Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
betoken[bɪˈtəʊkən]v.lit.азнача́ць, пака́зваць, быць прыкме́тай;
A clear blue sky is betokening a fine day. Яснае блакітнае неба прадказвае добрае надвор’е.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ПЛЕБЕ́І (лац. plebejus ад plebs просты народ),
адно з саслоўяў свабоднага насельніцтва Стараж. Рыма. Да 3 ст. да н.э., як прышлае і падпарадкаванае насельніцтва, стаялі па-за абшчынай, не маглі карыстацца абшчыннай зямлёй (ager publicus), а валодалі ёю на правах прыватнай уласнасці. Беззямельныя П. займаліся рамесніцтвам і гандлем. У выніку працяглай барацьбы з патрыцыямі дамагліся некат. правоў: запісаны Законы 12 табліц (451—449 да н.э.), якія абаранялі П. ад беззаконня патрыцыяў; уведзены пасады нар. трыбунаў (449 да н.э.), прыняты закон пра дазвол шлюбаў паміж патрыцыямі і П. (445 да н.э.), аднаго консула ўводзілі з П. (367 да н.э.), рашэнні П. па трыбах атрымлівалі сілу закона і П. ўключаліся ў склад рым. народа (287 да н.э.). Тэрмін «П.» з 3—2 ст. да н.э. стаў азначаць паўнапраўных грамадзян нязнатнага паходжання.
Літ.:
Нечай Ф.М. Образование Римского государства. Мн., 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
signify[ˈsɪgnɪfaɪ]v.
1.fml зна́чыць, азнача́ць, мець значэ́нне;
It doesn’t signify. Гэта не мае значэння.
2. пака́зваць, выка́зваць;
signify one’s agreement by nodding пака́зваць сваю́ зго́ду кіўко́м галавы́
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
betoken
[bɪˈtoʊkən]
v.t.
азнача́ць, пака́зваць, быць прыкме́тай
Dark clouds betoken a storm — Цёмныя хма́ры пака́зваюць на навальні́цу
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
азначэ́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводледзеясл.азначаць — азначыць (у 1 знач.).
2. Абагульненне, якое раскрывае змест, сэнс чаго‑н., характарызуе асноўныя рысы чаго‑н.; вывад. Сэнсавае азначэнне. Вобразныя азначэнні. Мастацкія азначэнні. □ Што значыць даць «азначэнне»? Гэта значыць перш за ўсё падвесці данае паняцце пад іншае, больш шырокае.Ленін.
3. Даданы член сказа, які абазначае прыкмету, уласцівасць другога члена сказа і адказвае на пытанні: які? чый? каторы?
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сало́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да салона (у 1, 2 знач.). Салоннае выхаванне.// Які прыняты ў салоне, такі, як у салоне. Салонныя танцы. Салонная спрэчка.
2. Разлічаны на густы салона (у 2 знач.); лёгкі, павярхоўны, без зместу, пусты. Салонная паэзія. □ Сцёпка Мякіш сказаў чамусьці не проста дзякую, а па-польску — дзенькуе, што павінна было азначаць нешта блізкае да колішняга салоннага мерсі.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ві́каўе ’поле, дзе скошана віка’ (віл., Шатал.). Да віка (гл.). Суф. ‑ўе < ov‑ьje тут другасны; першапачаткова лексема павінна была азначаць ’лісце і сцяблы расліны’ ў форме Nomen collectiva, пасля шляхам пераносу значэння атрымала функцыю Nomen loci. Параўн. яшчэ віко́ўя (гл.).