Разм.Вельмі даўно. Даўным-даўно, яшчэ пры панах, на беразе Зялёнага возера стаяў прыгожы маёнтак.Ваданосаў.Некалі, даўным-даўно, жыў у адной вёсцы працавіты селянін Саўка.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дабро́тны, ‑ая, ‑ае.
Дабраякасны, прыгожы, зручны. [Адзежы] было не вельмі многа.., але ўся дабротная, з шэрсці і шоўку.Арабей.Куды ні глянеш — усюды высяцца дабротныя двух- і трохпавярховыя жылыя дамы з усімі; камунальнымі паслугамі.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
камандзі́рскі, ‑ая, ‑ае.
Які маё адносіны да камандзіра, належыць яму. Камандзірскі загад. Камандзірскі вопыт.// Такі, як у камандзіра, уласцівы камандзіру. Камандзірскі голас. □ — Нарэшце ты бачыш, што гэта вельміпрыгожы чалавек: постаць стройная і высокая, паходка камандзірская.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
celestial
[səˈlestʃəl]1.
adj.
1) нябе́сны
celestial bodies — нябе́сныя це́лы
2) ве́льмі до́бры, прыго́жы, пы́шны, раско́шны
2.
n.Figur.
жыха́р не́ба
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
цудадзе́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Незвычайнай сілы ўздзеяння; чарадзейны; жыватворны. Для Коласа, напрыклад, вельмі важна высветліць вытокі мастацтва, той цудадзейнай сілы, што мае такую вялікую ўладу над людзьмі.Навуменка.Маці папрасіла, каб гэты цудадзейны ўрач паглядзеў яе сыночка.Мележ.
2. Чароўны, вельміпрыгожы. Рукі.. [Ніны] насіліся ў адзін, у другі бок, скакалі па клавішах, білі, і струны адказвалі на кожны яе рух цудадзейнымі гукамі.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інтэле́кт, ‑у, М ‑кце, м.
Розум, здольнасць чалавека мысліць, разважаць. Тонкі інтэлект. □ [Чалавек], які ўдасканальвае свой інтэлект, імкнецца самага добрага, светлага.. — ён, сапраўды самы прыгожы.Дубоўка.// Узровень разумовага развіцця. Чалавек вялікага жыццёвага вопыту і багатага інтэлекту. Адам Юр’евіч вельмі сур’ёзна ставіўся да выхавання дзяцей.Майхровіч.
[Лац. intellectus.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
карана́сты, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае тоўстыя, моцныя карані. [Петрык] недалёка перад сабой убачыў самы сапраўдны дуб — каранасты, разгалісты, з рэдкім пажоўклым лісцем на магутнай кране...Якімовіч.
2. Невысокі, шыракаплечы, моцнага целаскладу; каржакаваты. Віка падумала, што ён прыгожы, іх бацька: сярэдняга росту, каранасты, у генеральскім мундзіры, які вельмі яму да твару.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыгажу́н, ‑а, м.
1.Прыгожы мужчына. Невядома адкуль прыблукаў у нашу вёску Сашка Трой. Чорны, як смоль, прыгажун і весяльчак.Пянкрат.[Сатараў] выдатнік вучобы і паэт, жыццярадасны і дасціпны прыгажун, высокі і тонкі, як чарацінка.Лось.
2. Аб кім‑, чым‑н. прыгожым. Па падаконніку апынуўся чырвоны, як полымя, прыгажун-певень.Шамякін.Стаенны прыгажун захроп, шырока растапырыўшы ноздры, павёў вушамі і пачаў грабці нагою зямлю.Кулакоўскі.Стаіць такі прыгажун [паравоз] ля дэпо, калёсы высокія, чырвоныя, не раўнуючы, як ногі ў бусла балотнага.Лынькоў.
•••
Пісаны прыгажун — вельміпрыгожы, такі, як на малюнку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Баско́й ’прыгожы’ (калінк., Арх. ГУ, Г. А. Цыхун, вусн. паведамл.). Рус.дыял.ба́сый, баский, ба́ско́й добры; прыгожы; хуткі і г. д.’ Фасмер (1, 129–130) звязвае гэтыя словы з рус.дыял.бас, бась ’прыкраса, прыгажосць і да т. п.’ (паходжанне іх не вельмі яснае: лічыцца запазычаннем з сканд. моў або з комі; ставіцца пытанне аб сувязі з санскр.bhās‑ ’святло, бляск і г. д.’; але ўсе значэнні добра выводзяцца з рус.дыял.басить, басовать). Магчыма, сюды і ўкр.баский ’хуткі (пра каня)’. Але параўн. укр.басува́ти ’стаць на дыбы, ісці галопам’, рус.басова́ть ’бадзёрыцца, іржаць, таптаць і г. д.’
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мініяцю́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да мініяцюры (у 1, 2 знач.). Мініяцюрны жывапіс.
2. Маленькі і прыгожы. Побач з важным, шыракаплечым Міхалам Арына здавалася мініяцюрнай, стройнай і маладой.Карпаў.//Вельмі малы. Пасля прыязнай таварыскай гутаркі ў рабочым клубе мы пайшлі на сустрэчу з гданскімі пісьменнікамі. Там пілі кофе з мініяцюрных кубачкаў і слухалі канцэрт.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)