Даўнейшы астранамічны інструмент: вертыкальны шост з падстаўкай, пры дапамозе якога вызначалі вышыню Сонца над гарызонтам.
[Ад грэч. gnomon — стрыжань сонечнага гадзінніка; сонечны гадзіннік.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
экватарыя́л, ‑а, м.
Астранамічны інструмент, пры дапамозе якога вызначаецца знаходжанне любога свяціла на нябеснай сферы адносна нябеснага экватара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
astronomical[ˌæstrəˈnɒmɪkl]adj.
1.астранамі́чны
2.infml ве́льмі вялі́кі, велічэ́зны, веліза́рны;
astronomical sums of money веліза́рныя су́мы гро́шай
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ГНО́МАН (грэч. gnōmon),
старажытны астранамічны інструмент, які складаецца з верт. стрыжня, пастаўленага на гарыз. пляцоўку. Па даўжыні і напрамку ценю стрыжня можна вызначыць вышыню і азімут Сонца, напрамак паўдзённай лініі і інш. астранамічныя даныя. Выкарыстоўваецца ў выглядзе сонечных гадзіннікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
astronomiczny
astronomiczn|y
астранамічны;
cyfry ~e — астранамічныя лікі
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
АРМІЛЯ́РНАЯ СФЕ́РА (ад лац. armilla бранзалет, кольца),
старадаўні астранамічны інструмент для вызначэння экватарыяльных або экліптычных каардынатаў нябесных свяціл. Вядомы з 3 ст. да н.э., выкарыстоўваўся да канца 16 ст. Складаецца з некалькіх метал. кольцаў з дзяленнямі, якія маюць дыёптры і могуць паварочвацца вакол свайго цэнтр. пункта. З’яўляецца мадэллю нябеснай сферы з яе найважнейшымі пунктамі і кругамі: полюсамі і воссю свету, мерыдыянам, гарызонтам, нябесным экватарам і экліптыкай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
цэласта́т, ‑а, М ‑таце, м.
Спец.Астранамічны прыбор з плоскім рухомым люстрам (сістэмай люстраў), які служыць для назірання за Сонцам і іншымі нябеснымі свяціламі, што перамяшчаюцца ў выніку бачнага сутачнага вярчэння нябеснай сферы.
[Ад лац. caelum — неба і грэч. statós — нерухомы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЭФЕМЕРЫ́ДЫ [ад грэч. ephēmeris (ephēmeridos) дзённік],
табліцы або зборнікі, якія змяшчаюць астр. звесткі (каардынаты планет, ШСЗ і інш.), вылічаныя для рада паслядоўных момантаў часу.
Прыклад Э. — астр. штогоднікі. Асобныя Э. спецыяльна прыстасаваны да практ. патрэб (напр., да мараплаўства). Складанне такіх Э. каардынуе Міжнародны астранамічны саюз. Паколькі Э. вылічваюцца на аснове матэм. тэорый руху нябесных цел. змешчаныя ў іх звесткі адносяцца да момантаў раўнамернага бягучага часу, што наз.эфемерыдным часам. Выкарыстоўваюцца для арганізацыі астр. назіранняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
astronomic(al)
[,æstrəˈnɑ:mɪkəl]
adj.
1) астранамі́чны
2) ве́льмі вялі́кі, велічэ́зны
astronomical sums of money — велічэ́зныя су́мы гро́шай
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ЗМРОК,
аптычная з’ява ў атмасферы перад узыходам і пасля заходу Сонца; паступовы пераход ад дзённага святла да начной цемры і наадварот. Суправаджаецца зарою. Працягласць З. залежыць ад геагр. шыраты месца: чым бліжэй да экватара, тым ён карацейшы; ад схілення Сонца: у аддаленых ад экватара зонах, дзе летам Сонца апускаецца пад гарызонт на невялікі вугал, вячэрні З. сутыкаецца з ранішнім і цемень зусім не настае (белыя ночы). Адрозніваюць З. грамадзянскі (сонца апускаецца пад гарызонт да 6°), навігацыйны (ад 6° да 12°) і астранамічны (ад 12° да 18°).