трын-трава́, у знач. вык. (разм.).

Усё адно, усё роўна, хоць бы што.

Яму ўсё гэта т.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чарнакні́жжа, -а, н. (уст.).

Чараўніцтва, вядзьмарства па кнігах, якія быццам бы маюць магічную сілу.

|| прым. чарнакні́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

б, часц.

Тое, што і бы¹ (ужыв. пасля слоў, якія заканчваюцца на галосны).

Была б песня, а спевакі знойдуцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абы-то́лькі нареч. ли́шь бы, лишь бы то́лько

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хны: хоць бы х. разг. хоть бы хны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

б част. бы, б;

пайшла́ б — пошла́ бы (б);

не спазні́цца б — не опозда́ть бы;

калі́ б — е́сли бы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

слімазу́рыць

‘пэцкаць як бы слінай або соплямі (слімазурыць тканіну); церці ў руках (слімазурыць кніжку)’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. слімазу́ру слімазу́рым
2-я ас. слімазу́рыш слімазу́рыце
3-я ас. слімазу́рыць слімазу́раць
Прошлы час
м. слімазу́рыў слімазу́рылі
ж. слімазу́рыла
н. слімазу́рыла
Загадны лад
2-я ас. слімазу́р слімазу́рце
Дзеепрыслоўе
цяп. час слімазу́рачы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

АО́РЫСТ (грэч. aoristos),

простая дзеяслоўная форма, уласцівая многім стараж. і некаторым сучасным індаеўрап. мовам. Абазначае адзінкавае мінулае дзеянне (стан) без паказу яго працягласці. У старабел. літ. мове аорыст ужываўся рэдка. Утвараўся ад асновы інфінітыву пры дапамозе суфіксаў -х-, -с-, -ш («быхъ, бы, бы, быхомъ, бысте, быша» — «я, ты, ён быў; мы, вы, яны былі»). У сучаснай бел. мове не захаваўся, але форма 2-й і 3-й асобы адз. л. аорыста дзеяслова «быти» ператварылася ў нязменную часціцу «бы» («б») і служыць сродкам перадачы мадальнасці («меў бы», «калі б»).

т. 1, с. 410

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

хны / хоть бы хны прост. хоць бы хны, хоць бы што.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лі́чба ж. ци́фра;

○ ара́бскія ~бы — ара́бские ци́фры;

ры́мскія ~бы — ри́мские ци́фры;

кантро́льныя — ~бы контро́льные ци́фры;

◊ астранамі́чныя ~бы — астрономи́ческие ци́фры;

мо́ва ~баў — язы́к цифр

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)