паадсо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Адсунуць усё, многае. Паадсоўваць сталы ад вокнаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адве́сіць, -ве́шу, -ве́сіш, -ве́сіць; -ве́шаны; зак., што.

Адкрыць што-н. завешанае; зняць або адсунуць убок тое, чым было што-н. завешана.

А. акно.

Адвесіць губы (разм., неадабр.) — надзьмуцца, пакрыўдзіцца.

|| незак. адве́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адслані́ць, ‑сланю, ‑слоніш, ‑слоніць; зак., што.

1. Адсунуць, адхінуць, адвесці ўбок. Адсланіць фіранку. Адсланіць засланку. □ [Сымон] глядзіць, як бы чаруе, Ён шукае тую ніць, Каб заслону цемраную Ёй адсунуць, адсланіць. Колас.

2. Зрабіць незаслоненым; адкрыць. Адсланіць печ. □ [Насця:] «Ды вецер хмары перагоніць, І сонца твар свой нам адслоніць». Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адме́сці, -мяту́, -мяце́ш, -мяце́; -мяцём, -мецяце́, -мяту́ць; -мёў, -мяла́, -ло́; -мяці́; -мёцены; зак., што.

1. Падмятаючы, адкінуць, адсунуць убок.

А. смецце ад парога.

2. перан. Адхіліць што-н. як непатрэбнае ці нерэальнае.

А. абвінавачанні.

|| незак. адмята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

отодви́нуть сов.

1. адсу́нуць, мног. паадсо́ўваць;

2. перен. (о сроке) адлажы́ць, адкла́сці;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адапхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., каго-што.

1. Штуршком адсунуць, аддаліць.

А. нагой крэсла.

2. Моцна напіраючы, адціснуць, прымусіць адысці.

Ён адапхнуў мяне і стаў наперадзе.

|| незак. адпіха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і адпі́хваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адгрэ́бці, ‑грабу, ‑грабеш, ‑грабе; ‑грабём, ‑грабяце; зак., што.

Грабучы, адсунуць убок. Мікіта адгроб ад варот гной, прычыніў вароты і пайшоў да стога. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адслані́ць (адсунуць убок, адкрыць) zurückschieben* vt, beisite scheben* vt, zur Site scheben*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

рассу́нуць, -ну, -неш, -не; -су́нь: -нуты; зак.

1. што. Рухаючы, сунучы ў розныя бакі, раз’яднаць, адсунуць, расхіліць.

Р. парты.

Р. шторы.

Р. пясок.

2. што. Зрабіць шырэйшым, раскласці (што-н. складное).

Р. стол.

3. каго-што. Прымусіць расступіцца.

Р. натоўп.

|| незак. рассо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. рассо́ўванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адцясні́ць, ‑цясню, ‑цясніш, ‑цясніць; ‑цяснім, ‑цесніце; зак., каго.

Націскаючы, адапхнуць, адсунуць ад чаго‑н. // Прымусіць адступіць. Камсамольцы, настаўнікі і сярод іх старшыня калгаса наблізіліся да Зарэчнага і крыху адцяснілі Цярэшку. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)