2. Увіць, уплесці ў што‑н. Запляту я ў касу Стужку чырвань-агонь.Астрэйка.
3. Плетучы, залапіць, закрыць адтуліну і пад. Заплесці дзірку ў плоце свежай лазой.
4. Пакрыць густым перапляценнем чаго‑н.; аплесці. Але скала больш не тоіць у сабе небяспекі, яе перамаглі, яе заплялі лёгкай, простай і прыгожай канструкцыяй драўляных клетак.Галавач.Павуцінне звісала са столі, яно запляло і два абразы на покуце.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Абматаць, абкруціць што‑н. чым‑н. Апавіць галаву стужкай.// Размясціць вакол чаго‑н., абкружыць. Здаецца, недарэчным было да гэтых вочак-васількоў, да льняных кудзеркаў, што вянком апавілі твар яе [Ганнін] белы, браўнінг пры поясе, маленькая карабінка за плячыма, кулямётная стужка цераз плячо...Нікановіч.//Аплесці сабой (аб раслінах).
2.перан. Пакрыць з усіх бакоў, ахугаць; заслаць (дымам, туманам). Лісце алае засыпае роў, Пушчу чорную апавіў туман.Караткевіч.Ціхі ночы спакой усё наўкол апавіў.Гурло.// Ахапіць, абняць (пра пачуцці). Невыразна лёгкі, як дымок, сум апавіў сэрца.Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пераблы́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Перамяшаць, парушыць папярэдні парадак размяшчэння чаго‑н., заблытаць усё, многае. Пераблытаць ніткі. Пераблытаць дрот.//перан. Парушыць паслядоўнасць, выразнасцю яскравасць, зрабіць хаатычным. Сон пераблытаў усё: праўду з выдумкай, мінулае шчасце з сучасным...Васілевіч.
2. Памылкова прыняць каго‑н. за іншага, адно за другое. Пераблытаць маршрут. Пераблытаць адрасы. □ — Што ж гэта вы падвялі нас з малаком?.. — Трэці дзень не прыносіце. — А хіба мой муж не быў гэтыя дні? — Не. — Няўжо ён пераблытаў дом ці пад’езды? — захвалявалася Вера.Пальчэўскі.[Ханюціна:] — Я цябе з Гуцікавай пераблытала, з ткацкага [цэха].Савіцкі.
1. Загарнуць, укруціць дзіця ў пялёнкі. На руках заплакала дзіця. Жанчына палажыла яго на ложак, хутка і ўвішна спавіла.Дадзіёмаў.// Абматаць чым‑н., загарнуць у што‑н. Спавіла і паволі пачала спускаць труну ў яму тоўстая вяроўка.Васілевіч.
2. Абвіць, аплесці чым‑н.; абхапіць. Спяшаўся прайсці па знаёмай дарожцы, Дзе хаты спавіў неадступлівы хмель.Гаўрусёў.Зверху, з сакавітых і яркіх галін, ападае зрэдку зялёная ігліца, кладзецца на срабрыстае павуцінне, што спавіло сухое голле ля ствалоў.Савіцкі.//перан. Ахутаць, ахінуць, акрыць з усіх бакоў. Пад раніцу волкі туман спавіў густыя кусты, і ўсё патанула ў ім, прыціхла.Асіпенка.Сіняя смуга спавіла прасторы.Дуброўскі.Спавіла вёску вечара ціша: Замоўк і на вуліцы гоман.Чарот.// Ахапіць (пра пачуцці). Раптам страх спавіў дзявочы: Ці застацца, ці ўцякаць? Толькі вочы ў хлопца, вочы Так прывабліва гараць.А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)