Bankrótterklärungf -, -en абвяшчэ́нне пра банкру́цтва
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
САМААКУ́ПНАСЦЬ,
прынцып гаспадарання, які прадугледжвае поўнае пакрыццё затрат вытв. аб’яднанняў, прадпрыемстваў, арг-цый на выраб і збыт прадукцыі (паслуг) уласнымі даходамі, атрыманымі ад рэалізацыі створанай прадукцыі або аказаных паслуг. Пры працягласці або значнасці страт, калі прынятыя меры па забеспячэнні рэнтабельнасці не далі станоўчых вынікаў, дзейнасць прадпрыемства спыняецца і яно аб’яўляецца банкрутам (гл.Банкруцтва). С. валютная — прынцып гасп.-разліковай знешнеэканам. дзейнасці прадпрыемства, які ва ўмовах абмежаванай канверсоўнасці (неканверсоўнасці) нац. валюты прадугледжвае кампенсаванне валютных расходаў валютнымі даходамі.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
БАЖКО́ Алесь (Аляксандр Цімафеевіч; нарадзіўся 22.10.1918, в. Даўгінава Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. пісьменнік. Засл. работнік культ. Беларусі (1977). Вучыўся ў муз. ін-це імя С.Манюшкі ў Навагрудку (1936—38), Варшаўскай кансерваторыі (1938—39). Скончыў Літ.ін-т імя М.Горкага ў Маскве (1955). Друкуецца з 1945. Аўтар аповесцяў «Перад вераснем» (1957) і «Позняе ворыва» (1963) пра жыццё працоўных Зах. Беларусі, паэм «Карвіга пакідае хутар» (1960), «Татры» (1963), «Блакітныя вербы» (1972), зб. вершаў «Суладдзе» (1975), кн. памфлетаў «Татальнае банкруцтва» (1973), вершаванай аповесці «Лясныя крушні» (1981).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЙМАНС (Simons) Генры Калверт (1899—1946),
амерыканскі вучоны-эканаміст. Адзін з заснавальнікаў Чыкагскай школы ў палітэканоміі, прыхільнікі якой выступалі за захаванне «чыстай канкурэнцыі» і лічылі непажаданым дзярж. ўмяшанне ў эканам. жыццё. З 1939 праф. Чыкагскага ун-та. Навук. працы па праблемах развіцця грашова-крэдытнай сістэмы, бюджэтна-фін. і падатковай палітыкі. Аўтар твораў «Эканамічная палітыка для свабоднага грамадства» (1948), «Федэральная пачатковая рэформа» (1950) і інш. Прапанаваў банкаўскую рэформу (1930-я г.), якая прадугледжвала скарачэнне грашовага абароту, спыненне абясцэньвання грошай і прадухіленне банкруцтва банкаў. Распрацаваў праект рэформы, паводле якой асн. крыніцай федэральных даходаў станавіўся падаходны падатак з грамадзян (20% ад усіх відаў даходаў) і скарачаліся ўскосныя падаткі.
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
СУБСІДЫЯ́РНАЯ АДКА́ЗНАСЦЬ,
дадатковая адказнасць асоб, якія разам з даўжніком адказваюць перад крэдыторам за належнае выкананне абавязацельстваў у выпадках, прадугледжаных законам або дагаворам; адзін з відаў грамадзянскай адказнасці. У адпаведнасці з Цывільным кодэксам Рэспублікі Беларусі С.а. нясуць; члены поўнага т-ва па яго абавязацельствах; удзельнікі т-ва з дадатковай адказнасцю, статутны фонд якога падзелены на долі вызначаных устаноўчымі дакументамі памераў — салідарна С.а. па абавязацельствах т-ва сваёй маёмасцю ў межах устаноўленых памераў; у выпадку банкруцтва даччынага т-ва па віне асн.т-ва апошняе нясе С.а. па яго даўгах; члены спажывецкага кааператыва — у межах няўнесенай часткі дадатковага ўзносу кожнага з членаў кааператыва. Грамадзянскае заканадаўства рэспублікі прадугледжвае і інш. выпадкі С.а.