інфекцыйная хвароба карпавых рыб, радзей судака і вугра, якая выклікаецца бактэрыямі з роду Aeromonas. Суправаджаецца гемарагічным запаленнем скуры, унутр. органаў, асцытам і агульнай вадзянкай. Вострая форма хваробы адзначаецца вясной і характарызуецца парушэннем функцыі выдзялення. У хворых лускаватых рыб луска тапырыцца, у голых утвараюцца скурныя пухіры, вочы лупатыя. Хранічная форма адзначаецца летам і восенню, суправаджаецца ўтварэннем паверхневых язваў цёмна-чырвонага колеру з блакітна-шэрым абадком на хвасце і баках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сяўба́ж.с.-г. Saat f -, Áussaat f -; Sáatzeit f -, -en (пара сяўбы);
веснава́я сяўба́ Frühjahrsbestellung f ß
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
эфеме́ры
(гр. ephemeros = аднадзённы)
травяністыя расліны з кароткім перыядам развіцця, які працягваецца ўсяго некалькі тыдняў; захоўваюцца ў выглядзе насення, напр. вяснянка веснавая, незабудка драбнакветная (параўн.эфемероіды).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
заво́з, ‑у, м.
1.Дзеяннепаводледзеясл. возіць — завезці (у 2 знач.). Завоз тавара ў магазін.
2. Збожжа, прывезенае ў млын для памолу. Калі .. скончылася веснавая паводка і рэчкі ўвайшла ў берагі, млынар ужо на сялянскі завоз пусціў млын.Чорны.У млыне ляжалі нямала завозу.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГЕМБІ́ЦКІ (Ібрагім Рафаілавіч) (17.10.1900, Мінск — 1.1.1974),
бел. графік. Скончыў Маскоўскі ін-твыяўл. мастацтва (1938), вучань У.А.Фаворскага. Працаваў у тэхніках ксілаграфіі і каляровай лінагравюры. Сярод твораў выкананыя ў тарцовай гравюры ілюстрацыі да аповесці Я.Коласа «Дрыгва» (1938), серыі «Разгром белапольскіх акупантаў у 1920 г.» (1939—40), «Будынак політэхнічнага інстытута ў Мінску» (1953), «Мінскі жалезабетонны завод» (1958), «Мінскі камвольны камбінат» (1960) і інш. каляровыя лінагравюры «Выган жывёлы на Усход у час вайны», «Веснавая сяўба» (абедзве 1948), «Уборка ўраджаю» (1952). Творы Гембіцкага вылучаюцца ўраўнаважанасцю кампазіцыі, танальным багаццем гравіроўкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
веснавы́ Frühlings-; Frühjahrs-; паэт. Lénzes-;
веснавы пасе́ў Frühjahrsaussaat f -, -en;
веснава́я паго́да Frühlingswetter n -s, -;
веснавыя кве́ткі Frühlingsblumen pl
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
разво́ддзе, ‑я, н.
Веснавая вада, вясенні разліў. Часамі на перавалах, дзе разводдзе бушавала з нястрыманаю сілай і кідала лодку, як трэску, прыходзілася налягаць на вясло, каб выбрацца з небяспечных віроў.Колас.— Разводдзе зрабіла гэты лес востравам, на якім павінны ратавацца ўсе жывёлы, што жывуць у гэтых мясцінах.Маўр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разво́ддзе, разво́дзіца ’веснавая вада, разліў’, ’бездараж’ (ТСБМ; докш., шум., лудз., Сл. ПЗБ; Сцяшк.), ’хуткае таянне снегу і лёду ўвесну’ (Сцяшк.), ’паводка’ (Гарэц.), разво́дзі (брасл., Сл. ПЗБ), разво́ддзя, разво́дзя (паст., лід., Сл. ПЗБ) ’тс’, разво́ддзя ’разводдзе, паводка’ (Бяльк., Нас.), рус.разво́дье ’тс’, укр.разво́ддя ’прастора чыстай вады паміж ільдамі’. Магчыма, прасл.*orz‑vod‑je паводле архаічнай мадэлі (Астроўскі, ABSl, 27, 122), гл. вада, параўн. раздарожжа (гл. раздарожа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ДЗЯРЭ́ГА (Odontites),
род кветкавых раслін сям. залознікавых. Каля 20 відаў. Пашыраны ў Еўропе, пазатрапічнай Азіі. Паўн. Афрыцы. На Беларусі 2 віш: усюды — Дз. звычайная, або позняя (O. vulgaris), рэдка — веснавая (O. verna). Растуць на лугах, папарах, як пустазелле, каля дарог.
Аднагадовыя паўпаразітныя травяністыя расліны з прамастойнымі простымі або разгалінаванымі сцёбламі, са слаба развітымі каранямі і гаўсторыямі на іх. Лісце супраціўнае, ланцэтнас або ланцэтна-яйцаладобнае, суцэльнае, па краі каротказубчастае, рэдка (верхняе) суцэльнакрайняе. Кветкі дробныя, двухполыя, двухгубыя, ружовыя або чырванаватыя, размешчаны ў пазухах прыкветных лістоў і сабраны ў верхавінкавыя гронка- або коласападобныя суквецці. Плод — каробачка. Лек. і меданосныя расліны.