Га́нуш ’аніс’ (Нас.), га́нус, гэ́нус (Касп.), га́нусаўка, ганушо́ўка ’анісавая гарэлка’, га́нусавы, ганушо́вы ’анісавы’ (Нас.). Першакрыніцай усіх гэтых слоў з’яўляецца грэч. назва ἄνισον. Дэталі гісторыі паасобных форм у слав. мовах (у тым ліку бел.) не вельмі ясныя. Гл. ані́с (Эт. сл. бел. мовы, 1, 115). Ст.-бел.аныжъ, ганишъ ’аніс’ < польск. (гл. Булыка, Запазыч., 26).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
цыге́йкавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да цыгейкі, зроблены з цыгейкі. Аніс стаяў і ўсё махаў жоўтай цыгейкавай вушанкай.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ánis
m -es, -e бат. бядры́нец, ані́с
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
anyż, ~u
м.бат.аніс (Pimpinella anisum L.)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ані́саўка, ‑і, ДМ ‑ўцы ж.
1. Гарэлка, настоеная на анісе. Там за чаркай моцнай анісаўкі.. [войт] трошкі палагаднеў і нават развесяліўся.Бажко.
2. Тое, што і аніс (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ани́совкаж.
1.сад.ані́с, -са и (собир.) -су м., ані́саўка, -кі ж.;
2.(настойка) ані́саўка, -кі ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адві́снуць, ‑не; пр. адвіс, ‑ла; зак.
Адцягнуцца, апусціцца ўніз; звіснуць. У Стафанковіча адвісла губа, і ён ледзьве выгаварыў: — То ратуйце хлопца, лячыце яго!Чорны.Быў Аніс ужо слабы, шчокі адвіслі, а замест багатай некалі барады тырчаў рэдкі і белы пушок.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Анто́наўка ’гатунак яблык’, рус.антоновка ’тс’, этымалагічна яблыка з Антонавак; укр.антонівка. У рускіх слоўніках з 1843, з рускай у інш. слав. мовы (Шанскі, 1, А, 119). Патрэбна ўдакладненне месца, адкуль пашырыўся гатунак. Бел.антон (КТС) ’антонаўка’ ў выніку усячэння антонаўка па ўзору аніс — анісаўка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БАДЗЯ́Н
(Illicium),
род кветкавых раслін сям. іліцыевых. 42 віды. Пашыраны ва Усх. і Паўд.-Усх. Азіі, у Паўд. Амерыцы і на ПдУПаўн. Амерыкі. Найб. вядомы бадзян сапраўдны, або кітайскі, аніс зорчаты (Illicium verum) — вострапахучая расліна. Інтрадукаваны на Чарнаморскае ўзбярэжжа Каўказа разам з інш. (амерыканскімі) відамі — бадзяном фларыдскім (Illicium floridanum) і драбнакветкавым (Illicium parviflorum).
Шматгадовазялёныя кусты і дрэвы. Бадзян сапраўдны — дрэва выш. да 10 м са скурыстым падоўжана-эліптычным лісцем з суцэльным краем. Кветкі двухполыя, шматпялёсткавыя, адзіночныя. Плод — цыклічная скурыстая або дравяністая шматлістоўка ў выглядзе своеасаблівай зоркі (адсюль другая назва «аніс зорчаты»). Пашыраны ў Індакітаі, Паўд. Кітаі і інш. раёнах Паўд.-Усх. Азіі. Харч. (плады выкарыстоўваюць як вострую прыправу для араматызацыі лікёраў, вінаў, кандытарскіх вырабаў і інш.), тэхн. і лек. (лісты, плады і алей) расліна. Бадзян анісавы, ці японскі, або японскі зорчаты аніс, так зв. сікімі (Illicium anisatum, або Illicium religiosum) — ядавітая расліна (асабліва плады, якія маюць алкалоід скіміянін). Пашыраны ў Японіі, Карэі, Кітаі. Старажытная культавая расліна (алей выкарыстоўваецца ў храмах як свяцільны сродак, тоўчаныя кара і насенне — для паху). Плады бадзяну японскага вельмі падобныя на плады бадзяну сапраўднага, таму выкарыстоўваюць іх для фальсіфікацыі ў гандлі. З пладоў усіх відаў бадзяну атрымліваюць эфірны алей, у якім да 90% анетолу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бадзя́н
(фр. badiane)
1) вечназялёнае дрэва сям. бадзянавых, пашыранае ў субтропіках, плады якога даюць алей, што выкарыстоўваецца ў медыцыне, лікёра-гарэлачнай і харчовай прамысловасці; аніс зорчаты;
2) травяністая расліна сям. рутавых, якая змяшчае эфірны алей, што выклікае апёкі; ясенец.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)