медыцынскі апарат, які надае вярчальны рух бору, прызначанаму для прэпаравання цвёрдых тканак зуба. У нажных бормашынах скорасць вярчэння бора 800—1500, у электрычных — да 30 000 аб/мін. Шырока выкарыстоўваецца турбінная бормашына са скорасцю да 300 000 аб/мін, пры якой значна скарачаецца час апрацоўкі зуба і змяншаюцца болевыя адчуванні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пабаро́ць, ‑бару, ‑бораш, ‑бора; зак., каго-што.
1. Перамагчы праціўніка ў спартыўнай барацьбе. Пабароць вядомага барца.
2.Разм. Перамагчы якое‑н. пачуццё, стан і пад. Пабароць сон. □ Мужчына .. збянтэжыўся, але не адышоў ад жанчыны, загаварыў, быццам хочучы пабароць няёмкасць.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛА́НДЭ МНО́ЖНІК,
каэфіцыент у формуле для вызначэння расшчаплення ўзроўняў энергіі ў магн. полі (гл.Зеемана з’ява). Вызначае маштаб расшчаплення ў адзінках магнетона Бора, а таксама адносную велічыню гірамагнітных адносін. Уведзены ў 1921 ням. фізікам А.Ландэ. Значэнні Л.м. залежаць ад арбітальных і спінавых момантаў асобных электронаў, напр., для чыста арбітальнага моманту Л.м. роўны 1, для чыста спінавага — 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТЭ́РНА—ГЕ́РЛАХА ДО́СЛЕД,
эксперымент, які выявіў наяўнасць у атама магнітнага моманту з дыскрэтным значэннем праекцый на напрамак знешняга магн. поля. Прапанаваны П.Л.Капіцай і М.М.Сямёнавым, пастаўлены ням. фізікамі О.Штэрнам і В.Герлахам у 1922. Вузкі пучок атамаў серабра, які праходзіў праз вобласць неаднароднага магн. поля, падзяляўся на 2 пучкі, што пацвердзіла існаванне прасторавага квантавання магн. моманту атамаў. Лікавыя значэнні магн. моманту, вызначаныя ў Ш. — Г.д., аказаліся кратнымі магнетонуБора.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАБА́Ну архітэктуры,
цыліндрычная або шматгранная (звычайна васьмерыковая) верхняя частка будынка, якая абапіраецца на сцены, слупы, падпружныя аркі, ветразі і завяршаецца купалам або шатром. Бываюць светлавыя (з аконнымі праёмамі, паляпшаюць асветленасць будынка) і глухія (без праёмаў). Барабан — важны элемент кампазіцыі культавых збудаванняў, надае ім дынамічнасць, маляўнічы сілуэт. Пашыраны ў хрысціянскім культавым дойлідстве, у архітэктуры Адраджэння, барока і класіцызму.
Барабаны Успенскай царквы ў вёсцы Чарацянка Гомельскага раёна.Барабаны Петрапаўлаўскага са-бора ў Гомелі (злева), Міхайлаўскай царквы ў Слуцку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БОР (Bohr) Оге Нільс (н. 19.6.1922, Капенгаген),
дацкі фізік-тэарэтык. Чл. Дацкай АН (1995). Сын Н.Бора: Скончыў Капенгагенскі ун-т (1946). З 1946 у Ін-це тэарэт. фізікі (Ін-т Нільса Бора), у 1962—70 яго дырэктар. З 1975 дырэктар Ін-ттэарэт.ядз. фізікі. Навук. працы па ядз. фізіцы. Распрацаваў абагульненую (калектыўную) мадэль атамнага ядра, выказаў думку аб магчымасці існавання звышцякучасці адронаў у ядрах атамаў. Нобелеўская прэмія 1975.
