АЎТАМЕТАМАРФІ́ЗМ (ад аўта... + метамарфізм),

метамарфізм, звязаны са зменай мінер. саставу горнай пароды пад уздзеяннем раствораў і флюідаў парод, што фарміруюцца.

т. 2, с. 117

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЎТАТРЭ́НІНГ (ад аўта... + англ. training трэніроўка),

псіхатэрапеўтычны метад уздзеяння чалавека на свой фіз. і псіхічны стан пры дапамозе самаўнушэння (гл. таксама Аўтагенная трэніроўка).

т. 2, с. 121

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

трохво́севы аўта dréiachsig

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

АЎТАНІ́М (ад аўта... + грэч. onym імя),

сапраўднае імя аўтара, які піша пад псеўданімам. Напрыклад, аўтанім Якуба Коласа — Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч, Янкі Купалы — Іван Дамінікавіч Луцэвіч.

т. 2, с. 117

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Wágenfeder f -, -n аўта рысо́ра

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Wágenheber m -s, - аўта дамкра́т

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Schéibenwischer m -s, - аўта шклоачышча́льнік

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

АЎТАГА́МІЯ (ад аўта... + ...гамія),

1) самаапыленне і самаапладненне ў вышэйшых раслін, напрыклад у пшаніцы, ячменю.

2) Самаапладненне ў некаторых аднаклетачных арганізмаў (зліццё 2 ядраў), напрыклад у некаторых відаў амёб, дыятомавых водарасцяў і інш.

т. 2, с. 108

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЎТАКЛА́Ў (ад аўта... + лац. clavis ключ),

герметычны апарат для правядзення розных працэсаў пад ціскам (большым за атмасферны) і пры награванні. Выкарыстоўваецца ў хім. прам-сці, гідраметалургіі, вытв-сці буд. матэрыялаў, харч. прам-сці, медыцыне.

т. 2, с. 110

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЎТЭКАЛО́ГІЯ (ад аўта... + экалогія),

раздзел экалогіі, які вывучае дзеянне розных фактараў знешняга асяроддзя (пераважна абіятычных фактараў) на асобныя папуляцыі і віды. Гал. задача аўтэкалогіі — вывучэнне фактараў дынамікі колькасці і біямасы папуляцый, жыццёвых цыклаў і паводзін.

т. 2, с. 123

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)