АНА́НКЕ,

Ананка, у грэчаскай міфалогіі бажаство неабходнасці, непазбежнасці; маці мойраў — багінь лёсу чалавека. Грэкі лічылі, што верацяно, якое круціць паміж кален Ананке, з’яўляецца воссю сусвету.

т. 1, с. 338

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)