Ачамярэ́ць (БРС, Бір. дыс., Шат.) ’адурэць’ (Шат.), ачамера ’дакучлівы чалавек’ (Шат.), ’дурань’ (Цыхун, вусн. паведамл.), укр. очемерітиадурэць’. Да чэмер, чамярыца ’расліна Veratum album’, якой уласцівы атрутныя якасці; пад назвай «горкае зелле» выкарыстоўвалася ў народнай медыцыне. Адносна семантыкі параўн. фразеалагізм «абрыд, як горкае зелле», а таксама чамяра́ (пра малых, надакучлівых дзяцей, КСП).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аглу́міццаадурэць’ (Нас., Касп., Гарэц.), аглумляцца да глум; а‑ прэфіксальны, як аб гэтым можна меркаваць на падставе граматычнага значэння дзеяслова. Семантычнае развіццё таксама даволі празрыстае ’глуміцца’ > ’рабіць дурным’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Азе́л ’марока’, азеліваць марочыць’ (Бяльк.), азяляць ’марочыць, спакушаць’ (Нас.), азяліццаадурэць, як выпіўшы зелля’ (Арх. Бяльк., Нас.), азяленне ’ап’яненне’ (Гарэц.), азяліць ’затлуміць, ап’яніць’ (Яўс.), азяліцца зелле (Гарэц.). Параўн. озелить ’зачараваць зеллем’, озел ’вядзьмарства’ (Дабр.). Беларускае новаўтварэнне ад зелле (Мартынаў, SlW, 65). Гл. Фасмер, 3, 125.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падурэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

Разм.

1. Дурэць некаторы час. А хлопец.. [Іванка] быў жвавы, любіў падурэць. Кухараў. Як добра тут спыніцца, збочыць, І пагуляць, і падурэць. Кірэенка.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адурэць — пра ўсіх, многіх. — Накіраваць бы вас гной вазіць, а то вы тут падурэлі ад суму, — стрымліваючы ўсмешку, прамовіў Васіль. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

kołowacizna

kołowacizn|a

ж.

1. вет. матыліца;

2. замарачэнне, ачмурэнне;

dostać ~y — адурэць, ачмурэць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

здурнець, здурэць, адурэць, адурнець, звар'яцець / пра старых: здзяцінець; ашалець, ачмурэць, ачумець, рэхнуцца (разм.) □ страціць розум, выжыць з розуму, звіхнуцца з розуму, з'ехаць з глузду

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

ап'янець, сп'янець, сп'яніцца, выпіць, падвыпіць, падпіць, напіцца, упіцца, перапіць, перапіцца, спіцца; ахмялець, захмялець, насмактацца, нажлукціцца, налізацца, налыкацца, насцябацца, насцёбацца, набрацца, перабраць, звіцца, акасець, адурэць (разм.) □ набрацца гарэлкі, узяць чарку, заліць вочы, наступіць на корак, быць на ўзводзе

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

з’е́хаць, з’еду, з’едзеш з’едзе; зак.

1. Едучы, спусціцца адкуль‑н. З’ехаць з гары на санках. □ З гары аж да моста з’ехалі лёгка і нячутна. Пташнікаў. // Саслізнуць, ссунуцца ўніз. [Ірынка] ўжо некалькі разоў з’ехала па лесвічных парэнчах, і ўсё было добра. Арабей.

2. Едучы, павярнуць куды‑н. З’ехаць з дарогі. □ Машына з’ехала ўбок і перавярнулася пад адкос. Чорны.

3. Выехаць, паехаць адкуль‑н. (звычайна далёка або надоўга). Сама Галя ніяк не магла заснуць. Думала: а чаму б ім сапраўды не з’ехаць туды, дзе іх ніхто не ведае, з’ехаць ад гэтай паняверкі, ад косых позіркаў. Сабаленка. [Мая] сабралася і пайшла да сваіх сябровак, але з палавіны дарогі вырашыла вярнуцца, забраць небагатыя рэчы і з’ехаць куды-небудзь. Дуброўскі.

4. Ссунуцца са свайго месца; збіцца, спаўзці. Шапка з’ехала на патыліцу. □ Белая хустка, завязаная пад барадой, з’ехала на шыю. Васілевіч. // Асунуцца, апусціцца ўніз. Грузным мяшком бандыт з’ехаў пад абгарэлы пянёк, адну руку падкурчыўшы пад сябе, а другой хапаючыся за прыламаныя галінкі. Кірэенка. [Зося] хацела апусціцца на лаву, страціўшы яснасць думак — што рабіць, і з’ехала на зямлю. Чорны.

5. перан. Разм. Непрыкметна, паступова перайсці на другую тэму, тон і пад. (у гутарцы, пісьме і пад.). Але пан Богут з’ехаў з тону І ўжо гаворыць чуць мякчэй. Колас.

6. каго або каму. Груб. Моцна, з размаху ўдарыць. Лезе пан да Бандароўны, Ўвесь гарыць, бы ў жары: Тая, жартаў не пазнаўшы, З’ехала па твары. Купала.

7. Разм. Пахудзець. З’ехаць на шыла. З нар. // Спасці, знікнуць (пра тлустасць). Як цяжка папрацаваў, дык сала з яго і з’ехала.

•••

З глузду з’ехаць — страціць розум, развагу; адурэць, звар’яцець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

high2 [haɪ] adj.

1. высо́кі;

a high ground высо́кае ме́сца, узвы́шша

2. высо́кі; які́ знаходзіцца на вышыні́, наве́рсе;

a high shelf высо́кая палі́ца

3. вялі́кі; бо́льшы, чым звыча́йна;

a high pulse больш ча́сты пульс

4. (in) насы́чаны, з высо́кай ко́лькасцю (чаго-н.);

food high in protein е́жа з вялі́кай ко́лькасцю бялку́

5. вышэ́йшы, высокапаста́ўлены; вярхо́ўны;

a high rank вышэ́йшы чын

6. дарагі́, высо́кі (пра цану, стаўкі і да т.п.);

Living is high here. Жыццё тут дарагое.

7. які́ знаходзіцца ў разга́ры;

high summer разга́р ле́та

8. (on) мо́цна п’я́ны; ачмурэ́лы, адурэ́лы ад нарко́тыкаў;

get high ап’яне́ць, адурэ́ць (ад алкаголю, наркотыкаў і да т.п.)

be/get on your high horse infml ва́жнічаць, трыма́цца фанабэ́рліва;

have a high old time dated, infml до́бра право́дзіць час;

high and dry

1) вы́кінуты або́ вы́цягнуты на бе́раг (пра судна)

2) пакі́нуты ў бядзе́;

high and mighty infml пага́рдлівы, фанабэ́рлівы, ганары́сты, напы́шлівы; улада́рны;

high as a kite infml мо́цна ўзбу́джаны пад уплы́вам алкаго́лю або́ нарко́тыкаў;

high days and holidays фестыва́лі або́ і́ншыя ўрачы́стасці;

smell/stink to high heaven infml

1) мець мо́цны непрые́мны пах, смярдзе́ць

2) быць несумле́нным, крываду́шным або́ амара́льным чалаве́кам

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)