рускі батанік, міколаг і фітапатолаг. Акад. Пецярбургскай АН (1898). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1858). Вучань Л.С.Цанкоўскагаі Г.А. дэ Бары. Адзін з заснавальнікаў антагенетычнага кірунку ў мікалогіі. Выявіў мікраарганізмы ў каранёвых клубеньчыках бабовых (1866). Даследаваў цыклы развіцця грыбоў. Навук. працы па грыбных хваробах с.-г. культур. Выявіў цыкл развіцця ўзбуджальніка кілы капусты (1874—80).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Баро́к ’могілкі’ (ДАБМ, 914). Відавочна, сюды ж баро́к ’назва ўчастка лесу’ (Янк. Мат.). Гл. яшчэ Яшкін. Памяншальнае ад бор (першапачаткова ’могілкі ў бары’; могілкі нярэдка бываюць сярод хвойных дрэў). Параўн. рус.дыял. (ноўгарад.) боро́к ’могілкі’ (гл. СРНГ, 3, 114, там і меркаванні наконт этымалогіі).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БЭ́РЫ, Бары (Barry) Чарлз (23.5.1795, Лондан — 12.5.1860), англійскі архітэктар, прадстаўнік неакласікі і неаготыкі. У 1817—20 вандраваў па Італіі, Грэцыі, Б. Усходзе. Работы: Маст. галерэя ў Манчэстэры (1824—35), будынкі клубаў Падарожнікаў (1829—31) і Рэформаў (1837—41), ансамбль Парламента (1840—68, з О.П’юджын, Э.Бэры) у Лондане, ратуша ў Галіфаксе (Йоркшыр, 1859—62, скончана Э.Бэры).
Ч.Бэры, О.П’юджын, Э.Бэры. Будынак парламента ў Лондане. 1840—68.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛО́МНІЦТВА (ад лац. palma пальма),
вандраванне, падарожжа веруючых да «святых месцаў» для пакланення. У хрысціян П. пачалося з вандроўкі ў Палесціну, адкуль паломнікі прывозілі пальмавую ветку (адсюль назва). Праваслаўныя наведваюць таксама гару Афон (Грэцыя), Бары (Італія), католікі — Рым, Ларэта, Кампастэла (Італія), Лурд (Францыя), Фатыму (Партугалія). Мусульмане робяць П. (хадж) у Мекку, Медыну (Саудаўская Аравія), Кербелу (Ірак), будысты і сінтаісты — у Нару (Японія), ламаісты — у Лхасу (Кітай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тупі́цца, туліцца; незак.
1. Станавіцца тупым (у 1 знач.). Каса тупіцца. □ Ад грому аглухлі бары, Падсочвалі сосны снарады. Туліліся Склюды і тапары Па папялішчах пасля блакады.Барадулін.
2.Зал.да тупіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дальнабо́йка, ‑і, ДМ ‑бойцы; Рмн. ‑боек; ж.
Разм. Дальнабойная гармата. Басавіта забумкалі дальнабойкі.Лынькоў.Зямлянкі ў залацістыя барыі так далёка ад фронту, што сюды, мусіць, не даляціць снарад нават з дальнабойкі!Шашкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
учыні́цца, учыніцца; зак.
Разм. Здарыцца, адбыцца. Маці не стала дапытвацца, што ж такое ўчынілася між сынам і суседам.Мележ.— Што за шум у бары ўчыніўся? — А камарык там з дуба зваліўся.Багдановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бараві́на, ‑ы, ж.
Узвышаны ўчастак лесу ў бары. Я помню летнія часіны І вас, грыбныя баравіны!Колас.Косцік тупае ад палянкі да палянкі, ад баравіны да баравіны, збірае суніцы і ссыпае іх у свой гарлачык.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кайлі́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак., штоібез дап.
Працаваць кайлом. Кайліць вугаль. □ Я помню тыя дні, калі Пад Мінскам у бары, Хто карчаваў, а хто кайліў, Кіпела праца і раслі Скрозь новыя муры.А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КО́ЛЕСАВА (Алена Фёдараўна) (8.6.1920, в. Колесава Яраслаўскага р-на, Расія — 11.9.1942),
удзельніца партыз. руху ў Мінскай вобл. ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). З 1941 медсястра, з групай разведчыц неаднаразова пераходзіла лінію фронту для дыверсійнай работы ў тыле ворага. З мая 1942 камандзір дыверсійнай групы, якая ў Бары саўскім і Крупскім р-нах разграміла 6 гарнізонаў, з удзелам інш. груп узарвала 11 эшалонаў ворага іінш. Загінула ў баі. На яе магіле ў г.п. Крупкі помнік.