to analyze a sentence grammatically — зрабі́ць граматы́чны разбо́р ска́зу
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
zerglíedernvt
1) расчляня́ць, расклада́ць
2) разбіра́ць, аналізава́ць (сказ)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
аналі́тык, ‑а, м.
1. Спецыяліст, які займаецца аналізам чаго‑н. Хімік-аналітык.
2. Чалавек, які мае схільнасць аналізаваць з’явы навакольнага свету, адносіны паміж людзьмі, адчуванні, перажыванні свае асабістыя і тых, хто яго акружае. Пісьменнік-аналітык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэфле́ксія
(лац. reflexio = адлюстраванне)
роздум, поўны сумненняў і хістанняў, схільнасць аналізаваць свае перажыванні.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рэфле́ксія
(лац. reflexio = адлюстраванне)
роздум, поўны сумненняў і хістанняў, схільнасць аналізаваць свае перажыванні.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
атамізава́ць
(фр. atomiser, ад гр. atomos = непадзельны)
1) фіз. разбіваць на атамы, раздрабняць;
2) перан. дробязна аналізаваць.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сістэматызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.
Прывесці (прыводзяць) у сістэму (у 1, 2, знач.). Трэба дакументы сістэматызаваць, нарабіць ім рэестры, каб было добра відаць, што, адкуль і куды ідзе.Скрыган.[Вольга:] — Лёня мне кажа: у цябе, маўляў, ёсць здольнасць сістэматызаваць і аналізаваць факты.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
anatomize
[əˈnætəmaɪz]
v.t.
1) дзялі́ць на ча́сткі (жывёліну ці расьлі́ну); рабі́ць дысэ́кцыю (тру́па)
2) Figur.аналізава́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
КАНЦЭПТУА́ЛЬНАЕ МАСТА́ЦТВА (англ. conceptional art ад concept ідэя, агульная задума + art мастацтва), канцэптуалізм,
кірунак у авангардным мастацтве 2-й пал. 20 ст. Узнікла ў ЗША ў канцы 1960-х г. (тэарэтык і аўтар тэрміна С.Ле Віт; мастакі Р.Бэры, Л.Вейнер, Д. Х’юблер, Дж. Косут), адначасова пашырылася ў Зах. Еўропе (мастакі англ. групы «Мастацтва і мова» Т.Аткінсан, Х.Харэл, Д.Байнбрыдж, М.Болдуін і інш.). Працягвае традыцыі дадаізму і антымастацтва. У аснове К.м. — ідэя (канцэпт) важнасці не самога суб’ектыўнага прадмета адлюстравання, якую дэклараваў поп-арт, а таго, што прадмет абазначае, адмаўленне абавязковай завершанасці маст. твора. Мастак-канцэптуаліст не столькі выканаўца твора, колькі яго праграміст, тэарэтык. Ён дае гледачу права на «сааўтарства», самаст. асэнсаванне магчымых варыянтаў разумення сутнасці твора, прапануе аналізаваць не твор, а прыроду, прызначэнне і сутнасць мастацтва. Аналіз кода твора ідзе праз філасофію і лінгвістыку. У якасці матэрыялу выкарыстоўваюць фотаздымкі, пісьмовую інфармацыю, графіку, гук, відэазапісы і інш., часам стварэнне маст. твора замяняецца рэфлекторнымі дыскусіямі. К.м. блізкае да перфомансу.