1.каго-што і без дап. Змяніць напрамак, шлях руху; павярнуць.
З. назад.
З. каня налева.
З. кароў ад шкоды.
Машына завярнула ў бок лесу.
Дарога завярнула да ракі.
2.што. Паварочваючы, змяніць становішча чаго-н.
З. назад рукі каму-н.
3. Зайсці мімаходам (разм.).
З. да знаёмых.
4.каго-што. Заваліць, закідаць чым-н. (разм.).
З. яму зямлёй.
◊
Завярнуць аглоблі (разм.) — пайсці, паехаць назад, не дасягнуўшы мэты.
|| незак.заваро́чваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
МСЦІСЛА́ЎСКІ ПАВЕ́Т,
адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 1773—1924. Цэнтр — г.Мсціслаў. Утвораны 2.8.1773 у складзе Мсціслаўскай правінцыі, з 2.4.1777 — у Магілёўскай губ. 12.12.1796 уключаны ў Беларускую губ. З 27.2.1802 зноў у Магілёўскай губ. з аднаўленнем папярэдніх межаў. Пл. каля 2,5 тыс.км². Нас. на 1883 было 63 тыс.чал. 2.2.1919 М.п. разам з Магілёўскай губ. уключаны ў РСФСР (з 26.4.1919 у складзе Смаленскай губ.). 3.3.1924 М.п. у паменшаных межах вернутыБССР, 20.6.1924 скасаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕЛЬСКАЯ ГУБЕ́РНЯ,
адм.-тэр. адзінка ў 1919—26 у РСФСР. Утворана 26.4.1919. Цэнтр — г.Гомель. Уключала Аршанскі, Быхаўскі, Гомельскі, Горацкі, Клімавіцкі, Магілёўскі, Рагачоўскі, Чавускі, Чэрыкаўскі пав. скасаванай Магілёўскай губерні, Рэчыцкі пав. Мінскай, Мглінскі, Навазыбкаўскі, Старадубскі, Суражскі—Чарнігаўскай губ.Нас. 2361,7 тыс.чал. (1921), 1355,6 тыс.чал. (1925). 3.3.1924 Быхаўскі, Клімавіцкі, Магілёўскі, Рагачоўскі, Чавускі, Чэрыкаўскі, частка Рэчыцкага пав.вернуты ў склад БССР. 8.12.1926 Гомельскі і астатняя частка Рэчыцкага пав. перададзены ў склад БССР. Клінцоўскі, Навазыбкаўскі, Старадубскі далучаны да Бранскай губ. 8.12.1926 г. скасавана.
дзекабрыст. Падпалкоўнік у адстаўцы (з 1823). Брат С.І.Мураўёва-Апостала. З 1810 вучыўся ў Пецярбургскім ін-це інжынераў шляхоў зносін. З 1811 у арміі. Удзельнік вайны 1812, замежных паходаў 1813—14. Адзін з заснавальнікаў «Саюза выратавання» (1816), чл. управы «Саюза працвітання» (1818). Удзельнік паўстання Чарнігаўскага палка (гл.Чарнігаўскага палка паўстанне). Прыгавораны да 20 гадоў катаргі, пазней тэрмін скарочаны да 15 гадоў. Паводле амністыі 1856 вернуты з Сібіры, да 1863 жыў у Цверы, потым у Маскве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАДВО́РСКІ УСПЕ́НСКІ МАНАСТЫ́Р.
Існаваў у 1648—1817 у в. Новы Двор (цяпер у Пінскім р-не Брэсцкай вобл.). Засн. Р.М.Валадковічам, які адпісаў яму 2 часткі свайго маёнтка Новы Двор і падначаліў Грозаўскаму манастыру. У сярэдзіне 18 ст. заняты уніятамі, пазней вернуты праваслаўным і прыпісаны да Пінскага Богаяўленскага манастыра. Будынкі былі драўляныя, не зберагліся. Ў манастыры знаходзіўся цудатворны абраз Маці Божай, намаляваны, паводле легенды, у 13 ст. кіеўскім мітрапалітам Пятром. У 19 ст. абраз перавезены ў Суражыцкі манастыр Чарнігаўскай епархіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗМАІ́Л,
горад на Украіне, раённы цэнтр Адэскай вобл. Размешчаны на левым беразе Кілійскага гірла (вусця) Дуная, за 80 км ад Чорнага м. 95 тыс.ж. (1993). Порт, даступны для марскіх суднаў. Чыг. станцыя. Прам-сць: харчасмакавая (кансервавая, рыбная, мясная і інш.), суднарамонтна-механічная, цэлюлозна-кардонная, буд. матэрыялаў і лёгкая. Пед.ін-т. Музей А.В.Суворава (у т. л. дыярама «Штурм крэпасці Ізмаіл»), карцінная галерэя. Арх. помнікі: мячэць 16 ст., Пакроўскі сабор (1831), цэрквы Раства (1823) і Нікольская (1833).
