Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ро́днасць, ‑і, ж.
1. Адносіны паміж людзьмі, якія маюць агульных продкаў. Бацькі і дзеці знаходзяцца ў роднасці першай ступені.//перан.Блізкасць, падабенства па асноўных уласцівасцях, прыкметах. У .. [Ганны і Васіля] была тая ж шчырасць, як і ў тыя разы. Але той блізкасці, роднасці — дзіўна — не было ўжо.Мележ.
2.Блізкасць, падабенства, заснаванае на агульнасці паходжання. Роднасць славянскіх моў тлумачыцца іх агульнасцю паходжання ад агульнаславянскай мовы-асновы.Юргелевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сваяўство́, -а́, н. (разм.).
1. Адносіны паміж людзьмі, якія маюць агульных продкаў, а таксама паміж сваякамі тых, хто пажаніўся.
Быць у сваяўстве з кім-н. С. зрабілася відам роднасці, сваяцтва.
2.перан. Падабенства, блізкасць па змесце, прыкметах, уласцівасцях.
Першыя вершы былі ў непасрэдным сваяўстве з Багдановічам.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
канта́кт, -а, М -кце, мн. -ы, -аў, м.
1. Сутыкненне, непасрэдная блізкасць па месцы знаходжання.
Уступіць у к. з хворым.
2.перан. Цесная ўзаемасувязь, узгодненасць у дзеяннях, узаемаразуменне.
Устанавіць к.
Дзелавыя кантакты.
3. Прыстасаванне, якое забяспечвае судакрананне правадоў электрычнага ланцуга (спец.).
|| прым.канта́ктны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
свая́цтва, -а, н.
1. Сувязь паміж людзьмі, заснаваная на паходжанні ад агульнага продка, а таксама на шлюбных сямейных адносінах.
Дальняе с.
С. па бацькавай лініі.
2.зб. Родныя, сваякі; радня.
На вяселле з’ехалася ўсё с.
3.перан. Падабенства, блізкасць па змесце, уласцівасцях, прыкметах.
С. з традыцыямі беларускіх класікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сусе́дства, ‑а, н.
1.Блізкасць з кім‑, чым‑н. па месцу жыхарства. Камсамолкі з інтэрната № 2 узялі шэфства над хлопцамі, што пасяліліся па суседству з імі.Грахоўскі.[Некрашэвічы і Нарбутовічы] жылі па суседству, але ў хату адзін да аднаго не заходзілі.Чарнышэвіч.//Блізкасць, сумежнасць з кім‑, чым‑н. па месцу знаходжання, размяшчэння. Стаіць .. [хата] наводшыбе і ў блізкім суседстве з хмызняком ускрай балота.Колас.Суседства з рынкам прыносіла і нямала забаў.Бачыла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АФІЛІЯ́ЦЫЯ (ад англ. affiliate далучаць, звязваць),
1) імкненне чалавека да аб’яднання, знаходжання ў супольнасці з інш. людзьмі. Тэндэнцыя да афіліяцыі ўзрастае ў выпадку ўцягнення суб’екта ў патэнцыяльна небяспечную, стрэсавую (гл.Стрэс) сітуацыю. Блізкасць да інш. людзей зніжае трывогу, змякчае фізіял. і псіхал. стрэсы. Блакіраванне афіліяцыі выклікае пачуццё адзіноты, адчужанасці, параджае фрустрацыю.
2) Прыём у члены; далучэнне ў якасці аддзялення, філіяла і да т.п.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНТА́КТ (ад лац. contactus дакрананне),
1) судакрананне, непасрэдная блізкасць да месца знаходжання чаго-н. ці каго-н.
2) Сувязь, узаемадзеянне, узгодненасць у рабоце; узаемаразуменне.
3) Паверхня, месца, зона судакранання чаго-н.
4) Судакрананне, злучэнне чаго-н. Напр., К. электрычны — злучэнне 2 праваднікоў, пры якім эл. ток можа ісці ад аднаго правадніка да другога; паверхня судакранання праваднікоў току ці прыстасаванне, якое забяспечвае такое злучэнне.