залаціста-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: з залацістым адценнем, напр.: залаціста-аранжавы, залаціста-белы, залаціста-бліскучы, залаціста-пурпуровы, залаціста-русы, залаціста-рыжы, залаціста-саламяны, залаціста-чырвоны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

марко́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да морквы. // Прыгатаваны з морквы. Маркотны сок.

2. Аранжавы, колеру морквы. Блузка маркоўнага колеру.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

pomarańczowy

1. апельсінавы;

2. аранжавы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

orangenfarbig [o'ra˜:ʒən-] a аранжа́вы, ара́нжавага ко́леру

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Рабіно́выаранжавы’ (брасл., Сл. ПЗБ). Колеру ягад рабіны, аналагічна малі́навы, бэ́завы, бурачко́вы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ornge, orngegelb [o'ra˜:ʒə] a ара́нжавы, ара́нжавага ко́леру

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

orange

[ˈɔrɪndʒ]

1.

n.

1) ара́нжык -а m., апэльсі́н -а m. (плод і дрэ́ва)

2) ара́нжавы ко́лер

2.

adj.

1) ара́нжавы (пра ко́лер)

2) апэльсі́навы (пра сок)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

saffron [ˈsæfrən] n.

1. bot. шафра́н

2. bot. во́сеньскі кро́кус

3. цёмна-ара́нжавы ко́лер; ко́лер шафра́нy

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

crocus [ˈkrəʊkəs] n.

1. bot. кро́кус, шафра́н (кветка)

2. ара́нжавы або́ шафра́навы ко́лер

3. tech. кро́кус (паліравальны парашок)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

МЛЕ́ЧНЫ СОК,

вадкасць, што змяшчаецца ў млечніках раслін. Звычайна малочнага колеру (адсюль назва), але бывае і інш. афарбоўкі (напр., у чыстацелу — аранжавы). З’яўляецца эмульсіяй, якая мае ў сабе клетачны сок, змешаны з тэрпеноідамі, алкалоідамі, танінамі, бялкамі, інш. рэчывамі, і знаходзіцца ў вакуолях. Можа мець амілапласты. У каўчуканосаў М.с. наз. латэксам натуральным (багаты на каўчук натуральны і гуту). У мякаці пладовых цел некат. грыбоў ёсць таўстасценныя гіфы (аналаг млечнікаў) з М.с. рознага колеру.

т. 10, с. 497

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)