БАБРУ́ЙСКАЯ ВО́БЛАСЦЬ,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1944—54. Утворана 20.9.1944 з раёнаў Магілёўскай, Мінскай і Палескай абл. Цэнтр — г. Бабруйск. Пл. 19,7 тыс. км², нас. 654,9 тыс. чал. (1953). Уключала 14 раёнаў (Акцябрскі, Асіповіцкі, Бабруйскі, Глускі, Грэскі, Капыльскі, Кіраўскі, Клічаўскі, Любанскі, Парыцкі, Слуцкі, Старадарожскі, Старобінскі, Чырвонаслабодскі), 4 гарады (Асіповічы, Бабруйск, Слуцк, Старыя Дарогі), 8 гар. пасёлкаў (Глуск, Капыль, Клічаў, Любань, Старобін, Парычы, Урэчча, Чырвоная Слабада), 4 рабочыя пасёлкі (Глуша, Градзянка, Ялізава, Ясень). Абл. газ. «Савецкая Радзіма». 8.1.1954 Бабруйская вобласць скасавана: Акцябрскі і Парыцкі р-ны перададзены ў Гомельскую, Асіповіцкі, Бабруйскі, Кіраўскі і Клічаўскі р-ны — у Магілёўскую, астатнія — у Мінскую вобл.
т. 2, с. 187
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Рудобелка (в., Акцябрскі р-н) 9/164, 323, гл. Акцябрскі (г. п.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯ́СКАВІЧЫ,
вёска ў Акцябрскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 35 км на З ад г.п. Акцябрскі, 237 км ад Гомеля, 28 км ад чыг. ст. Рабкор. 553 ж., 198 двароў (1999). Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Магілы ахвяр фашызму.
т. 9, с. 428
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМА́НАВІЦКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1935—60. Утвораны 12.2.1935, з 21.6.1935 у Мазырскай акрузе. Цэнтр — гар. пас. Азарычы. Падзяляўся на 18 сельсаветаў. З 20.2.1938 у Палескай, з 8.1.1954 у Гомельскай абл. Скасаваны 20.1.1960, тэр. перададзена ў Акцябрскі, Калінкавіцкі, Капаткевіцкі і Парыцкі р-ны.
т. 6, с. 24
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАССВЕ́Т,
вёска ў Пратасаўскім с/с Акцябрскага р-на Гомельскай вобл. Цэнтр калгаса. За 29 км на ПнУ ад г.п. Акцябрскі, 180 км ад Гомеля, 15 км ад чыг. ст. Чорныя Броды. 504 ж., 205 двароў (2001). Лясніцтва. Сярэдняя школа, культ.-спарт. цэнтр, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі.
т. 13, с. 360
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛО́САВІЧЫ,
вёска ў Беларусі, у Акцябрскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 22 км на ПдУ ад г.п. Акцябрскі, 168 км да Гомеля, 27 км да чыг. ст. Рабкор. 487 ж., 177 двароў (1995). З-д па вытв-сці сыру. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
т. 3, с. 485
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«Чырвоны Кастрычнік» (газ., Акцябрскі) 9/56
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮ́БАНЬ,
вёска ў Акцябрскім р-не Гомельскай вобл., каля р. Трэмля. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 19 км на ПдУ ад г.п. Акцябрскі, 150 км ад Гомеля, 26 км ад чыг. ст. Рабкор. 480 ж., 189 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом нар. творчасці, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
т. 9, с. 394
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕРАТО́ЎКА,
рака ў Акцябрскім р-не Гомельскай вобл., левы прыток р. Пціч (бас. р. Прыпяць). Даўж. 33,5 км. Пл. вадазбору 183 км². Пачынаецца за 1,8 км на З ад в. Рассвет, вусце за 4 км на ПдЗ ад чыг. ст. Рабкор. Цячэ па паўн.-ўсх. ч. нізіны Прыпяцкае Палессе. Рэчышча каналізаванае. На рацэ — г.п. Акцябрскі.
т. 11, с. 291
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРО́ЖА,
пасёлак у Беларусі, у Бабруйскім р-не Магілёўскай вобл., каля р. Брожа. Цэнтр сельсавета. Чыг. ст. на лініі Бабруйск—г.п. Акцябрскі. За 25 км на Пд ад Бабруйска, 135 км ад Магілёва. 737 ж., 355 двароў (1995). Аддзяленне Бабруйскай птушкафабрыкі «Брожа», лесаўчастак Бабруйскага леспрамгаса, лясніцтва, швейны цэх. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
т. 3, с. 258
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)