2.толькімн. (крышаны́, ‑о́ў). Абл. Бульбяны суп. — Крышаны гатовы, — будзіў мяне дзед, тармосячы за плячук. — Мыйся...Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ампутава́ны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад ампутаваць.
2.узнач.прым.Адрэзаны пры хірургічнай аперацыі. Абмацаўшы асцярожна ампутаваную нагу, .. [Цулукідзе] выцер слёзы і ціха загадаў: — Оля, падрыхтуйце да перавязкі.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Карна́ты ’кароткі, адрэзаны’ (Нас., Касп., Федар. VII; КЭС. лаг.). Дзеепрыметнік з т‑суфіксацыяй ад карнаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Адвільге́паць ’адрэзаць вялікі кавалак’, адвільгепаны ’адрэзаны (кус)’ (Яўс.). Кантамінацыйнае ўтварэнне на аснове адгепаць і, магчыма, адвавуліць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Крыша́н ’адрэзаны плоскі кусок чаго-небудзь ядомага’ (ТСБМ, Янк. II, Сцяшк., Жыв. сл., Мат. Гом.). Да крышыць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
хадакі́, ‑оў; адз. хада к, ‑а, м.
Разм. Боты, у якіх адрэзаны халявы; атопкі. Насунуўшы хадакі на ногі, выйшаў [Гумоўскі] у сенцы і асцярожна адчыніў дзверы.Броўка.Дзед прынёс боты, адрэзаў ад іх халявы, а хадакі кінуў унучцы.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАЦЕ́ХІН (Аляксей Анціпавіч) (13.7. 1829, г. Кінешма Іванаўскай вобл., Расія — 29.10.1908),
рускі драматург, празаік. Ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1900). Скончыў Яраслаўскі Дзямідаўскі ліцэй (1849). Удзельнік літ.-этнагр. экспедыцыі 1856. У 1880-я г. займаўся тэатр. рэформамі, у 1882—90 кіраваў драм. трупамі Пецярбурга і Масквы. Друкаваўся з 1851. У «мужыцкіх» драмах «Суд людскі — не божы», «Шуба авечая — душа чалавечая» (абедзве 1854), «Чужое дабро не на карысць» (1855), рамане «Сялянка» (1853) ідэалізацыя патрыярхальнасці рус. вёскі, фалькл. і этнагр. матывы. Спроба аб’яднаць сац. і этычную праблематыку, паказаць грамадскія праблемы праз прызму маральных патрабаванняў у п’есах «Мішура» (1858), «Вакантнае месца» (паст. 1880), «Адрэзаны кусок» (1865; усе забараняліся цэнзурай) і інш. У аповесцях і апавяданнях 1870—80-х г. крытычнае стаўленне да сялянскай абшчыны. Аўтар раманаў «Крушынскі» (1856), «Каля грошай» (1876), «Маладыя парасткі» (1879), цыкла нарысаў «Вясковыя міраеды» (1880), тэатр. рэцэнзій і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Стрэ́пкі ‘адходы пры часанні льну’ (Сцяшк. Сл.), ‘ніткі, якія адрэзаны пасля ткання палатна’ (Мат. Гом.), ‘адходы пры часанні льну’ (Сцяшк. Сл.). Да трапаць, гл. таксама страпкі, стрэпач.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ánschnittm -(e)s, -e
1) разрэ́з, надрэ́з
2) зачы́н, пача́так дзе́яння
3) пе́ршы адрэ́заны кава́лак хле́ба
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
лу́ста, ‑ы, ДМ ‑сце, ж.
Адрэзаны вялікі плоскі кавалак (хлеба, сала і г. д.). Маці памагала маслам лусту хлеба і падала сыну.Пальчэўскі.Гаспадыня злазіла ў кубел, адрэзала лусту сала і кавалак каўбасы, выцягнула агурок і ўсё гэта падала Раі.Новікаў.
•••
Адрэзаная луста — тое, што і адрэзаная скіба (гл. скіба).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)