афіцыйныдакумент, які змяшчае сістэматызаваныя звесткі пра пэўныя віды жывёл і раслін на тэр. Беларусі, што з’яўляюцца рэдкімі або знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Засн. ў 1979. Выдае кнігу Мін-ва прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. У першае выданне (1981) было ўключана 80 відаў ахоўных жывёл і 85 — ахоўных раслін. У 2-е выданне (1993) уключаны 182 віды жывёл, у т. л. млекакормячых 14 відаў, птушак 75, паўзуноў 2, земнаводных 1, рыб 5, насякомых 79, ракападобных 5, двухстворкавых малюскаў 1 від; раслін 180, грыбоў 17, лішайнікаў 17 відаў. Для кожнага віду прыведзены бел., рус. і лац. назвы, статус аховы, пашырэнне, месцы пражывання (росту), колькасць (трапляльнасць) у прыродзе, звесткі пра размнажэнне і феналогію, прычыны змены колькасці, магчымасць развядзення (вырошчвання) у няволі (у культуры), прынятыя і неабходныя меры аховы, крыніцы інфармацыі. Рыхтуецца 3-е выданне Ч.К.Б. ў 2 тамах, у якое плануецца ўключыць каля 330 відаў раслін і 200 — жывёл.
Літ.:
Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь. 2 выд.Мн., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
грыф3
(фр. griffe)
афіцыйны надпіс або штамп на дакуменце, бланку, які вызначае спецыфіку іх выкарыстання (напр.дакумент з грыфам «Сакрэтна», бланк з грыфам установы).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гра́мата, ‑ы, ДМ ‑мэце, ж.
1. Уменне чытаць і пісаць. Сельскі настаўнік павінен быў вучыць на сяле грамаце і дзяцей і дарослых.«Беларусь».Пайшоў Антось у армію цёмным хлопцам і вырас у барацьбе да камандзіра, навучыўся грамаце.Чарнышэвіч.// Пачатковыя звесткі з якой‑н. галіны ведаў. Музычная грамата. Палітычная грамата. Тэхнічная грамата.
2.Афіцыйныдакумент, якім узнагароджваюць за пэўныя поспехі. Пахвальная грамата. Ганаровая грамата.
3.Уст. Пісьмо, пасланне. □ Першае вядомае гісторыкам пісьмовае сведчанне, у якім адзначаецца роля Мінска ў Вялікім княстве Літоўскім, — гэта грамата вялікага князя літоўскага ад 1444 года.«Полымя».
•••
Ахоўная грамата — дакумент, які сведчыць, што асоба або яе маёмасць знаходзіцца пад асаблівай аховай дзяржаўнай улады.
Берасцяная грамата — старажытнарускія пісьмы і дакументы, напісаныя на бяросце.
Вярыцельная грамата — урадавы дакумент пра назначэнне пэўнай асобы дыпламатычным прадстаўніком у якой‑н. дзяржаве.
Кітайская грамата — пра што‑н. цяжкае для разумення; тое, у чым цяжка разабрацца.
Фількава грамата — непісьменны складзены дакумент; дакумент, які не мае юрыдычнай сілы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АЎТАБІЯГРА́ФІЯ (ад аўта... + біяграфія),
1) афіцыйныдакумент з кароткімі звесткамі пра падзеі свайго жыцця.
2) Апісанне аўтарам уласнага жыцця; літаратурны жанр. Ад інш.літ. жанраў адрозніваецца большай прывязанасцю адлюстраваных падзей да рэальных фактаў асабістага жыцця. Сярод вядомых твораў сусв. л-ры «Споведзь» Ж.Ж.Русо, «Былое і думы» А.Герцэна, «Споведзь сына стагоддзя» А.Мюсэ і інш. У бел. л-ры пашыраны аўтабіягр. аповесць, раман, паэма, хроніка. Узоры аўтабіягр. твораў — аповесці «У дрымучых лясах» З.Бядулі, «Шлях з цемры» Я.Маўра, «Свая аповесць» Я.Скрыгана, «Сцежкі» А.Пальчэўскага, «Споведзь» Л.Геніюш і інш. Многія творы бел. л-ры грунтуюцца на адборы і тыпізацыі аўтабіягр. матэрыялу ў спалучэнні з маст. вымыслам. Аўтабіягр. аснову мае паэма Я.Коласа «Новая зямля», у якой аўтар, апіраючыся на жыццёвыя рэаліі сваёй сям’і, стварыў яркую энцыклапедыю бел. жыцця канца 19 — пач. 20 ст. «Чыстыя» аўтабіяграфіі бел. пісьменнікаў сабраны ў кнігах «Пяцьдзесят чатыры дарогі» (1963), «Пра час і пра сябе» (1966), «Вытокі песні» (1973). Да аўтабіягр. жанру адносяць таксама мемуары, дзённік, споведзь, успаміны, падарожныя нататкі; у стараж.бел. л-ры — дыярыуш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
запыта́ннен.
1. (пытанне) Fráge f -, -n;
2. (афіцыйныдакумент) Ánfrage f -, -n (да каго-н. an A); Ántrag m -(e)s, -träge; Interpellatión f -, -en (у парламенце)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
пасве́дчанне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. пасведчыць.
2.Афіцыйныдакумент, які сведчыць аб чым‑н., сцвярджае што‑н., змяшчае кароткія звесткі пра каго‑н. Чалавек падышоў да касы, паказаў пасведчанне і без чаргі купіў білет.Гурскі.Малады хлопец з кучаравай светлай чупрынай, спушчанай на лоб, у цёмна-сінім, вайсковага пакрою, гарнітуры, схіліўшыся над сталом у прыемнай першага сакратара, доўга разглядаў карэспандэнцкае пасведчанне Зараніка.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гра́мата
(гр. grammata = чытанне і пісьмо)
1) уменне чытаць і пісаць; пачатковыя звесткі з якой-н. галіны ведаў (напр. музычная г.);
2) афіцыйны пісьмовы дакумент, які засведчвае што-н.;
3) пісьмовы дакумент, пасланне як помнік старажытнай усходнеславянскай (у т.л. і старабеларускай) пісьменнасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
папе́ра
(польск. papier, ад гр. papyros)
1) матэрыял для пісьма і іншых мэт, выраблены з раслінных валокнаў (напр. пісчая п., газетная п.);
2) афіцыйны пісьмовы дакумент (напр. канцылярскія паперы).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
запыта́нне, ‑я, н.
1. Пытанне, зварот да каго‑н., які патрабуе адказу, тлумачэння. Андрэй безнадзейна махнуў рукой і, не чакаючы адказу на сваё запытанне, пайшоў з хаты.Зарэцкі.Бацька быў негаваркі чалавек і на запытанні Антона адказваў з неахвотаю.Васілёнак.
2.Афіцыйныдакумент з просьбай або патрабаванням даць пэўныя звесткі, тлумачэнне і пад.; запыт. Паслаць запытанне. □ Гэта быў адказ па пісьмовае запытанне старшыні калгаса Сушкевіча, калі будзе складзены праект асушэння балот.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
грыф
(фр. griffe)
афіцыйны надпіс або штамп на дакуменце, бланку, які вызначае спецыфіку іх выкарыстання (напр. бланк з грыфам установы, дакумент з грыфам «Сакрэтна»).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)