нямецкая актрыса. Жонка Б.Брэхта. Праф. (1960). У 1918 дэбютавала ў «Новым т-ры» (Франкфурт-на-Майне). У 1923—32 выступала ў т-рах Берліна. Адна з лепшых інтэрпрэтатараў вобразаў драматургіі Брэхта. У 1933 эмігрыравала з Германіі. Працавала ў Парыжы, Капенгагене. З 1948 ва Усх. Берліне, разам з мужам стварыла т-р«Берлінер ансамбль», дзе выканала сваю лепшую ролю — Матухны Кураж («Матухна Кураж і яе дзеці» Брэхта).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́НІНГ ((Menning) Карл) (11.5.1874, г. Тарту, Эстонія — 5.3.1941),
эстонскі рэжысёр; заснавальнік прафес. рэжысуры ў эст. т-ры. У 1883—1901 вучыўся ў Тартускім ун-це. У 1904—06 вывучаў маст. практыку т-раў Парыжа, Вены, Берліна. У 1906—14 узначальваў т-р «Ванемуйне» (Тарту). У 1918—37 на дыпламат. рабоце. Сярод пастановак: «Стаўпы грамадства» (1907), «Вораг народа» (1908) Г.Ібсена, «Возчык Геншэль» Г.Гаўптмана (1907), «На дне» М.Горкага (1909), «Ваўкалак» (1911), «Бог каліты» (1912) Кітцберга.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
RIAS = Rundfunk im Amerikanischen Sektor (Berlins) – Радыё ў амерыканскім сектары (Берліна) (вяло перадачы да 1992 г.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
БРАНДА́ЎЭР (Brandauer; сапр.Штэнг; Steng) Клаўс Марыя
(н. 22.6.1943, г. Бад-Аўсзе, Аўстрыя),
аўстрыйскі акцёр тэатра і кіно. З 1963 выступае на сцэнах буйнейшых т-раў Дзюсельдорфа, Вены, Мюнхена, Гамбурга, Берліна, Зальцбурга. Выканаўца гал. роляў у п’есах У.Шэкспіра, Ф.Шылера, П.Бамаршэ, а таксама ў сучасным рэпертуары. Міжнар. вядомасць атрымаў пасля здымкаў у фільмах І.Саба «Мефіста» (у сав. пракаце «Мефістофель»), «Палкоўнік Рэдль», «Ханусен» і С.Полака «Развітанне з Афрыкай». Здымаўся ў ролі Дантона ў тэлевіз. фільме «Французская рэвалюцыя».
нямецкі рэжысёр, тэатр. дзеяч. Скончыў школу акцёрскага мастацтва пры Дзярж. т-ры (Берлін). Іграў у т-рах Берліна і Цюрыха. У 1933 эмігрыраваў у СССР. З 1945 на радзіме. Стварыў першы ням.тэатр.ін-т (Веймар). У 1950 арганізаваў у Берліне студыю «Малады ансамбль» (з 1952 Тэатр імя М.Горкага). Сярод рэжысёрскіх работ: «За тых, хто ў моры» Б.Лаўранёва (1952), «Дасцігаеў і іншыя» М.Горкага (1954), «Разбойнікі» Ф.Шылера (1955). Нац. прэміі ГДР 1955, 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРХІ́ПЕНКА (Фёдар Фёдаравіч) (н. 30.10.1921, в. Аўсімавічы Бабруйскага р-на),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Адэскую ваен. школу пілотаў (1939), Ваен.-паветр. акадэмію (1951), Маскоўскі інж.-эканам.ін-т (1967). У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на Паўд.-Зах., Зах., Бранскім, Сталінградскім, Варонежскім, 2-м і 1-м Укр. франтах, лётчык-знішчальнік. Удзельнік баёў пад Сталінградам, на Курскай дузе, вызвалення Украіны, Малдовы, Польшчы, Прагі, штурму Берліна. Зрабіў 467 баявых вылетаў, правёў 102 паветр. баі, збіў 44 варожыя самалёты. Да 1959 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РГІУС ((Bergius) Фрыдрых) (11.10.1884, Гольдшмідэн, цяпер у межах Вроцлава, Польшча — 30.3.1949),
