абсядла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Тое, што і асядлаць (у 1, 2 знач.). [Пан:] — Ты там скажы, няхай кабыліц абсядлаюць, ды так, неўзабаве, мы і скокнем туды. Скрыган. Хурс рвануўся бегчы, сабака адарваўся... і абсядлаў яго ззаду. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пега́с

(гр. Pegasos, ад pege = крыніца)

1) казачны крылаты конь у старажытнагрэчаскай міфалогіі, з-пад капыта якога пачала біць цудоўная крыніца, адкуль чэрпалі натхненне паэты;

2) перан. сімвал паэтычнай творчасці, натхнення (асядлаць пегаса).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Апрана́ць1, апранацца, апрануць, апрануцца, апранаха, магчыма, сюды ж уласнае імя Апраніч (ад *апрана ’адзенне’ — Бірыла, Бел. антр., 2, 22). Рус. дыял. опрянать(ся), опрянуть(ся) ’адзець, накрыць’. Ст.-бел. (XV ст.) опрянутиасядлаць’ (Карскі, Труды, 313). Ад *ob‑pręt‑nǫti, *prętati ’хаваць’ (гл. апратаць). Трубачоў, пісьм. паведамл. У тлумачэнні Супруна (Веснік БДУ, 1971, 2, 62–64) памылковае сумяшчэнне апранаць1 і апранаць2.

Апрана́ць2, апрануць, опрянуць, опрянуцца ’моцна ўдарыць, ударыцца’ (Касп., Нас.). Ад зафіксаванага ў Насовіча прануць (прянуць) ’ударыць’ (гл.). Супрун (Веснік БДУ, 1971, 2, 62–64) памылкова сумяшчае з апранаць2 слова апранаць1, якое мае іншае тлумачэнне (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)