АДНАЧАСО́ВАСЦЬ,

супадзенне па часе з’яў, аддзеленых адна ад адной у прасторы. У класічнай механіцы існавала ўяўленне пра абсалютную прастору і час, пра адзіны паток часу, што аднастайна працякае ўсюды і складаецца з імгненняў, кожнае з якіх адначасова настае ва ўсіх пунктах прасторы. Гэта ўяўленне грунтавалася на дапушчэнні бесканечнай скорасці распаўсюджання светлавых сігналаў. Адноснасці тэорыя, зыходзячы з канечнасці скорасці святла, адмовілася ад паняцця абсалютнай адначасовасці. Атаясамліванне момантаў часу дзвюх з’яў мае сэнс, калі гэтыя з’явы разглядаюцца ў межах нейкай пэўнай сістэмы адліку. З’явы, адначасовыя ў адной сістэме адліку, могуць аказацца неадначасовымі ў інш. сістэме.

т. 1, с. 124

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

злічы́цца, злічыцца; зак.

Аказацца злічаным; падлічыцца. Даходы ў канцы года злічацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праслаі́цца, ‑слоіцца; зак.

Размясціцца слаямі, аказацца складзеным з пластоў. Мяса праслаілася салам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

борт, -а, М -рце, мн. барты́, барто́ў, м.

1. Бакавая сценка марскога або рачнога судна, самалёта.

Кінуць за б.

Апынуцца (аказацца) за бортам (таксама перан.: аказацца выключаным з якой-н. справы).

2. Сценка кузава грузавога аўтамабіля, адкрытага таварнага вагона і пад.

Барты грузавіка.

3. Левы або правы край адзення (паліто, пінжака і пад.) з петлямі або гузікамі для зашпільвання.

|| памянш. бо́рцік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 2 і 3 знач.).

|| прым. бартавы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

здабы́цца, ‑будзецца; зак.

Аказацца здабытым; з’явіцца ў выніку здабывання. Шчасце здабудзецца ў працы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

удасто́іцца, -о́юся, -о́ішся, -о́іцца; зак., чаго.

1. Аказацца дастойным высокай ацэнкі, узнагароды, звання і пад. (кніжн.).

У. прэміі.

2. Атрымаць што-н. як знак чыёй-н. увагі.

У. пахвалы.

|| незак. удасто́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апыну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Трапіць куды‑н., аказацца дзе‑н. Апынулася Арынка ў горадзе. Колас. Спалоханыя малпы выскачылі з клеткі і мігам апынуліся на мачтах. Маўр. // Трапіць у якое‑н. становішча. Апынуцца ў няволі. Апынуцца ў бядзе. □ Для.. [шафёра] цяпер была яснай небяспека, у якой яны апынуліся. Якімовіч. Трэба было дбаць аб людзях, якія апынуліся ў няшчасці. Гурскі.

•••

Апынуцца (аказацца) за бортамаказацца выключаным з якой‑н. справы.

Апынуцца (быць) на розных берагах — разысціся ў поглядах, перакананнях з кім‑н.

За дзесятай гарою апынуццааказацца ў вельмі далёкім месцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыда́цца¹, -да́мся, -дасіся, -да́сца; -дадзімся, -дасце́ся, -даду́цца; -да́ўся, -дала́ся, -ло́ся; зак.

1. Аказацца патрэбным; падысці.

Набытыя веды прыдаліся ў гэтай справе.

2. Выдацца, здарыцца.

Прыдаўся пагодлівы дзень.

|| незак. прыдава́цца, -даю́ся, -дае́шся, -дае́цца; -даёмся, -даяце́ся, -даю́цца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перагарну́цца, ‑горнецца; зак.

Разм. Аказацца перагорнутым на другі бок (пра старонкі кнігі, лісты і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ушчамі́цца, -чамлю́ся, -чэ́мішся, -чэ́міцца; зак., у што.

Аказацца заціснутым, зашчэмленым з двух бакоў.

Парася ўшчамілася ў плот.

У. ў пастку (таксама перан.: апынуцца ў цяжкім становішчы).

|| незак. ушчамля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца і ушчэ́млівацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)