АПУЛЕ́Й ((Apuleius) Луцый) (каля 125, г. Мадаўра, Паўн. Афрыка — каля 180),

старажытнарымскі пісьменнік, аратар. Адукацыю атрымаў у Карфагене і Афінах. З яго літ. спадчыны дайшла невял. частка: авантурна-алегарычны раман «Метамарфозы» («Залаты асёл») у 11 кнігах з устаўнымі навеламі (у т. л. казка пра Амура і Псіхею, кн. 4—6), у якім рэаліст. і сатыр. малюнкі з жыцця рымскай правінцыі 2 ст. н.э. спалучаюцца з эротыкай, фантастыкай і містыкай, — адзін з першых псіхал. раманаў у еўрап. л-ры; «Апалогія, ці Слова ў абарону супраць абвінавачання ў магіі»; зб. урыўкаў з рытарычных прамоў Апулея «Фларыды»; навукова-філас. трактаты і інш. На бел. мову «Метамарфозы» пераклаў П.​Бітэль.

Тв.:

Бел. пер. — Метамарфозы, ці Залаты асёл // Лонг. Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою...: Раманы. Мн., 1991;

Рус. пер. — «Метаморфозы» (и другие сочинения): Пер. с лат. М., 1988.

Ілюстрацыя М.​Селешчука да рамана Апулея «Залаты асёл». Мінск. 1991.

т. 1, с. 440

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Pckesel m -s, - ую́чны асёл

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

іша́к

(рус. шпак, ад азерб. äšäk)

свойскі асёл.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

donkey [ˈdɒŋki] n. асёл

for donkey’s years BrE, infml цэ́лую ве́чнасць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

osioł

м. заал. асёл (Equus asinus L.);

uparty jak osioł — упарты як асёл;

skończony osioł — поўны асёл; закончаны дурань

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ass1 [æs] n.

1. асёл (таксама перан.)

2. BrE, infml ду́рань, бо́ўдзіла

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

asinine

[ˈæsɪnaɪn]

adj.

1) асьлі́ны, як асёл

2) дурны́, упа́рты

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

donkey

[ˈdɑ:ŋki]

n., pl. -keys

1) асёла́ m.

2) дурны́, упа́рты чалаве́к

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

кула́н, ‑а, м.

Дзікі азіяцкі асёл. Ці многія ведаюць, што тыя ж сухія туркменскія сталы Бадхыза з рэдкімі зараснікамі тамарыску з’яўляюцца ў нас адзіным месцам, дзе можна ўбачыць на волі табуны куланаў — дзікіх аслоў? В. Вольскі.

[Цюрк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

dardanelski

дарданельскі;

osioł dardanelski — дурны, як бот (асёл)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)