спектро́метр, ‑а, м.

Прылада для вымярэння аптычных спектраў з дапамогай фотаэлектрычных прыёмнікаў выпрамянення.

[Ад лац. spectrum — бачнае і грэч. metreō — вымяраю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

візуа́льны, ‑ая, ‑ае.

Які праводзіцца простым вокам або пры дапамозе аптычных прылад. Візуальныя назіранні.

[Ад лац. visualis — зрокавы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыяфра́гма, -ы, мн. -ы, -фра́гм і -аў, ж.

1. Сухажыльна-мышачная перагародка, якая аддзяляе грудную поласць ад брушной.

2. Святлонепранікальная перагародка ў аптычных прыборах з адтулінай для прапускання пучка прамянёў.

|| прым. дыяфра́гмавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спектрафотаметры́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да даследавання аптычных спектраў рэчываў з дапамогай спектрафатометра. Спектрафотаметрычныя метады даследавання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

оптаэлектро́ніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

Напрамак электронікі, які ахоплівае пытанні выкарыстання аптычных і электрычных метадаў апрацоўкі, захоўвання і перадачы інфармацыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

юсціро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

Спец. Праверка і наладка прыбораў і механізмаў (звычайна оптыка-механічных вымяральных прыбораў). Юсціроўка аптычных прыбораў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

о́птык, ‑а, м.

1. Спецыяліст у галіне оптыкі.

2. Майстар, які займаецца вырабам аптычных прыбораў. З майстэрні оптыка .. [Лена і Круміньскі] выйшлі а восьмай гадзіне раніцы. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́ма,

аберацыя аптычных сістэм.

т. 8, с. 394

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

хруста́ль, -ю́, м.

1. Шкло высокай якасці з асобым бляскам, здольнае моцна праламляць святло.

Ваза з хрусталю.

2. зб. Вырабы з такога шкла.

Знізіць цэны на х.

Горны хрусталь — празрысты бясколерны мінерал, разнавіднасць кварцу, які выкарыстоўваецца для аптычных і ювелірных вырабаў.

|| прым. хруста́льны, -ая, -ае.

Х. бакал.

Хрустальная ваза.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

МАКСУ́ТАЎ (Дзмітрый Дзмітрыевіч) (23.4.1896, г. Адэса, Украіна — 12.8.1964),

савецкі вучоны ў галіне астранамічнай оптыкі. Чл.-кар. АН СССР (1946). Скончыў Ваенна-інж. вучылішча ў Пецярбургу (1914). З 1921 у Адэскім ун-це, з 1930 у Дзярж. аптычным ін-це (Ленінград), з 1952 у Гал. астр. абсерваторыі АН СССР (Пулкава). Навук. працы па ўдасканаленні ценявых і інш. аптычных метадаў даследавання, тэхналогіі вырабу буйных аптычных прыбораў, тэорыі і практыцы вырабу асферычных паверхняў. Вынайшаў меніскавыя сістэмы аптычных прылад (гл. Максутава тэлескоп). Дзярж. прэміі СССР 1941, 1946.

Тв.:

Изготовление и исследование астрономической оптики. Л.;

М., 1948;

Астрономическая оптика. 2 изд. Л., 1979.

т. 9, с. 547

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)