Wsenheit f - філас. быццё, су́тнасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

По́быт1 ’быт’ (ТСБМ). Укр. по́бут, по́бит ’тс’, рус. по́быт ’звычка’. Ад *po‑ і *bytъ. Развіццё семантыкі: ’быццё, знаходжанне’ > ’агульны ўклад і умовы існавання, быцця’. Паводле Булахава (Развіццё, 43), запазычана з украінскай. Да быт, быць (гл.).

По́быт2 ’знаходжанне’ (ТСБМ). Ст.-укр. побытъбыццё’, польск., в.-луж., чэш., славац. pobyt ’знаходжанне’. Ад po‑ і *bytъ, якое ад *byti (ЭССЯ, 3, 155). Да быт, быць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

свядо́масць, -і, ж.

1. гл. свядомы.

2. Чалавечая здольнасць да ўзнаўлення рэчаіснасці ў мысленні; псіхічная дзейнасць як адлюстраванне рэчаіснасці.

Быццё вызначае с.

3. Стан чалавека пры здаровым розуме і памяці, здольнасць кантраляваць свае ўчынкі і пачуцці.

Страціць с.

4. Думка, пачуццё, поўнае разуменне чаго-н., уменне ацэньваць з’явы жыцця, разбірацца ў рэчаіснасці.

С. мас.

С. учынкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

byt, ~u

м. быт; існаванне; быццё;

racja ~u — падстава (аснова) існавання;

byt określa świadomość — быццё вызначае свядомасць;

walka o byt — барацьба за існаванне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Існава́нне ’наяўнасць чаго-н., каго-н. у рэальнасці, быццё; жыццё, спосаб жыцця’ (ТСБМ), істнава́ньне (Гарэц.). Частковая калька па ўзору польск. istnienie ў пачатку XX ст. (Гіст. лекс., 256; Гіст. мовы, 2, 141); параўн. укр. існува́ння. Гл. існы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АБХА́ВА (санскр. Небыццё, неіснаванне),

паняцце класічнай інд. філасофіі, якое ў шэрагу навук. школ азначае «адсутнасць», «знішчэнне», «адмаўленне», «смерць»; нярэдка разглядаецца як катэгорыя, процілеглая станоўчай абхаве (быццё, існаванне). У Канады, заснавальніка стараж.-інд. філас. сістэмы вайшэшыкі, абхава проціпастаўляецца 6 станоўчым відам рэальнасці, якія выступаюць як аб’екты пазнання (субстанцыя, якасць, дзеянне, усеагульнасць, асаблівасць, уласцівасць).

т. 1, с. 50

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

антабіяло́гія

(ад гр. on, ontos = быццё + біялогія)

раздзел біялогіі, які вывучае ўзроставыя асаблівасці арганізма; біялогія развіцця.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

антагене́тыка

(ад гр. on, ontos = быццё + генетыка)

раздзел генетыкі, які вывучае генетычныя асновы індывідуальнага развіцця арганізма.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ДАМА́НАЎ (Аляксандр Уладзіміравіч) (н. 17.10.1959, Мінск),

бел. жывапісец. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1978). У жывапісных творах распрацоўвае сюррэалістычны кірунак вобразна-выяўл. трактоўкі: «Рэквіем» (1993), «Імгненне вечнасці», «Натура, якая сыходзіць» (абедзве 1995) і інш. Сярод работ у плакаце: серыі экалагічная (1988) і палітычная (1989), «Быццё» (1990). Працуе таксама ў тэхніцы графічнага дызайну.

А.Л.Атраховіч.

А.Даманаў. Натура, якая сыходзіць. 1995.

т. 6, с. 24

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

being [ˈbi:ɪŋ] n.

1. быццё, існава́нне, жыццё;

bring into being ствара́ць;

come into being узні́кнуць, з’яві́цца на (бе́лы) свет

2. істо́та, стварэ́нне;

a human being чалаве́к;

the Supreme Being relig. Усявы́шні

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)