1.(1і2ас.неўжыв.). Разарвацца, разысціся ў шве; распароцца.
2.перан.Разм. Пароцца, капацца ў чым‑н. некаторы час. Грышка тым часам яшчэ папароўся ў сваіх кішэнях. На далоні ў яго апынуліся два рудыя асколкі.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пацу́рыць ’прагнаць’ (стаўб., Нар. сл.). У выніку кантамінацыі лексем туры́ць ’гнаць’, цу́рыць ’кідаць’ і, магчыма, цу́рка ’палка’.
Пацуры́ць, ушац.пъцуры́ць ’паразбіваць на дробныя асколкі’ (Нар. лекс.). Да па‑ і цуры́ць ’кідаць’, якое з’яўляецца роднасным да літ.kiáuras ’дзірка’, лат.caūrs ’дзіравы’, с.-н.-ням.schore ’трэшчына, пералом’ (Мюленбах-Эндзелін, 1, 365; Фасмер, 4, 387).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
shatter[ˈʃætə]v.
1. (into) разбіва́ць на аско́лкі; разбіва́цца на дру́зачкі
2. разбура́ць, знішча́ць;
My hopes shattered. Мае надзеі пайшлі марна.
3. псава́ць, разла́джваць;
shatter confidence падрыва́ць даве́р;
I feel shattered. Я адчуваю сябе разбітым.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ПАЖА́РНАЯ НЕБЯСПЕ́КА,
імавернасць узнікнення і развіцця пажару, уздзеяння яго небяспечных фактараў. Вызначаецца схільнасцю рэчыва да загарання, інтэнсіўнасцю працэсу гарэння і спадарожных з’яў (напр., дымаўтварэння), а таксама магчымасцю яго спынення і залежыць ад стану навакольнага асяроддзя.
П.н. рэчыва абумоўлена сукупнасцю яго ўласцівасцей, што спрыяюць узнікненню і распаўсюджванню гарэння і ўтварэнню небяспечных фактараў пажару. Да іх адносяць: полымя, іскры, павышаную т-ру навакольнага асяроддзя, таксічныя прадукты гарэння і тэрмічнага разлажэння, дым, зменшаную канцэнтрацыю кіслароду; таксама асколкі і часткі разбураных аб’ектаў, радыеактыўныя і таксічныя рэчывы, эл. ток, выбух у выніку пажару, вогнетушыльныя рэчывы. Пажаранебяспечнымі з’яўляюцца гаручыя рэчывы і іх сумесі (напр., метан, прапан, бензол, сера, фосфар, драўніна, торф), акісляльнікі (перманганат калію, азотная к-та), рэчывы, якія пры ўзаемадзеянні з вадой ці інш. рэчывамі могуць вылучаць гаручыя газы (карбід кальцыю) ці вял. колькасць цеплыні (нягашаная вапна, серная к-та), сціснутыя і звадкаваныя газы і інш. П.н. тэхнал. працэсаў і апаратаў абумоўлена магчымасцю некантралюемага выхаду параметраў тэхнал. працэсаў за бяспечныя межы, а таксама недастатковасцю прафілактычных мерапрыемстваў пажарнай бяспекі.
Літ.:
Монахов В.Т. Методы исследования пожарной опасности веществ. 2 изд. М., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРМО́ЛА (Тармола-Мірскі) Раман Якубавіч
(н. 5.4.1936, г.п. Мір Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел.паэт. Скончыў Мінскі пед.ін-т (1960). У 1960—96 на Бел. тэлебачанні (у 1977—80 на кінастудыі «Беларусьфільм»). Друкуецца з 1957. Аўтар зб-каў паэзіі «Асколкі і росы» (1964), «Поўня» (1966), «Абнаўленне» (1968), «Міранка» (1971), «Побач» (1974), «Павага» (1976), «Вобразы вечара» (1982), «Толькі б дагаварыць...» (1986), «У прадчуванні святла...» (1992), паэм «Проста — я» (1966), «Навальнічны раён» (1969), «Хатынскі рэквіем» (1971), «Вянок» (1972). У іх — лірызм, асацыятыўнасць, філас. роздум пра лёс народа ў Вял.Айч. вайну, пасляваен. час, тэмы кахання, любві да роднага краю. Піша для дзяцей: зб-кі казак «Каго баяцца ў лесе» (1973), «Казкі-падказкі» (1984). Аўтар сцэнарыяў дакумент. фільмаў «Людзям сябе пакажы» (1973), «Я не самотны... Максім Багдановіч» (1982), дакумент.-маст. фільма «А мае міране добрыя людзі» (1993), тэлеспектакля «Зачараваны Валерка» (1976).
