Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВЯР’Я́НАЎВаляр’ян Якаўлевіч (н. 13.8.1919, г. Уладзімір, Расія),
бел. вучоны ў галіне радыётэхнікі і радыёэлектронікі. Д-ртэхн.н. (1964), праф. (1968). Ганаровы чл.Міжнар. Акадэміі прыкладной радыёэлектронікі (1994). Засл. рацыяналізатар Беларусі (1967). Скончыў Маскоўскі ін-т інжынераў сувязі (1942). З 1954 у Мінскім вышэйшым інж. радыётэхн. вучылішчы, з 1976 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Распрацаваў тэорыю і практычнае выкарыстанне разнесеных радыёлакацыйных станцый і сістэм.
Тв.:
Разнесенные радиолокационные станции и системы. Мн., 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́НІЯВаляр’ян (Валіко) Леванавіч (21.1.1862, с. Экі, Цхакаеўскі р-н, Грузія — 31.7.1938),
грузінскі акцёр, рэжысёр, драматург.Нар.арт. Грузіі (1933). З 1882 у груз.драм. трупе ў Тбілісі. Акцёр яркага тэмпераменту, глыбокай думкі. Ствараў рознахарактарныя вобразы: Како («Како разбойнік» паводле І.Чаўчавадзе), Кароль Лір, Атэла (аднайм. п’есы У.Шэкспіра), Эдып («Цар Эдып» Сафокла), Скалазуб («Гора ад розуму» А.Грыбаедава). Аўтар п’ес (першая — «Незаконнанароджаны», 1882), лібрэта да опер. З 1913 здымаўся ў кіно.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ма́нечкі ’пралеска звычайная, Hepatica nobilis Garsault.’ (стол., Бейл.). Ад імя Маня. Параўн. аналагічна васількі, цімафееўка, пятрушка, куліна, вераніка, валяр’ян, рус.анютины глазки.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бага́ткі, ‑так; адз. багатка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.
Тое, што і малачай, дзьмухавец. За аснову яны бралі тыя спажыўныя дзікарослыя расліны, якія вядомы нам з маленства: белы малачай альбо, як яго яшчэ завуць, багаткі, дзьмухавец, бралі званочкі, ключыкі, валяр’ян.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛУ́КАВА,
біялагічны заказнік рэсп. значэння ў Маларыцкім р-не Брэсцкай вобл.Засн. ў 1994 з мэтай аховы лясных фармацый з наборам рэдкіх відаў раслін. Пл. 1523 га. Балоты нізіннага тыпу чаргуюцца з дубовымі, дубова-грабавымі, хваёва- і ясянёва-дубовымі лясамі. Папуляцыі раслін з Чырв. кнігі: зубніца клубняносная, пылкагалоўнік чырвоны, кадзіла сармацкае, касач сібірскі, лілея царскія кучары, гайнік цёмна-чырвоны, тайнік яйцападобны. Самая вял. на Беларусі папуляцыя венерынага чаравічка (каля 2 тыс.экз.). 3 лек. раслін пашыраны ландыш майскі, валяр’ян лекавы, дзівасіл, дзядкі аптэчныя, святаяннік прадзіраўлены і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭФІРААЛЕ́ЙНЫЯ КУЛЬТУ́РЫ,
група тэхнічных культур, якія вырошчваюцца для атрымання эфірных алеяў. Каля 2500 відаў; пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках. Э.р. назапашваюць эфірныя алеі ў пладах (каляндра, кмен, аніс, фенхель), зялёнай масе (герань, мята, базілік), кветках і суквеццях (ружа, лаванда, бэз), каранях і карэнішчах (касач, валяр’ян, ветыверыя). Сыравінай для атрымання эфірнага алею служаць таксама плады цытрусавых, драўніна хвойных дрэў і інш. Сыравіна каляндры мае 0,2—1,4% эфірных масел; мяты — 1,3—3,5, шалфею мускатнага — 0,17—0,25, ружы — 0,12—0,15, лаванды — 0,8—1,4, герані ружовай — 0,15—0,2. На Беларусі вырошчваюць мяту, кмен і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІНО́ЎСКІВаляр’ян Валяр’янавіч (15.2.1896, г. Астрахань, Расія — 23.10.1941),
бел. спявак (барытон). Засл. арт. Беларусі (1940). Скончыў Бел.муз. тэхнікум (1930), Бел. студыю оперы і балета (1933). Дэбютаваў у партыі Дадона ў студыйным спектаклі «Залаты пеўнік» М.Рымскага-Корсакава (1931). У 1933—41 саліст Дзяж. т-ра оперы і балета Беларусі. Прыгожы голас, вак. майстэрства і сцэн. тэмперамент вылучылі яго ў лік вядучых майстроў першага пакалення бел. оперных артыстаў. Сярод партый: Змітрок («Міхась Падгорны» Я.Цікоцкага), Пан Длугошыц («У пушчах Палесся» А.Багатырова), Князь Ігар («Князь Ігар» А.Барадзіна), Анегін, Томскі («Яўген Анегін», «Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Эскамільё («Кармэн» Ж.Бізэ), Скарпія («Тоска» Дж.Пучыні).