Участак лесу, балота, сенажаці, выпалены агнём, пажарам. Рэкі сталі позна, а на топкіх балотах асобныя выгары і цяпер дымяцца сіняй парай.Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дагэ́туль, прысл.
1. Да гэтага часу. На нетрах і балотах, якімі .. не праходзіў дагэтуль жывы чалавек, Валенцюкевіч павёў атрад на поўнач.Брыль.
2.Разм. Да гэтага месца. Дайсці дагэтуль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тухля́нка ‘імшарніца, Andromeda polifolia L.’ (маг., Кіс.), ‘трава, смярдзючка’ (Бяльк.). Названа паводле спецыфічнага паху; расце на балотах, гл. імшарніца. Параўн. чэш.bahnítka, bahenka (Махэк, Jména, 177).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГЕЛАБІЁНТЫ [ад грэч. helos балота + біёнт(ы)],
віды расліннага і жывёльнага свету, якія прыстасаваліся да жыцця ў балотах (некат. асокі, жабы і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кусто́ўнік, ‑у, м.
Шматгадовая лекавая расліна сямейства крыжакветных, якая расце на балотах або на лугах са стаячай вадой. Балоты з густымі зараслямі лазы, кустоўніку і маладой асакі рассцілаліся шырачэзнымі круглымі абшарамі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ло́таць, ‑і, ж.
Шматгадовая травяністая расліна сямейства казяльцовых з жоўтымі кветкамі, якая расце на балотах, берагах сажалак і інш. За ракою, дзе ўчора Снег вясна мяла, Сёння залатое мора — Лотаць расцвіла.Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Імша́рніца ’Andromeda polifolia’ (БРС, Кіс., БелСЭ). Утворана ад імшара (гл.) з суф. ‑ніца. Назва абумоўлена тым, што андрамеда расце на балотах; параўн. рус.дыял.мошни́к, мша́нка, укр.мшедь, польск.mszak.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГАРШНЭ́П (Lymnocryptes minimus),
птушка сям. сяўцовых атр. сеўцападобных. Пашыраны ў тундры, лесатундры, на травяністых і сфагнавых балотахпаўн.ч. Еўразіі. Селіцца на адкрытых багнах з невял. травастоем, на глеістых берагах азёр, балотах, якія параслі хвашчом, асакой ці чаротам. На Беларусі нешматлікі від, трапляецца пераважна на пралётах, у паўн. раёнах зрэдку гняздуецца; занесены ў Чырв. кнігу.
Даўж. каля 20 см, маса да 80 г. Спіна карычнявата-бурая з зеленаватым металічным адлівам і вохрыстымі падоўжнымі палоскамі па баках. Над вачамі белыя палосы, брушка белае з рыжаватымі плямкамі. Дзюба доўгая, тонкая, прамая; ногі кароткія. Выседжвае 3—4 птушанят. Корміцца насякомымі, іх лічынкамі, чарвямі і малюскамі. Аб’ект спарт. палявання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
жураві́ны, ‑він; адз. журавіна, ‑ы, ж.
1. Ягадная вечназялёная расліна сямейства бруснічных, якая расце на мохавых балотах.
2.зб. Чырвоныя кіслыя ягады гэтай расліны. На бліжнім балоце жанчыны збіраюць журавіны і брусніцы — восеньскія ягады.Каваль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
залужэ́нне, ‑я, н.
Стварэнне лугу на месцы чаго‑н., ператварэнне чаго‑н. у луг. Залужэнне поля. □ Ад самага ранку была .. [Настасся Піліпаўна] на тых балотах, якія асвойваюцца пад пасеў збожжавых і тэхнічных культур, на якіх праводзіцца залужэнне.Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)