Тв.:
Зямное — зямному. Мн., 1979;
Спрадвечнасць. Мн., 1989;
Зярняты з каласоў. Мн., 1994.
Літ.:
Вярцінскі А. Высокае неба ідэалу. Мн., 1980;
Семашкевіч Р. Выпрабаванне любоўю. Мн., 1982;
Зуёнак В. Мера адкрытасці душы // Полымя. 1984. № 4;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
skalny
skaln|y
скальны;
odłamki ~e — скальныя асколкі;
orzeł ~y — горны арол;
olej ~y — нафта;
ogród ~y — альпінарый
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
гранулёма
(ад лац. granulum = зярнятка + -ома)
запаленчае разрастанне тканкі ў чалавека і жывёл пры розных інфекцыйных хваробах (напр.туберкулёзе, сіфілісе), а таксама калі ў арганізм трапляюць іншародныя целы (асколкі снарада, кулі і інш.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
МАЛЫ́Я ПЛАНЕ́ТЫ,
астэроіды, невялікія нябесныя целы, якія рухаюцца вакол Сонца па эліптычных арбітах, размешчаных пераважна паміж арбітамі Марса і Юпітэра, т. зв.пояс астэроідаў. Агульная колькасць М.п., што назіраюцца ў сучасныя тэлескопы, каля 100 тыс. (занумараваны і ўключаны ў каталог каля 6 тыс.), буйнейшыя з іх: Цэрэра, Палада, Веста, Гігея.
У поясе М.п. адбываюцца сутыкненні астэроідаў, што прыводзіць да іх драблення. Колькасць М.п. значна павялічваецца ад буйных да дробных. Сумарная маса М.п. меней за 1/700 масы Зямлі, дыям. ад 1025 км (у Цэрэры) і меней. Арбіты ў сярэднім больш выцягнутыя і больш нахіленыя да экліптыкі, чым арбіты вял. планет. Вядома каля 300 М.п., якія перыядычна збліжаюцца з Зямлёй і ўяўляюць для яе патэнцыяльную небяспеку. Калі дробныя асколкі рухаюцца па арбітах, якія перасякаюць арбіту Зямлі, яны могуць выпадаць на Зямлю ў выглядзе метэарытаў. Няправільная абломкавая форма і плямістасць паверхні некат. М.п. выяўляюцца ў перыяд. зменах бляску; ваганні бляску паказваюць і на іх восевае вярчэнне. Па аналогіі з большасцю метэарытаў М.п. лічацца камяністымі целамі, шчыльн. 3000—3500 кг/м³. Раней М.п. лічылі абломкамі планеты, якая быццам бы існавала паміж Марсам і Юпітэрам, аднак малая сумарная маса М.п. і адсутнасць прычын для распаду планеты прывялі да адмаўлення ад гэтай гіпотэзы. Відаць, М.п. ўтварыліся ў выніку паслядоўнага драблення пры сутыкненнях больш буйных першасных цел, якія ўзніклі ў працэсе эвалюцыі т. зв. пратапланетнага рэчыва адначасова з вял. планетамі. Вывучэнне руху М.п. праводзіцца для вырашэння шэрагу задач астраметрыі (вызначэнне астр. пастаянных, сістэм. памылак зорных каталогаў і інш.). Аналіз узбурэнняў у руху М.П. дае магчымасць вызначыць масу вял. планет.
Літ.:
Малые планеты. М., 1973;
Коротцев О.Н., Дахие М.Ю. Созвездие памяти: Космич. мемориал героев Великой Отеч. войны. СПб., 1995.
