вірава́ць, ‑руе; незак.

1. Утвараць віры, круціць; бурліць. Вада плюскоча і віруе аж ля самых дзедавых ног. Крапіва. Плыт перагарадзіў пратоку, і вада клекатала, віравала. Савіцкі.

2. перан. Бурліць; кіпець. Кроў віруе. Жыццё віруе. □ Гнеў віруе. Помсты мора Захлынае берагі. Дзяргай. Дарэмна Грыбок.. спрабаваў сцішыць людзей — гоман, крыкі, абурэнне, злосць, смех віравалі ў хаце. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

віры́цца, ‑рыцца; незак.

1. Круціцца, утвараць віры (пра ваду). Вада падмывала пясчаны бераг, вірылася вакол вярбы. Шамякін.

2. перан. Бурліць. Вірацца думкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́ўка, ‑і, ДМ каўцы; Р мн. кавак; ж.

Абл. Галка (у 1 знач.). Кругом бурліць вада... Крычаць у небе каўкі. Вялюгін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клеката́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., кляко́ча; незак.

1. Ствараць клёкат, крычаць падобна некаторым птушкам.

На ліпе клякоча бусел.

2. Бурліць, шумна кіпець.

У трубах клекатала вада.

3. перан. Бурна праяўляцца (пра пачуцці).

На душы ў яго клекаталі гнеў і абурэнне.

|| наз. клеката́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вірава́ць ’утвараць віры, круціць, бурліць’, (перан.) ’кіпець, бурліць’ (БРС, КТС; КЭС, лаг.). Укр. вируватибурліць, кіпець’, польск. wirować ’паварочвацца кругом, круціцца вакол чаго-небудзь, над чым-небудзь’; ’надаваць чаму-небудзь віровы рух’, wirować (po wsi) ’бадзяцца па хатах’. Утворана ад вір1 (гл.) і ітэратыўнага суф. ‑ава‑ (< прасл. ‑ova‑ti). Сюды ж віравацца, віраванне (КТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бурча́ць, -чу́, -чы́ш, -чы́ць; -чы́м, -чыце́, -ча́ць; -чы́; незак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Выказваць нездавальненне або пагрозу, утвараючы глухія гукі (пра жывёл).

2. Сярдзіта мармытаць, бубніць.

Нездаволена б.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Бурліць.

У жываце бурчыць (безас.).

|| наз. бурча́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вагра́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Печ шахтавага тыпу для плаўкі чыгуну і каляровых металаў. Бурліць чыгун гарачы, Расплаўлены ў вагранках. Аўрамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

strdeln

vi (h, s) біць крыні́цай; пе́ніцца; бурлі́ць, клеката́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

wrzeć

незак.

1. кіпець;

2. перан. кіпець, бурліць, віраваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

kotłować się

незак.

1. кіпець, бурліць;

2. клубіцца;

3. бушаваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)