нямецкі хімік-тэхнолаг. Скончыў Брэслаўскі ун-т (1907). Працаваў ва ун-тах Берліна і Гановера. У 1910 на свае сродкі стварыў лабараторыю, у 1914 стаў прадпрымальнікам. З 1938 займаўся вытв. дзейнасцю ў канцэрне «І.Г.Фарбэніндустры». Распрацаваў метады высокага ціску ў хіміі і хім. тэхналогіі. Прапанаваў працэсы гідрагенізацыі вугалю і ператварэння цэлюлозы ў кармавы цукар, што забяспечыла Германію ў гады 2-й сусв. вайны жыццёва неабходнымі рэсурсамі. Нобелеўская прэмія 1931 (разам з К.Бошам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́КЕЛЬ ((Haeckel) Эрнст) (16.2.1834, г. Патсдам, Германія — 9.8.1919),
нямецкі біёлаг-эвалюцыяніст. Прыхільнік і паслядоўнік вучэння Ч.Дарвіна. Вучыўся ва ун-тах Берліна і Вюрцбурга. У 1861—1909 праф. Іенскага ун-та. Навук. працы па агульнай марфалогіі, антрапагеніі, гісторыі развіцця чалавека. Сфармуляваў тэорыю гастрэі: паходжанне шматклетачных жывёл ад гіпатэтычнага продка, які нагадваў двухслаёвы зародак — гаструлу. Прапанаваў першае «радаслоўнае дрэва» жывёльнага свету, сфармуляваў біягенетычны закон. Прадказаў дыскрэтнасць генаў, іх лакалізацыю ў храмасомах і ролю ў антагенезе.
Тв.:
Рус пер. — Естественная история миротворения. Т. 1—2. СПб., 1914.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЁПЕН ((Koeppen) Вольфганг) (н. 23.6.1906, г. Грайфсвальд, Германія),
нямецкі пісьменнік. Вучыўся ва ун-тах Гамбурга, Берліна, Вюрцбурга. Літ. дзейнасць пачаў у 1930-я г.: раманы «Гісторыя няшчаснага кахання» (1934), «Сцяна хістаецца» (1935). Вядомасць прынеслі раманы «Галубы ў траве» (1951), «Цяпліца» (1953), «Смерць у Рыме» (1954) аб праблемах пасляваен. жыцця Германіі. Яго творы адметныя вастрынёй псіхал. аналізу, складанай сімволікай, спалучэннем дакументалізму з умоўнасцю і лірызмам. Аўтар кніг дарожных нарысаў, аўтабіягр. аповесці «Юнацтва» (1976), літ.-крытычных артыкулаў.
Тв.:
Рус.пер. — Голуби в траве. Теплица. Смерть в Риме: Романы. М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРА́БЕ ((Grabbe) Крысціян Дзітрых) (11.12.1801, г. Дэтмальд, Германія — 12.9.1836),
нямецкі драматург. Вывучаў права ва ун-тах Лейпцыга і Берліна. Яго ранняя творчасць адзначана самабытнасцю, асаблівай «неўтаймаванасцю», тытанізмам вобразаў: камедыя «Жарт, сатыра, іронія і больш глыбокі сэнс» (1827), напісаныя ў рэчышчы рамант. «драмы лёсу» трагедыі «Герцаг фон Готланд» (1827), «Дон Жуан і Фауст» (1829). Аўтар гіст. драм, прысвечаных буйным гіст. падзеям і вострым супярэчнасцям сучаснасці: незавершаны цыкл «Гогенштаўфены» («Фрыдрых Барбароса», 1829, «Генрых VI», 1830), «Напалеон, або Сто дзён» (1831), «Ганібал» і «Бітва Германа» (1835).