Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Вясе́льнік ’запрошаны на вяселле госць’ (КТС, Я. Брыль, С. Александровіч, шчуч.Сцяшк., лельч., Мат. Гом.), драг.выси́лнык ’удзельнік вяселля’ (Клім.). Утворана ад прым. вясе́льны (гл.) і суф. ‑ік. Параўн. таксама польск.weselnik, чэш.veselník ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КО́РШАК (Аляксей Ігнатавіч) (22.2.1920, в. Вуглы Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 27.2.1945),
бел.паэт. Вучыўся ў Мінскім пед. ін-це (1938—41). Удзельнік Вял.Айч. вайны, загінуў на фронце ва Усх. Прусіі. Літ. дзейнасць пачаў у 1937. Быў нам. рэдактара інстытуцкага рукапіснага літ.час. «Наша творчасць», друкаваў рэцэнзіі і артыкулы ў газ. «Літаратура і мастацтва» і «Чырвоная змена». Улюбёнасць у жыццё, працу і прыроду, пачуццё кахання, студэнцкія будні, прадчуванне вял. выпрабаванняў, франтавыя замалёўкі — асн. тэматыка вершаў пасмяротнага зб. К. «Апаленыя пялёсткі» (1963). Захаваліся неапубл. вершы, урывак з паэмы.
Тв.:
У кн : Мы іх не забудзем. Мн., 1949;
Крывёю сэрца. Мн., 1967.
Літ.:
Александровіч С. Слова пра сябра // Александровіч С. Кнігі і людзі. Мн., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Варановіч С., гл.Александровіч С. Х.
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«ПАЛАЧА́НІН»,
беларускае выдавецкае т-ва. Існавала ў 1910 у Вільні. Выдала зборнік гумарыст. вершаў А.Паўловіча «Снапок» (1910) і паэму Т.Шаўчэнкі «Кацярына» (1911) у перакладзе Х.Чарнышэвіча (рэд. перакладу Я.Купала).
Літ.:
Александровіч С.Х. Пуцявінамі роднага слова. Мн., 1971. С. 146.