Diamnt m -en, -en алма́з; брылья́нт; дыяме́нт

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ДЫЯМЕ́НТ (ням. Diamant літар. алмаз),

1) адна з назваў алмазу, брыльянт. 2) Друкарскі шрыфт, кегель (памер) якога роўны 4 пунктам (1,5 мм).

т. 6, с. 312

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мадыфіка́цыя, ‑і, ж.

Спец.

1. Відазмяненне чаго‑н., якое адзначаецца з’яўленнем новых уласцівасцей.

2. Прадмет або з’ява, якія падвергліся такому відазмяненню. Алмаз — мадыфікацыя вугляроду.

[Лац. modificatio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыяме́нт м.

1. разг. (минерал) алма́з;

2. уст. (брильянт) диама́нт;

3. тип. диама́нт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дыяме́нт, ‑а, М ‑нце, м.

1. (часцей у паэт. мове). Алмаз, брыльянт. То не скарб дарагі над зямлёй — То праменняў блішчаць, дыяменты. Бядуля.

2. Від дробнага шрыфту.

[Фр. diamant.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адама́нт

(гр. adamas, -antos)

тое, што і алмаз 1.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

карбана́т, ‑у, М ‑наце, м.

Спец.

1. Соль вугальнай кіслаты (сода, паташ і інш.).

2. Мінералы, якія з’яўляюцца вуглякіслымі солямі розных металаў.

3. Чорны алмаз дробназярністай будовы, які прымяняецца для бурэння, шліфоўкі.

[Ад лац. carbo, carbonis — вугаль.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Адама́нт (БРС), ст.-бел. адаманталмаз’ (пач. XVII ст.) (Булыка, Запазыч.). Запазычанне з ст.-слав. адамантъ, якое ў сваю чаргу са ст.-грэч. ἀδάμας, ‑αντος. Фасмер, 1, 61; Шанскі, 1, А, 45.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

uncut [ˌʌnˈkʌt] adj.

1. з неразрэ́занымі а́ркушамі (пра кнігу)

2. по́ўны, нескаро́чаны, без купю́р (тэкст)

3. нешліфава́ны, негранёны, неапрацава́ны (алмаз)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

брылья́нт

(фр. briliant = літар. бліскучы)

ппучна агранёны і адшліфаваны алмаз.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)