буйнейшы прыватны драм.т-р у Маскве ў 1882—1932. Засн.тэатр. прадпрымальнікам Ф.Коршам. У 1900—09 гал. рэжысёр М.Сінельнікаў. У 1925—26 уключаны ў сетку дзярж. т-раў, называўся тэатрам «Камедыя» (б. Корш), Маскоўскім драм. т-рам. У рэпертуары пераважалі забаўляльныя п’есы, фарсы, меладрамы. Кожны тыдзень была прэм’ера. Сярод лепшых спектакляў «Іванаў» А.Чэхава, «Навальніца» А.Астроўскага, «Гора ад розуму» А.Грыбаедава, «Маскарад» М.Лермантава, «Дзеці Ванюшына» С.Найдзёнава, «Дні нашага жыцця» Л.Андрэева, «Гамлет» У.Шэкспіра, «Тарцюф» Мальера. На сцэне ў розныя часы ігралі П.Арленеў, А.Астужаў, М.Блюменталь-Тамарына, У.Давыдаў, М.Клімаў, А.Ктораў, Л.Леанідаў, І.Масквін, М.Радзін, В.Тапаркоў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МИ́НСКИЕ ЕЖЕДНЕ́ВНЫЕ ВЕ́ДОМОСТИ»,
штодзённая паліт., эканам. і літ. газета праваакцябрысцкага кірунку. Выдавалася з 1(14).1 да 16(29).6.1912 у Мінску на рус. мове. Абвясціла сябе «незалежнай» газетай. Працягвала праграму газ.«Минские ведомости». Выступала супраць рэв. руху, бальшавікоў. Прапагандавала сталыпінскую агр. палітыку. Надрукавала юбілейныя артыкулы пра А.Герцэна, І.Ганчарова, у якіх падкрэслівала іх рускі патрыятызм, але пазбягала асвятлення рэв.-дэмакр. ідэалогіі, прынцыпаў крытычнага рэалізму. З «ахоўніцкіх» пазіцый крытыкавала творчасць М.Арцыбашава, Н.Вярбіцкай і інш. прадстаўнікоў натуралізму і мадэрнізму, прылічвала да гэтых кірункаў пісьменнікаў-рэалістаў М.Горкага, Л.Андрэева, А.Купрына, проціпастаўляла ім творчасць А.Пушкіна, І.Тургенева, Л.Талстога, Ф.Дастаеўскага. Пераўтворана ў газ. «Минское русское слово».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НА́ШЕ У́ТРО»,
грамадска-палітычная і літ. газета ліберальна-бурж. кірунку. Выдавалася з 20.5(2.6).1912 да 18(31). 7.1915 у Гродне на рус. мове. Асвятляла ўнутр. і знешнюю палітыку ўрада, работу Дзярж. думы, грамадскае жыццё горада і губерні. Друкавала артыкулы на эканам., навук. і літ. тэмы, літ.-маст. агляды, рэцэнзіі на тэатр. пастаноўкі і муз. канцэрты, этнагр. матэрыялы, асвятляла пытанні бел. тэатра. Неаднаразова цярпела суд. ганенні і адм. спагнанні за крытыку палітыкі царызму. Адгукнулася на выданне твораў Л.Талстога, прыхільна ацэньвала творчасць М.Горкага, Л.Андрэева, М.Арцыбашава. Падтрымлівала новыя кірункі ў тэатр. мастацтве, творчасць К.Станіслаўскага. Крытыкавала мадэрнізм (футурызм, кубізм), палемізавала з рэакц. газетамі «Северо-западная жизнь» і «Минское слово».