А.М.Коратцаў.
Арбіты некаторых малых планет (Адоніс, Апалон, Гермес, Ікар, Эрот).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЕАКТЫ́ЎНАСЦЬ (ад радые... + лац. activus дзейны),
уласцівасць некаторых атамных ядраў самаадвольна мяняць свой састаў (зарад Z, масавы лік A) у выніку вылучэння элементарных часціц ці фрагментаў ядраў (лёгкія ядры, асколкі дзялення), а таксама жорсткага электрамагн. выпрамянення (гама-выпрамянення); самаадвольнае ператварэнне нестабільных атамных ядраў у інш. ядры (стабільныя або радыеактыўныя). Тэрмін «Р.» выкарыстоўваецца толькі ў адносінах да ядраў, што радыеактыўныя ў асн. стане; пры дастаткова высокіх энергіях узбуджэння стабільныя ядры таксама становяцца радыеактыўнымі. Некаторыя радыеактыўныя нукліды існуюць у прыродзе (гл.Радыеактыўныя рады), але большасць радыенуклідаў атрымана штучна (гл.Ядзерныя рэакцыі), што і вызначае межы (па A і Z) іх існавання. Натуральную Р. (Р. прыродных ізатопаў) адкрыў у 1896 А.А.Бекерэль, штучную — у 1934 адкрылі І. і Ф. Жаліо-Кюры.
Тыпы Р.: альфа-распад, бэта-распад, спантаннае дзяленне ядраў, пратонная, двухпратонная і двухнейтронная Р. (радыеактыўныя ядры пры распадзе вылучаюць, адпаведна, 1 ці 2 пратоны, 2 нейтроны), двухстадыйная Р. Паводле асн. закону Р. колькасць радыеактыўных ядраў N убывае з часам t: N(t) = N exp(−Xt), дзе N0 — зыходная колькасць ядраў, λ — пастаянная распаду, значэнне якой звязана з перыядам паўраспаду Τ1/2: λΤ1/2 = ln2. Скорасць распаду ядраў практычна для ўсіх тыпаў Р. пры змене знешніх умоў (т-ра, ціск і інш.) не мяняецца. Колькасная характарыстыка Р. — актыўнасць — колькасць радыеактыўных распадаў за адзінку часу. Адзінка актыўнасці ў СІ — бекерэль (Бк); карыстаюцца таксама вытворнымі адзінкамі — удзельная (Бк/кг), малярная (Бк/моль), аб’ёмная (Бк/м1) і паверхневая актыўнасць (Бк/м²). Выкарыстоўваюць Р. у ядзернай энергетыцы і вытв-сці ядз. зброі, у сельскай гаспадарцы, біялогіі, медыцыне (гл.Ізатопныя індыкатары. Прамянёвая тэрапія), тэхніцы (метады неразбуральнага кантролю) і інш.
Літ.:
Альфа-, бета- и гамма-спектроскопия: Пер. с англ.Вып. 1—4. М., 1969;
Учение о радиоактивности: История и современность. М., 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Друз ’шчэбень, друз’ (БРС), ’перабітая і засохлая камякамі зямля; смецце з зямлёй’ (Шат.), ’трэскі; смецце; кавалкі гліны, цэглы’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. рус.дыял.друз ’смецце’. Параўн. далей рус.друзга́ ’наогул усё рыхлае і сухое; смецце, сухое лісце і да т. п.’, друзг ’галлё’, ст.-рус.друскъ ’галлё’, польск.druzga ’асколкі і да т. п.’ Лічацца аддзеяслоўнымі ўтварэннямі прасл. характару (агляд форм гл. у Фасмера, 1, 543; падрабязна ў Трубачова, Эт. сл., 5, 133). Не выключаецца, аднак, што некаторыя формы могуць быць самастойнымі ўтварэннямі ў паасобных слав. мовах. Гл. дру́згаць, друзгата́ць. Сюды адносіцца і бел.дру́зачка ’трэска, кавалачак’.