Вядомы са стараж. часоў. У 12 ст. на месцы І. была генуэзская крэпасць, пазней належала Малдаўскаму княству 3 16 ст.тур. крэпасць. У рус.-тур. вайну 1768—74 узяты рус. войскамі, з 1771 база рас. Дунайскай ваен. флатыліі. Паводле Кючук-Кайнарджыйскага мірнага дагавора 1774 вернуты Турцыі. У рус.-тур. вайну 1787—91 зноў узяты рус. войскамі на чале з А.В.Суворавым. Паводле Яскага дагавора 1791 вернуты Турцыі. Трэці раз І. узяты рус. войскамі ў час рус.-тур. вайны 1806—12 і паводле Бухарэсцкага дагавора 1812 застаўся за Расіяй. У выніку Крымскай вайны 1853—56 паводле Парыжскага дагавора 1856 І. разам з паўд ч. Бесарабіі адышоў да Турцыі. У час рус.-тур. вайны 1877—78 чацвёрты раз узяты рус. войскамі і паводле Сан-Стэфанскага мірнага дагавора 1878 перададзены Расіі. У 1918 акупіраваны Румыніяй, з 1940 у СССР. У 2-ю сусв. вайну акупіраваны ням.-рум. войскамі (1941—44).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМ’Е́НСКІ МІ́РНЫ ДАГАВО́Р 1802.
Падпісаны паміж Францыяй і яе саюзнікамі (Іспаніяй і Батаўскай рэспублікай) з аднаго боку і Англіяй — з другога 27.3.1802 у г. Ам’ен (Францыя). Завяршыў распад 2-й антыфранц. кааліцыі. Паводле яго Англія абавязвалася вярнуць Францыі і яе саюзнікам захопленыя ў іх калоніі (акрамя а-воў Цэйлон і Трынідад) і ачысціць ад сваіх войскаў в-аў Мальта, Францыя — вывесці войскі з Рыма, Неапаля і в-ва Эльба. Егіпет быў вернуты Турцыі. 13.5.1802 да дагавора далучылася Турцыя. Ам’енскі мірны дагавор стаў кароткай перадышкай у англа-франц. барацьбе за сусв. панаванне. Разарваны з прычыны адмовы Англіі вызваліць в-аў Мальта. 22.5.1803 ваенныя дзеянні аднавіліся.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗО́Ў,
горад у Рас. Федэрацыі, у Растоўскай вобл. Порт на р. Дон, за 7 км ад упадзення ракі ў Таганрогскі заліў Азоўскага мора. Чыг. станцыя. 81 тыс.ж. (1992). Машынабудаўнічая (кавальска-прэсавае, гандл. абсталяванне, рыбалавецкія судны), лёгкая, харч. прамысловасць. Гіст.-краязнаўчы музей.
У 10—11 ст. Азоў у складзе Тмутараканскага княства. Каля 1067 захоплены полаўцамі (назвалі яго Азак). З 13 ст. горад у Залатой Ардзе, з 1471 тур.ваен. крэпасць. У 1637—42 Азовам валодалі данскія казакі. У 1696 узяты войскамі Пятра I, у 1711 вернуты Турцыі. З 1739 у Расіі. У 1775—82 цэнтр Азоўскай губ., пазней ваен. крэпасць. З 1810 пасад Растоўскага пав. Екацярынаслаўскай губ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЖО́РА, інгры,
народ прыбалтыйска-фінскай этнамоўнай групы, які насяляў тэр. басейна р. Нява і частку паўд. узбярэжжа Фінскага заліва (гл.Іжорская зямля). Упершыню ў летапісах згадваецца пад 1228. На думку даследчыкаў, назва паходзіць ад левага прытока Нявы р. Іжора (Inkere, Ingere) або ад асабістага княжацкага імя Ігар ці Інгвар. Моўныя даследаванні даюць падставу меркаваць, што І. з’яўляецца часткай карэлы. У 11—1-й пал. 12 ст. землі І. ўвайшлі ў склад Наўгародскай зямлі, потым паводле дагавора 1617 адышлі да Швецыі, у 1702—03 вернуты ў склад Расіі. Асн. заняткі — рыбалоўства, земляробства, жывёлагадоўля. Да пач. 20 ст. захоўвалі сваю мову, моцна асіміляваны.