дзеяч балгарскага нац.-вызв. і рэв.-дэмакр. руху. Вучыўся ў Плоўдзіўскім епархіяльным вучылішчы (1863—64). У 1862 быў байцом 1-й Балг. легіі (легіёна), сфарміраванай у Сербіі для барацьбы супраць туркаў; за адвагу ў баях празваны Леўскім (ад слова «леў»). З 1864 настаўнічаў у Балгарыі. У 1867 уступіў у балг.партыз. атрад, створаны ў Румыніі, удзельнічаў у яго баявых дзеяннях супраць туркаў на тэр.Балгарыі. У 1868—69 стварыў і ўзначаліў у Балгарыі шырокую сетку падп.нац.-вызв. арг-цый. У 1869—72 быў адным з арганізатараў і кіраўнікоў заснаванага ў Бухарэсце Балг.рэв. цэнтральнага к-та, які аб’яднаў балг.нац.вызв. арг-цыі ў эміграцыі і на радзіме; распрацаваў яго статут, у якім мэтай нац.-вызв. барацьбы абвяшчалася стварэнне ў Балгарыі незалежнай дэмакр. рэспублікі. Пасля вяртання ў Балгарыю схоплены (снеж. 1872) тур. ўладамі і павешаны ў Сафіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́РАВЕЦ,
горнакліматычны курорт у Балгарыі. На ПдЗ ад Сафіі на паўн. схілах гор Рыла. Адзін са старэйшых і папулярных у Балгарыі, развіваецца з 19 ст. (у мінулым месца адпачынку вяльможаў, летняя рэзідэнцыя царскай сям’і). Сярэднягорны клімат з мяккай зімой і ўмерана цёплым летам спрыяльны пры лячэнні неспецыфічных хвароб органаў дыхання, функцыян. расстройстваў нерв. сістэмы. Каля 200 відаў, атэлі, кемпінг, дамы адпачынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Дамаскіны (зб. павучанняў і аповесцей у Балгарыі) 2/97
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫ́С I (?—2.5.907),
князь Балгарыі [852—889]. Увёў у Балгарыі хрысціянства (864—865), стварыў балг. архіепіскапства (870), дамогся незалежнасці балг. царквы ад Візантыі (880). Пашырыў сваю дзяржаву за кошт макед. і стараж.-сербскіх земляў. У 889 адрокся ад прастола на карысць сына Уладзіміра-Расатэ і пайшоў у манастыр (хрысц. імя Міхаіл). У 893 скінуў Уладзіміра, які хацеў вярнуць язычніцтва, і зрабіў балг. князем сына Сімяона. Пасля смерці кананізаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУКО́ЦІН, Джукетаў,
горад Балгарыі Волжска-Камскай (цяпер гарадзішча каля г. Чыстапаль у Татарстане).