расійская актрыса. Нар.арт. Расіі (1987). Скончыла Ленінградскі ін-тт-ра, музыкі і кіно (1969). З 1968 у студыі кінаакцёра кінастудыі «Ленфільм», з 1971 у Т-ры імя Массавета, з 1974 у т-ры «Сучаснік». Творчасці ўласцівы шчырасць і імпульсіўнасць, якія спалучаюцца з майстэрствам дасканалай прапрацоўкі ролі: Ранеўская («Вішнёвы сад» А.Чэхава), Вераніка («Вечна жывыя» В.Розава), Люба («Фантазіі Фарацьева» А.Сакаловай), Вольга («Спяшайцеся рабіць дабро» М.Рошчына), Анфіса («Анфіса» А.Андрэева), Яўгенія Сямёнаўна («Круты маршрут» паводле Я.Гінзбург) і інш. Здымаецца ў кіно: «Слова для абароны», «Асенні марафон», «Ты ў мяне адна», «Турэмны раман», «Сібірскі цырульнік», тэлефільме «Фантазіі Фарацьева» і інш.Дзярж. прэміі Расіі 1981, 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МИ́НСКАЯ РЕЧЬ»,
грамадска-паліт. і літ. газета праваакцябрысцкага кірунку. Выдавалася з 3(16)1 да 2(15)11.1906 у Мінску штодзённа на рус. мове. Выдавец — Мінскі губ.к-т апекі нар. цвярозасці. Падтрымлівала палітыку ўрада ў справе паліт. стабілізацыі дзяржавы і абароне інтарэсаў Расіі. Друкавала пастановы ўрада і губернатара П.Р.Курлова, апраўдвала курлоўскі расстрэл 1905 у Мінску, крытыкавала «яўрэйска-польскі блок» і кадэтаў за паліт. і культ.-нац. патрабаванні. Адмаўляла права народаў Расіі на самавызначэнне, атаясамлівала нацыю з дзяржавай, даказвала несумяшчальнасць адчужэння прыватнай уласнасці і ваяўнічага бязбожжа з дэмакратыяй, правасвядомасцю і гуманізмам. Адмоўна ставілася да творчасці М.Горкага і драматургіі Л.Андрэева. Не атрымала шырокай падтрымкі ў рас. грамадстве. Пераемніцай яе стала газ.«Минское слово».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сентымента́льнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць, якасць сентыментальнага (у 2 знач.). Сентыментальнасць адносін.// Залішняя чуллівасць, сентыментальныя адносіны да каго‑, чаго‑н. [Яраш] ніколі не бачыў у яе праяў сентыментальнасці, [Маша] заўсёды была строгая і маласлоўная.Шамякін.[Канькоў:] — Тамарка, родная... — А вось гэта ўжо лішняя сентыментальнасць.Асіпенка.//звычайнамн. (сентымента́льнасці, ‑ей). Сентыментальныя ўчынкі; сентыментальныя выразы. Гаварыць сентыментальнасці. □ Уборачная? — угадвала Андрэева думкі Ніна. Андрэй усміхнуўся. — Не, Ніначка, не ўборачная... Так, сентыментальнасці.Лобан.
2. Асаблівасці, характэрныя для сентыменталізму як літаратурнага кірунку. П’еса «Машачка» [А. Афінагенава] не пазбаўлена рыс сентыментальнасці.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хада́йнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., закаго-што, абкім-чым, сазлучн. «каб» і без дап.
