МО́КАШ,
ва ўсходнеславянскай міфалогіі жаночае бажаство ўрадлівасці і вады, апякунка парадзіх, жаночай працы і дзявочай долі. Яе ўяўлялі ў выглядзе жанчыны з вял. галавой і доўгімі рукамі, якая прадзе па начах у хаце. М. — адзінае жаночае бажаство стараж.-рус. пантэона, чый ідал у Кіеве стаяў на вяршыні гары разам з кумірамі Перуна і інш. багоў. Непасрэдным працягам вобраза М. пасля прыняцця хрысціянства стала св. Параскева Пятніца.
т. 10, с. 513
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ні́мфа, ‑ы, ж.
1. У грэчаскай міфалогіі — бажаство ў выглядзе жанчыны, якое ўвасабляе сабою розныя сілы прыроды.
2. У заалогіі — другая стадыя развіцця лічынкі некаторых насякомых.
[Грэч. nymphē — нявеста, маладая жанчына; німфа.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АШУ́Р,
у акадскай міфалогіі вярхоўнае бажаство асірыйскага пантэона. Першапачаткова бог-апякун асірыйскіх цароў і горада Ашур. Эмблема Ашура — крылаты сонечны дыск.
т. 2, с. 170
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́дал ’язычаскае бажаство; прадмет абажання або нізкапаклонства; нягоднік’ (ТСБМ), ’чорт, д’ябал’ (Нас., Касп., Шат.), і́дыл ’чорт’ (Бяльк.), і́дальшчына ’недарэчнасць, чартаўшчына’ (Нас.); параўн. рус. и́дол ’ідал, балван’ (Даль), смал. ’лаянка’, и́долыццна ’недарэчнасць’, укр. і́дол ’аб недарэчным, дурным або бяздушным чалавеку’, и́дал ’ідал, чорт’ (Грынч.). Ст.-бел. идолъ ’язычаскае бажаство’ (Скарына; Гіст. лекс., 121) < ст.-рус. идолъ ’язычаскае бажаство’ (XI ст., Сразн.), ’лаянка’ (XVII ст.) < ст.-слав. идолъ ’бажок, кумір’. Першакрыніца: грэч. εἴδωλον ’вобраз, падабенства, малюнак’. Фасмер, 2, 117; Шанскі, 2, I, 14. Ідалапакло́ннік, ідалапакло́нства — паўкалькі грэч. εἰδωλολάτρης, εἰδωλολατρεία. Шанскі, там жа, 14–15.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БА́У, Баба,
у шумера-акадскай міфалогіі багіня горада Лагаша, бажаство ўрадлівасці, радзей багіня лячэння. Бау — дачка бога неба Ана; яе эпітэт «маці Бау».
т. 2, с. 354
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНА́НКЕ, Ананка,
у грэчаскай міфалогіі бажаство неабходнасці, непазбежнасці; маці мойраў — багінь лёсу чалавека. Грэкі лічылі, што верацяно, якое круціць паміж кален Ананке, з’яўляецца воссю сусвету.
т. 1, с. 338
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дэ́ман
(гр. daimon = бажаство, дух)
злы дух, нячыстая сіла, д’ябал у хрысціянскай міфалогіі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АСТА́РТА, Аштарт,
у заходнесеміцкай міфалогіі багіня ўрадлівасці, мацярынства і кахання; астральнае бажаство, увасабленне планеты Венера. Вядомы выявы Астарты ў выглядзе аголенай жанчыны на кані, якая страляе з лука.
т. 2, с. 45
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫ́ВА,
у славянскай міфалогіі гал. жаночае бажаство, багіня жыцця і ўрадлівасці, дачка язычніцкага бога Траяна. Як увасабленне жыццёвай сілы проціпастаўлялася смерці. У гонар Ж. высаджвалі сады, будавалі храмы.
т. 6, с. 453
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРАМА́ЗД,
у армянскай міфалогіі вярхоўнае бажаство, тварэц неба і зямлі, бог урадлівасці. Яго эпітэт — «ары» (мужны). Гал. свяцілішча Арамазд было ў культавым цэнтры стараж. Арменіі Ані (сучасны Камах на тэр. Турцыі).
т. 1, с. 451
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)