Узнік у дамангольскі перыяд. У залатаардынскія часы (канец 13—14 ст.) багацейшы горад Волжскай Балгарыі. Разбураны ў 1-й пал. 15 ст. На гарадзішчы знойдзена шмат манет, у т. л. скарбы. У 1923 знойдзены т.зв. Джукетаўскі скарб залатых і сярэбраных упрыгожанняў канца 14 ст., які сведчыць пра высокае майстэрства балг. рамеснікаў-ювеліраў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫ́ЎКАЎ (Тодар Хрыстаў) (н. 7.9.1911, с. Правец Сафійскай акр., Балгарыя),
палітычны і дзярж. дзеяч Балгарыі. Герой Сац. ПрацыНар. Рэспублікі Балгарыі (1961), двойчы Герой НРБ (1971, 1981), Герой Сав. Саюза (1977). З 1932 чл. Балгарскай камуніст. партыі (БКП). Адзін з кіраўнікоў Вераснёўскага народнага ўзброенага паўстання 1944 у Балгарыі. З 1945 канд., з 1948 чл.ЦК БКП. У 1948—49 1-ы сакратар Сафійскага гаркома БКП, з 1950 сакратар, з 1951 чл. Палітбюро ЦК БКП. Ген. сакратар (у 1954—81 1-ы сакратар) ЦК БКП, адначасова старшыня Савета Міністраў НРБ (1962—71). З 1971 старшыня Дзярж. савета НРБ. У снеж. 1989 выключаны з БКП і зняты з усіх пасад. У 1994 асуджаны на 7 гадоў зняволення па абвінавачанні ў растраце дзярж. сродкаў, знаходзіўся пад хатнім арыштам; у 1996 апраўданы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛКА́НСКІ (Ненка Дзімітраў) (20.8.1907, г. Казанлык, Балгарыя — 19.9.1977),
балгарскі жывапісец. Нар. мастак Балгарыі (1966). Скончыў АМ у Сафіі (1930), вучыўся ў Парыжы і Мюнхене (1939—40). Выкладаў у АМ у Сафіі (з 1948, з 1950 прафесар). Адзін з першых прадстаўнікоў пралетарскага мастацтва ў Балгарыі 1930-х г.; член «Таварыства новых мастакоў». Асн. творы: «Рабочая сям’я» (1936), «Партызанская сувязная» (1945), «Хатняя гаспадыня» (1957), «Аўтапартрэт» (1967) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАБРУ́ДЖА (рум. Dobrogea),
гістарычная вобласць на Пд Еўропы, паміж ніжнім цячэннем Дуная і ўзбярэжжам Чорнага м., пераважна ў межах плато Дабруджа. Паўн. (большая) частка Дабруджы ўваходзіць у склад Румыніі, паўд. частка — у склад Балгарыі.
Стараж. Дабруджа была заселена фракійскімі плямёнамі. У 5 ст. да н.э. захоплена скіфамі, у 1 ст.н. э. — рымлянамі, з 3 ст. пацярпела ад нашэсцяў готаў, гунаў і інш. У пач. 6 ст. ў Дабруджы з’явіліся славяне. З 7 ст. ў складзе Першага (у 11—12 ст. належала Візантыі), з канца 12 ст. — Другога Балгарскага царстваў. У 14 ст. на тэр. Дабруджы ўтварыліся самаст.феад. дзяржавы. У 15 ст. захоплена Асманскай імперыяй. Пасля рус.-тур. вайны 1877—78 Паўд. Дабруджа ў складзе Балгарыі, Паўночная — Румыніі. Паводле Бухарэсцкага мірнага дагавора 1913 Паўд. Дабруджа перададзена Румыніі, паводле балг.-рум. дагавора 1940 вернута Балгарыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАСАВІ́ЦКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1876у Балгарыі,
нацыянальна-вызваленчае паўстанне супраць тур. панавання 18.4—23.5.1876. Падрыхтавана Балг.рэв.цэнтр. к-там (знаходзіўся ў г. Джурджу, Румынія) і рэв. к-тамі ў Балгарыі. Пачалося датэрмінова (прызначалася на 1 мая) з-за пагрозы арышту кіраўнікоў. Найб. размаху дасягнула ў паўд.Балгарыі (Плоўдзіўская рэв. акруга з цэнтрам у г. Панагюрыштэ). 17 мая каля в. Казладуй высадзіўся сфарміраваны ў Румыніі атрад Х.Боцева (у арганізацыі атрада ўдзельнічаў і беларус М.К.Судзілоўскі), які дайшоў да г. Враца, але там быў разбіты. Слаба падрыхтаванае і дрэнна ўзброенае паўстанне жорстка задушана тур. ўладамі; загінула каля 30 тыс. паўстанцаў. Рэпрэсіі тур. войскаў у час разгрому паўстання выклікалі абурэнне прагрэс. грамадскасці свету, садзейнічалі абвастрэнню міжнар. становішча і сталі адной з прычын рус.-тур. вайны 1877—78 (гл.Руска-турэцкія войны 17—19 ст.), у выніку якой Балгарыя была вызвалена ад тур. панавання.