Звяртацца з афіцыйнай просьбай аб чым‑н. Неспадзявана захварэла Андрэева маці, якая адна жыла ў вёсцы, і райваенкамат пачаў хадайнічаць, каб радавога Сячнёва дэмабілізавалі раней часу.Чыгрынаў.[Карпачоў:] — Вы [Марына Паўлаўна] прызначаны дырэктарам.. школы. Мы пайшлі насустрач неаднаразовым просьбам і заявам паважанага Івана Паўлавіча і хадайнічалі перад аблана аб вашым прызначэнні.Васілевіч.Цяпер Турава быццам хадайнічала за.. [Мурашку].Савіцкі.Ездзіў [Мароз] некуды ў цэнтр, хадайнічаў — і хлопца пакінулі ў спакоі.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«НАШ КРАЙ»,
грамадска-палітычная і літ. газета ліберальна-бурж. кірунку. Выдавалася з 26.2(10.3).1912 да 13(26).7.1914 у Брэсце штодзённа, з 1913—2 разы на тыдзень на рус. мове. Асвятляла дзейнасць Дзярж. думы, крытыкавала палітыку царызму, губ. ўлады, чарнасоценныя арг-цыі, вяла палеміку з газ.«Северо-Западная жизнь». Друкавала творы мясц. аўтараў, творы Л.Талстога, І.Тургенева, А.Купрына, А.Серафімовіча, А.Аверчанкі, Г.Апалінэра, О.Уайльда, М.Твэна і інш. Прапагандавала рэаліст. традыцыі і наватарскія тэндэнцыі ў л-ры, станоўча ацэньвала творчасць К.Бальмонта, А.Герцэна, Л.Андрэева, Дз.Маміна-Сібірака, У.Гаршына, Р.Скаварады, Т.Шаўчэнкі, жывапіс І.Рэпіна, публіцыстыку М.К.Міхайлоўскага, абараняла ад нападак крытыкі М.Арцыбашава. На рэдакцыю «Н.к.» накладваліся адм. спагнанні, супраць яе вяліся суд. праследаванні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫВА́ЛАЎ (Мікалай Іванавіч) (3.6.1868, г. Ніжні Тагіл Свярдлоўскай вобл., Расія — 28.9.1928),
расійскі музыкант-этнограф, дырыжор, кампазітар. Скончыў пецярбургскія горны (1895) і археалагічны (1903) ін-ты. Ў 1896—1913 музыкант-выканаўца Велікарус. аркестра пад кіраўніцтвам В.Андрэева. Збіраў, даследаваў і рэстаўрыраваў рус.нар.муз. інструменты. Ў пач. 20 ст. ўдзельнічаў у стварэнні квартэта ўдасканаленых гусляў, кіраваў аркестрамі нар. інструментаў. Вёў выкладчыцкую і навук.-асв. работу, выступаў як выканаўца на нар. інструментах. Аўтар працы пра бел.нар.муз. інструменты (першая спроба іх апісання і класіфікацыі), гіст.-этнагр. нарысаў пра муз. інструменты рус. і інш. народаў, самавучыцеляў ігры на гуслях, балалайцы. Апрацоўваў нар. песні, пісаў муз. творы (опера «На Волзе», музыка да драм. сцэн «Ілья Мурамец» і «Скамарохава жонка»).
Тв.:
Народныя музычныя інструменты Беларусі. Мн., 1928.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́МРА,
старажытнарускі нар. струнны шчыпковы муз. інструмент. Найб. пашырана ў 16—17 ст. Мела грыф, авальны корпус. Як сольны і ансамблевы інструмент выкарыстоўвалася скамарохамі, якія стварылі сям’ю Д. (домрышка, Д., Д. басістая). У 2-й пал. 18 ст. паступова знікла. У сучасным выглядзе рэканструявана В.Андрэевым (1896). Мае паўсферычны корпус. кароткую шыйку з грыфам, на якім прарэзаны метал. лады, галоўку з калкамі, 3 метал. струны. Гук здабываецца плектрам. На аснове гэтай Д. ў 1896—98 С.Налімаў стварыў сям’ю аркестравых Д., якая стала асновай Велікарускага аркестра імя Андрэева. У 1908 Р.Любімаў і С.Бураў стварылі струнную Д. Абедзве разнавіднасці выкарыстоўваюцца ў аркестрах рус.нар. інструментаў. На Беларусі прафес. і самадз. музіцыраванне на Д. (сольнае, ансамблевае, аркестравае) развіваецца пераважна ў гар. асяроддзі. Секстэт Д. працаваў на Бел. тэлебачанні і радыё. Класы Д. ёсць у муз.навуч. установах Беларусі.