкстыльнай прамысловасці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)