Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
pond[pɒnd]n.
1. са́жалка
2. the pondhum.Атланты́чны акія́н
♦
across the pondinfml за акія́нам
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
NATO = North Atlantic Treaty Organization – НАТО (Паўночна-Атлантычны пакт)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
АСЯТРЫ́ (Acipenser),
род прахадных, паўпрахадных і прэснаводных рыб сям. асятровых. 17 відаў, водзяцца ў морах і рэках басейнаў Атлантычнага, Паўн. Ледавітага і Ціхага акіянаў. Да роду асятроў адносяцца сцерлядзь, сяўруга, шып, асетр рускі (Acipenser güldenstädti), якія жывуць у басейнах Азоўскага, Каспійскага і Чорнага мораў, асетр сібірскі (Acipenser baeri) — у рэках Сібіры, азёрах Байкал і Зайсан, асетр амурскі (Acipenser schrencki) — у бас. Амура, рэдкі від асетр атлантычны, або асетр балтыйскі (Acipenser sturio), — у басейнах Балтыйскага, Міжземнага і Чорнага мораў. Іншыя віды асятра жывуць у прыбярэжных водах Атлантычнага і Ціхага акіянаў Паўн. Амерыкі, у Вялікіх азёрах, Кітаі (р. Янцзы), у водах паўд.ч. Японскага м., у Адрыятычным м. У рэкі Беларусі раней заходзілі асетр атлантычны і асетр рускі. З пабудовай плацін на рэках міграцыі іх спыніліся.
Даўж. да 3 м, маса да 200 кг. Асятры — вельмі каштоўныя прамысл. рыбы, маюць чорную ікру (далікатэсны прадукт). Найб. колькасць асятроў вылоўліваецца ў Каспійскім м. Асётр рускі і сяўруга — аб’екты штучнага развядзення. 3 паўночнаамерыканскія віды асятра занесены ў Чырв. кнігу МСАП, сцерлядзь — у Чырв. кнігу Беларусі (раней у ёй былі таксама асетр атлантычны і асетр рускі, выключаныя з кнігі з прычыны поўнага знікнення з іхтыяфауны Беларусі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
селядцо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да селядца, селядцоў. Селядцовы хвост.// Прызначаны для селядцоў. Селядцовая бочка.// Звязаны з промыслам і апрацоўкай селядцоў. Селядцовы промысел.
2.узнач.наз.селядцо́выя, ‑ых. Сямейства рыб, да якога адносяцца селядцы, кількі і пад. Ёсць гіганты сярод селядцовых. Гэта атлантычны тарпун.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАЕ́НА (Cayenne),
горад, адм. цэнтр Гвіяны французскай. Знаходзіцца пры ўпадзенні р. Каена ў Атлантычныак.Засн. ў 1604. Каля 50 тыс.ж. (1995). Гал. порт краіны (вываз рому, драўніны, рыбы, крэветак). Вузел аўтадарог Міжнар. аэрапорт. Вытв-сць рому, лесапілаванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́МІЛЬТАН (Hamilton),
горад, адм. ц.брыт. ўладання Бермудскія астравы. На в-ве Бермуда. Засн. ў 1790. 1,1 тыс.ж., з прыгарадамі каля 10 тыс.ж. (1993). Порт, вузел гандл. шляхоў праз Атлантычныак. Аэрапорт. Цэнтр турызму. Суднарамонт. Харч.прам-сць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛОХ-НЕЙ (Lough Neagh),
возера ў Паўн. Ірландыі, на плато Антрым. Пл. 396 км² (самае вял. на Брытанскіх а-вах), глыб. да 31 м. Берагі нізкія, часткова забалочаныя, на Пн — узвышаныя. Сцёк праз р. Бан у Атлантычныак. Суднаходства. Рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРЭ́ЙКА ПРАЛІ́Ў (Drake Strait),
праліў паміж архіпелагам Вогненная Зямля і Паўд. Шэтландскімі а-вамі. Злучае Атлантычны і Ціхі ак.Даўж. 460 км. Самы шырокі (да 1120 км) праліў на Зямлі. Глыб. да 5249 м. Штормы, айсбергі. Названы ў гонар англ. мараплаўца Ф.Дрэйка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАІ́БА (Paraíba),
назва 2 рэк у Паўд. Амерыцы: Параіба-ду-Норты (Paraiba do Norte), рака на ПнУ Бразіліі. Даўж. 450 км, пл. басейна 19,7 тыс.км². Вытокі і верхняе цячэнне ў межах плато Барбарэма (Бразільскае пласкагор’е), нізоўі на Атлантычнай нізіне, упадае ў Атлантычныак. каля мыса Кабу-Бранку. Асеннія паводкі. Суднаходная ад. г. Жуан-Песоа. Параіба-ду-Сул (Paraiba do Sui), рака на ПдУ Бразіліі. Даўж. 1060 км, пл. басейна каля 60 тыс.км². Вытокі ў гарах Сера-ду-Мар (Бразільскае пласкагор’е) каля Атлантычнага ак., цячэ ў глыбокай міжгорнай упадзіне, упадае ў Атлантычныак. каля г. Кампус. Мнагаводная ад снеж. да сакавіка. Сярэдні расход вады больш за 1 тыс.м³/с. Суднаходная на асобных участках у сярэднім і ніжнім цячэнні (каля 250 км). ГЭС Ілья-дус-Помбус.