Валанца́й ’валацуга’ (З нар. сл.). Да валацай (з устаўным ‑н‑) < валачыцца ’бадзяцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бадзя́чы ’распусны’ (Сцяшк. МГ). Бясспрэчна, да бадзя́цца ’бадзяцца, цягацца, валачыцца’ (гл.). Стары дзеепрыметнік.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
schléifenII
1.vt цягну́ць, валачы́
2.viвалачы́цца, цяга́цца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
leźć
незак.
1. лезці; забірацца, караскацца;
2. цягнуцца, валачыцца
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Брэ́ндаць ’бадзяцца, валачыцца’ (Шат.). Калі гэта не варыянт да бры́ндаць ’бадзяцца’ (гл.), слова няяснага паходжання, то, магчыма, трэба параўноўваць з укр.дыял.бре́ндати (таксама брендо́лити) ’бадзяцца’, якое Шэрэх (ZfslPh, 23, 146) і Рудніцкі (1, 201) выводзяць з брести́ (з арго-суфіксам ‑н‑ і пад уплывам пле́нтатися ’валачыцца, цягнуцца’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
валацу́га, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑цузе, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. Бяздомны чалавек, які не мае пэўнага прыстанішча і заняткаў; бадзяга. Бежанства зблытала.. [Сёмкавы] разлікі, выбіла з-пад ног падпору і вось — перад.. [Рыгорам] бяздомны валацуга.Гартны.//Лаянк. Пра таго, хто любіць валачыцца, цягацца без справы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
развалачы́цца, ‑лачуся, ‑лочышся, ‑лочыцца; зак.
Разм. Пачаць часта і доўга валачыцца, хадзіць невядома дзе; расцягацца. Падрос козлік і вельмі ж развалачыўся.Брыль.[Ян:] — Нямала я палаяў яго, што валочыцца кожную ноч... Думаў я, што прыйдзецца мне лейцамі яго вучыць, бо развалачыўся, як Лейзерава карова, усё па чужых дварах...Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шля́цца, шляюся, шляешся, шляецца; незак.
Разм.неадабр. Швэндацца, валачыцца. Ваўкі па сцежках шляюцца І ночкаю, і днём.Купала.— Не будзе нам веры ў тое, што зямля наша, гэта наша зямля, пакуль будуць шляцца па зямлі буржуі ды генералы розныя.Галавач.[Дзядзька Яўмен:] — Аўхім толькі адзін і астаўся... Вось ён і шляўся, валачыўся тут...Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вага́ры́ць ’уцякаць’ (жаргон.) (Сцяшк. МГ). Утворана на беларускай глебе ад польск.wagary ’прагул’; параўн. польск.chodzić na wagary, wagarować ’прагульваць’ < лац.vagari ’валачыцца’ (Брукнер, 599).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
wlec się
незак. плесціся, валачыцца, цягнуцца;
ledwo się wlokę — я ледзь валакуся
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)