Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
блазню́к, ‑а, м.
Разм. Тое, што і блазан (у 1, 2 знач.). Люба ведала, што Ігнась не маленькі ўжо, не блазнюк.Мурашка.Тады .. [Генька] быў яшчэ блазнюк, дзіця.Паслядовіч.Аляксею таксама было смешна, але ён стрымліваў сябе, каб не быцьпадобным на гэтых несур’ёзных блазнюкоў.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пасачы́ць ’атрымаць у спадчыну’, ’быцьпадобным’ (КЭС, лаг.; Сл. ПЗБ), ’пашукаць’ (Касп.). Да сачы́ць < прасл.sočiti ’праследаваць (звера)’ > ’ісці ўслед’. Блізкія да бел. значэнні ў літ.sèkti ’сачыць’, ’ісці следам за кім-н.’, ’пераймаць’, ’наследаваць’, лат.sekot ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́капаны ’вельмі падобны’ (Юрч., Клім., Шатал.). Запазычана з польск.wykapany ’тс’, якое да капаць (гл.). Параўн. выліты, а таксама фразеалагізмы капачкі, брызачкі, кропелькі падабраць ’быць вельмі падобным’ (Янк. БФ, 180). Месца націску змянілася, відаць, пад уплывам іншых утварэнняў з прыст. вы‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
spit1[spɪt]n.
1. слі́на
2. пляво́к
3. дро́бны дождж або́ снег; імжа́
♦
be the dead spit of smb.быць ве́льмі падо́бным да каго́-н., быць ко́піяй каго́-н.;
He’s the very spit (and image) of his father. Ён выліты бацька.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
НАРКАТЫ́ЧНЫЯ СРО́ДКІ, наркотыкі,
група псіхатропных сродкаў прыроднага ці сінтэтычнага паходжання, якія выклікаюць узбуджэнне ці прыгнечанне функцыі ц. н. с., парушаюць свядомасць і пры сістэматычным ужыванні выклікаюць паталаг. залежнасць (наркаманію). Многія расл. сродкі, што валодаюць падобным дзеяннем (напр., блёкат, дурнап’ян, каноплі, какаінавы куст, красаўка, опійны мак, некат. віды грыбоў), выкарыстоўваліся з глыбокай старажытнасці для выклікання асаблівага псіхічнага ўздыму, уздзеяння на псіхіку людзей. Лекары ўжывалі гэтыя рэчывы для абязбольвання. Тэрмін «Н.с.» ўведзены ў мед. практыку з вынаходствам наркозу (1846). У канцы 19 ст. пад ім аб’ядноўвалі рэчывы, якія выклікаюць у людзей своеасаблівае парушэнне псіхічнай дзейнасці — эйфарыю і могуць прывесці да злоўжывання імі. Паводле міжнар. класіфікацыі вылучаюць: сродкі адурманьваючага ўздзеяння, сродкі для інгаляцыйнага (напр., хлараформ, дыэтылавы эфір, закіс азоту) і неінгаляцыйнага (напр., гексенал, кетамін) наркозу, наркатычныя анальгетыкі (напр., гераін, кадэін, марфін), мясц. анестэтыкі (напр., какаін), псіхастымулятары (напр., амфетамін), галюцынагены (напр., дыэтыламід лізергінавай к-ты — ЛСД). Тэрмін «Н.с.» ўжываюць таксама ў наркалогіі, міжнар. дагаворах, нац. заканадаўствах, што рэгламентуюць кантроль за вытв-сцю і выкарыстаннем рэчываў, здольных выклікаць наркаманію. Паводле Канвенцыі ААН 1988 у Н.с. ўключаюць рэчывы, якія адпавядаюць 3 крытэрыям: мед. (здольнасць выклікаць наркаманіі і быць небяспечнымі для здароўя), сац. (адмоўнае ўздзеянне на эканам., культ. і паліт. асновы грамадства) і юрыд. (афіц. прызнанне рэчыва «наркатычным» адпаведным грамадскім органам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
closely[ˈkləʊsli]adv.
1. блі́зка;
resemble smb. closelyбыць ве́льмі падо́бным да каго́-н.
2. це́сна, шчы́льна;
closely connected це́сна звя́заны
3. ува́жліва, пі́льна;
look closely at smb. пі́льна глядзе́ць на каго́-н., угляда́цца ў каго́-н.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Ка́пачка ’кропелька’ (Бяльк.), капычку ’крышку’ (Яўс.), кипачкі сабраць ’быць вельмі падобным’ (Гарэц., Янк. БП). Укр.рус.кипочка ’капелька’. Усх.-слав. утварэнне, якое тэрытарыяльна проціпастаўляецца зах.- і паўд.-слав.карчма (Трубачоў, Эт. сл., 9, 150). Лднак параўн. κάηκα ’капля’ (Ян., Бяльк.), да капаць (гл.).
Капа́чка, кыпачка ’жанчына, якая працуе на ўборцы бульбы’ (Яўс., Сцяшк.); ’матыка’ (браг., Шатал.). Да капач (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
gléichsehen*аддз.vi (D) быцьпадо́бным (да каго-н., да чаго-н.);
das sieht ihm gleich гэ́та на яго́ падо́бна
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
зма́хваць1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак.да змахнуць.
зма́хваць2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Нагадваць каго‑н., быцьпадобным на каго‑н. Генадзь з арліным носам і гордай паставай сапраўды змахваў на каршуна.Няхай.Лабановіч у параўнанні з Грыньком быў горкі пралетар, і ён нават са знявагаю паглядзеў на свой сурдут, які ён купіў у Курульчука за два рублі з палавінаю і ў якім ён, асабліва ззаду, вельмі змахваў на местачковага рабіна.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)