звары́цца, -ару́ся, -а́рышся, -а́рыцца; зак.

1. гл. варыцца.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Злучыцца шляхам зваркі.

|| незак. зва́рвацца, -аецца (да 2 знач).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падвары́цца, варыцца; зак.

Разм. Паварыцца яшчэ крыху, дадаткова. Няхай каша яшчэ падварыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

давары́цца, варыцца; зак.

Канчаткова зварыцца, стаць прыгодным для спажывання. Мяса даварылася. Бульба даварылася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

завары́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ва́рыцца; зак.

1. Настаяцца ў вары.

Чай заварыўся.

2. перан. Распачацца (пра што-н. клапатное, складанае, непрыемнае; разм.).

Заварылася справа.

|| незак. зава́рвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

правары́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́рыцца; зак.

1. Добра зварыцца ў выніку доўгай варкі.

2. Варыцца некаторы час.

Мяса праварылася тры гадзіны.

|| незак. права́рвацца, -аецца (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адвары́цца, варыцца; зак.

1. Зварыцца. Грыбы адварыліся.

2. Спец. Аддзяліцца ад чаго‑н. пры награванні ў месцы зваркі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гото́виться

1. рыхтава́цца, гатава́цца;

2. страд. рыхтава́цца, гатава́цца; вары́цца; см. гото́вить;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

свары́цца, свару́ся, сва́рышся, сва́рыцца; незак.

1. Распачынаць сварку, лаяцца з кім-н.

Сварацца жанчыны каля студні.

2. Крычаць на каго-н., лаяць за што-н.

На мужа сварылася жонка.

|| зак. пасвары́цца, -вару́ся, -ва́рышся, -ва́рыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прывары́цца, варыцца; зак.

Спец.

1. Прымацавацца да чаго‑н. шляхам зваркі.

2. Прымацавацца да чаго‑н. пад уздзеяннем высокай тэмпературы (пра што‑н. плаўкае).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пригота́вливаться

1. падрыхто́ўвацца; рыхтава́цца;

2. страд. падрыхто́ўвацца, рыхтава́цца; гатава́цца, прыгато́ўвацца, вары́цца; см. пригота́вливать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)