свіце́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., сві́ціцца; незак.

1. Быць бачным, праглядацца праз што-н.

Праз бярэзнік свіцілася поле.

2. Будучы рэдкім, не густым, прапускаць праз сябе святло.

Занавеска на акне свіцілася.

3. перан. Пра твар, вочы, знешні выгляд чалавека: адлюстроўваць якія-н. пачуцці.

Дзіця свіцілася ад радасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

отража́ть несов.

1. (отбивать удар, нападение) адбіва́ць;

2. (воспроизводить изображение) адлюстро́ўваць, адбіва́ць; (лучи, колебательные движения и т. п.) физ. адбіва́ць;

3. (воспроизводить в образах) адлюстро́ўваць; (показывать) пака́зваць; (выражать) выка́зваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ліле́ць, лі літы ’блішчэць, адлюстроўваць (аб вадзяной паверхні)’ (Клім.). Да лялёць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рэфлекто́метр

(ад лац. reflectere = адлюстроўваць + -метр)

прыбор для вызначэння каэфіцыента адлюстравання святла.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

wyrażać

незак.

1. выказваць, абвяшчаць, гаварыць;

2. адлюстроўваць, паказваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

portray [pɔ:ˈtreɪ] v.

1. апі́сваць, адлюстро́ўваць; ствара́ць во́браз

2. ствара́ць партрэ́т

3. ігра́ць, прадстаўля́ць (каго-н.) на сцэ́не, у кіно́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

рэфлектава́ць

(лац. reflectere = адлюстроўваць)

1) адказваць рэфлексам на знешняе раздражненне;

2) раздумваць, разважаць.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

шаржы́раваць

(фр. charger)

апісваць, адлюстроўваць каго-н. або што-н. у манеры шаржа.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

адпы́рскваць, ‑ае; незак.

Адбіваць, адлюстроўваць што‑н. ад якой‑н. паверхні. Сонца ўжо было не відаць. Толькі макаўкі ліп і каштанаў заліты яго развітальным святлом, а шкляныя чарапічыны-акенцы дахаў, павернутых на захад, адпырсквалі, нібы гуляючы люстэркам, промні. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДЖАНСУГУ́РАЎ Ільяс (1.5.1894, г.п. Джансугураў, Казахстан — 1937),

казахскі паэт. Вучыўся ў Маск. камуніст. ін-це журналістыкі (1925—28). Рэпрэсіраваны, у 1958 рэабілітаваны. Друкаваўся з 1915. Гіст. мінулае, перамены ў жыцці, побыце, псіхалогіі і свядомасці казахаў — у паэмах «Стэп» (1930), «Кулагер» (1936), рамане «Таварышы» (1933), зб. сатыр. твораў «Права» (1935), п’есах «Турксіб», «Нянавісць», «Ісатай-Махамбет» (усе 1936) і інш. Тонкі гумар, паглыблены лірызм, уменне адлюстроўваць найб. характэрныя сац. з’явы — адметныя асаблівасці яго таленту. Адзін з першых перакладчыкаў на каз. мову твораў Я.​Купалы. На бел. мову асобныя творы Дж. пераклаў У.​Шахавец.

Літ.:

Каратаев М. И.​Джансугуров. Алма-Ата, 1965.

Ж.​Сахіеў.

т. 6, с. 87

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)