По́нчка ’пухір, бурбалка’ (Сцяшк. Сл.). З польск. pączek ’пупышка, бутон’. Гл. пончык.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Набу́ніцца ’ўздуцца, набухнуць’ (ТС). Бясспрэчна, звязана з банькабурбалка’, буняк ’пухір на целе’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кубы́шка

1. (копилка) скарбо́нка, -кі ж.;

2. (толстушка) фам. кацёлка, -кі ж.;

3. бот. жо́ўты гарла́чык; обл. бу́рбалка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Бурду́льбурбалка’. Гл. бурды́ль. Калі ‑ыль па паходжанню суфікс (слав. *‑ylь?), то варыянт бурду́ль можна тлумачыць і чыста фанетычна (асіміляцыяй бурды́ль > бурду́ль).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бэ́блах ’недаразвіты плод’; перан. ’дзіця’ (Клім.). Мабыць, з польск. (параўн. bębełuch > bąbel, bębel, bąbelek і г. д. ’бурбалка; бубен; дзіця’; Варш. сл., 1, 108, 140).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бурбо́ліць ’старанна есці, спяшацца’ (Бір. Дзярж.). Мабыць, да бу́рбалка, бурбо́лка, бу́рбаліць (гл.). Першапачаткова ’есці паспешна, пускаючы бурбалкі, захлынаючыся’. Параўн. яшчэ Урбуціс, Baltistica, V (1), 1969, 51.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

mydlany

mydlan|y

мыльны;

bańka ~a — мыльная бурбалка;

płatki ~e — мыльная стружка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

мы́льный мы́льны;

мы́льный ко́рень фарм. мы́льны ко́рань;

мы́льный спирт хим. мы́льны спірт;

мы́льный пла́стырь мед. мы́льны пла́стыр;

мы́льный пузы́рь мы́льны пузы́р, мы́льная бу́рбалка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Гвор ’хваля, якая, б’ючыся аб бераг, стварае працяжны шум’ (Яшкін). Няясна. Магчыма, звязана са слав. *gvorъ, якое мае розныя значэнні (у тым ліку ’бурбалка на вадзе’; параўн. Трубачоў, Эт. сл., 7, 184).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

bąbel

м.

1. пухір; скура ў пухірах;

2. бурбалка;

3. разм. дзіцятка, бубачка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)