Тв.:
Рус.пер. — Структура атомного ядра. Т. 1—2. М., 1971—77 (разам з Б.Мотэльсанам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРЦ (Hertz) Густаў Людвіг (22.7.1887, г. Гамбург, Германія — 30.10.1975),
нямецкі фізік. Чл. Германскай АН у Берліне (ГДР), замежны чл.АНСССР (з 1958). Пляменнік Г.Р.Герца. Вучыўся ў Мюнхенскім і Берлінскім ун-тах. У 1913—45 у НДІ і ун-тах Германіі і Фінляндыі. З 1945 працаваў у СССР, у 1954—62 дырэктар Фіз. ін-та ў г. Лейпцыг. Навук. працы па атамнай спектраскапіі і фізіцы плазмы. Сумесна з Дж.Франкам эксперыментальна даказаў існаванне ў атамах дыскрэтных узроўняў энергіі (дослед Франка і Герца), што пацвердзіла тэорыю Бора. Распрацаваў дыфузійны метад раздзялення ізатопаў. Нобелеўская прэмія 1925. Дзярж. прэмія СССР 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЙСЕ́ЕЎ Атэй Вячаслававіч (9.1.1925, г. Навазыбкаў Бранскай вобл., Расія — 23.11.1985),
бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства і тэхналогіі металаў. Д-ртэхн.н., праф. (1984). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1953). З 1950 у Бел.тэхнал. ун-це (у 1968—80 заг. кафедры). Навук. працы па даследаваннях зносу і ўстойлівасці дрэварэзальных інструментаў, стварэнні новых станкоў і інструментаў. Распрацаваў станкі для вырабу і падрыхтоўкі круглых піл, новы від ратацыйнага рэзання драўніны, тэхналогію павышэння ўстойлівасці дрэваапр. інструменту.
Тв.:
Комплексные исследования яалений, сопровождающих износ древорежущего инструмента // Мех. технология древесины. 1974. № 4;
Износостойкость сверхтвердых инструментальных материалов на основе кубического нитрида бора при обработке древесностружечных плит (разам з В.А.Столярам) // Там жа. 1980. № 10.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗО́МЕРФЕЛЬД (Sommerfeld) Арнольд (5.12.1868, г. Кёнігсберг, цяпер Калінінград, Расія —26.4.1951),
нямецкі фізік-тэарэтык, заснавальнік мюнхенскай школы тэарэт. фізікі. Чл.-кар. Берлінскай АН (1920), замежны чл.АНСССР (1929). Скончыў Кёнігсбергскі ун-т (1891). З 1891 працаваў у розных ВНУ Германіі, у 1908—40 праф. Мюнхенскага ун-та. Навук. працы па квантавай тэорыі атама, спектраскапіі, электроннай тэорыі металаў. Рашыў задачу аб выпрамяненні вертыкальнага дыполя, які знаходзіцца на мяжы 2 асяроддзяў (1909), удакладніў мадэль атама Бора і стварыў тэорыю тонкай структуры спектра вадародападобных атамаў (1916), распрацаваў тэорыю тармазнога выпрамянення электронаў (1931). Аўтар падручнікаў па тэарэт. фізіцы.
Тв.:
Рус.пер. — Пути познания в физике. М. 1973.
Літ.:
Льоцци М. История физики: Пер. с итал. М., 1970. С. 391—392.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАБІ́ (Rabi) Ісідар Айзек (29.7.1898, г. Рыманаў Падкарпацкага ваяв., Польшча — 11.1.1988),
амерыканскі фізік, адзін з заснавальнікаў радыёспектраскапіі. Чл.Нац.АН ЗША, Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1940). Скончыў Корнелскі ун-т (1919). З 1929 у Калумбійскім ун-це (з 1937 праф., з 1967 ганаровы праф.). У 1940—45 нам. дырэктара радыяцыйнай лабараторыі Масачусецкага тэхнал. ін-та. Навук. працы па магнетызме, ядз. фізіцы, спектраскапіі малекулярных пучкоў, квантавай механіцы. Адкрыў ядз.магн. рэзананс на ізаляваных атамах (1937). Распрацаваў рэзанансны метад вымярэння магн. момантаў атамных ядраў (метад Р.), радыёчастотны рэзанансны метад вымярэння дыпольных момантаў малекул (1949—53). Ажыццявіў прэцэзійныя вымярэнні магн. момантаў пратона і дэйтрона, выявіў эл. квадрупольны момант у дэйтрона (1939). Залаты медаль Н.Бора (1967). Нобелеўская прэмія 1944.