Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ПАЎТО́Ну музыцы,
найменшы інтэрвал 12-ступеннага тэмпераванага муз. строя; 1/12 частка актавы. П. паміж 2 суседнімі ступенямі гукарада (мі—фа, соль—ля-бемоль, соль—фа-дыез) наз. дыятанічным (інтэрвал малая секунда), паміж асн. ступенню гукарада і яе павышэннем (рэ—рэ-дыез) ці паніжэннем (рэ—рэ-бемоль) — храматычным (інтэрвал павялічаная ці паменшаная прыма). Усе паўтонавыя інтэрвалы энгарманічна роўныя. Гл. таксама Дыятоніка, Лад, Тэмперацыя, Храматызм, Энгарманізм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬТЭРА́ЦЫЯ (ад лац. alteratio змяненне) у музыцы, 1) павышэнне або паніжэнне ступені асн. гукарада без змены яе назвы. Знакі альтэрацыі: ♯ (дыез, павышэнне на паўтон), ♭ (бемоль, паніжэнне на паўтон), 𝄪 (дубль-дыез, павышэнне на тон), ♭♭ (дубль-бемоль, паніжэнне на тон), ♮ (бекар, адмаўленне ад папярэдняга павышэння ці паніжэння гуку). Знакі альтэрацыі, выстаўленыя ў пач. нотнага радка пры ключы, дзейнічаюць ва ўсіх актавах, пакуль іх не зменяць, знакі альтэрацыі перад нотай (выпадковыя) — толькі ў адной актаве ў межах аднаго такта.
2) У вучэнні аб гармоніі — адзін з тыпаў храматыкі (гл.Храматызм).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дые́з
(фр. diese, ад гр. diesis = паўтон)
нотны знак, які абазначае павышэнне ноты на паўтона (параўн.бемоль).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
НО́ТЫ (ад лац. nota знак, заўвага) у музыцы, 1) умоўныя графічныя знакі, якія разам з дадатковымі абазначэннямі служаць для запісу музыкі паводле т.зв. лінейнай сістэмы (на нотным стане, або натаносцы). Кожная з сістэм натацыі ў мінулым мела свой комплекс Н., якія адрозніваліся асаблівай формай і назвамі (гл.Нотнае пісьмо). У сучаснай натацыі аснова ноты — т.зв. галоўка, круглая, або авальная, заштрыхаваная, т.зв. чорная, і незаштрыхаваная, т.зв. белая (𝅝 — цэлая нота). Ад галоўкі можа адыходзіць штыль — верт. рыса — уверх ад правага яе боку (𝅗𝅥 — палавінная) або ўніз ад левага (<SIGN>). На канцы штыля можа быць флажок, або хвосцік — просты, двайны, трайны (𝅘𝅥𝅮 — восьмая, 𝅘𝅥𝅯 — шаснаццатая, 𝅘𝅥𝅰 — трыццаць другая); канцы штыля замест хвосцікаў могуць злучацца папярочнымі рэбрамі (вязкамі) — адным, двума, трыма і інш. (<SIGN>,<SIGN>). Размяшчэнне галоўкі на нотным стане ў спалучэнні з прастаўленым у яго пачатку ключом абазначае вышыню ноты, тып галоўкі, наяўнасць штыля, наяўнасць і характар хвосціка — яе працягласць. Складовыя назвы Н. дыятанічнага гукарада: до, рэ, мі, фа, соль, ля, сі (адпаведныя лац. абазначэнні — c, d, e, f, g, a, h). Для пазначэння храматычных гукаў (гл.Храматыка) да лац. літар дадаюць склады is — дыез, es — бемоль, напр., до дыез — cis (акрамя гука сі бемоль — лац. b).
2) Аркушы, сшыткі, кнігі з рукапісным або друкаваным запісам муз. твораў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мажо́р, ‑у, м.
1. Музычны лад, акорд якога складаецца з вялікай і малой тэрцыі і мае радасную, бадзёрую гукавую афарбоўку; проціл. мінор. /узнач.нязм.прым.Сімфонія сі-бемоль мажор.
2.перан.Разм. Вясёлы, радасны настрой. Захапленне .. [вясною] нараджала ў пісьменніка лад іскрыста-сонечнага мажору, лірычнага хвалявання, нястрыманай нічым радасці.Лойка.
[Фр. majeur.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фан.муз. F n -, -;
ключ фа F-Schlüssel m -s, -;
фа-дые́з Fis n -;
фа-бемо́ль Fes n -;
фа-мажо́р F-Dur n -;
фа-міно́р f-Moll n -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ляIIн.муз. A n -, -;
ля-дые́зÁ¦is n -;
ля-бемо́ль As n -;
ля-мажо́р A-Dur n -;
у ля-мажо́ры in A-Dur;
ля-міно́р А-Moll n -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)